Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з надыходзячым новым 2018 годам і спадзяюся, што ён будзе лепшы, чым мінулы 2017-ы, калі мы перажылі рэальную пагрозу для дзяржаўнай незалежнасьці нашай краіны. Гэтая пагроза, аднак, існуе ўжо ўсе 23 гады рэжыму нашага нацыянальнага няшчасьця і вялікіх страт. Але ёсьць надзея на лепшае. 31/12/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ЧАРГОВАЙ АФЁРЫ РЭЖЫМНАЙ УЛАДЫ Ніколі б ні пісаў пра піраміды, біткоіны, блёкчэйны ды так званую “крыптавалюту”, калі б у паветры ні зьявіўся чарговы дэкрэт рэжыму “Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі”. Згодна гэтага опуса, беларусам дадуць магчымасьць ствараць біржы так званай “крыптавалюты”, здабываць і абменьваць “крыптафантомы” на рэальныя грошы. Прытым, ня будуць браць за тое падаткаў. 26/12/2017 › Навіны ВІНШАВАНЬНЕ З БОЖЫМ НАРАДЖЭНЬНЕМ Дарагія землякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншую ўсіх з Нараджэньнем Цяпер хрысьціянская вера перажыве цяжкі час ў грамадзтве матэрыяльнага існаваньня, Лепшы сьвет залежыць ад кожнага беларуса. І нават калі хоць адзін чалавек будзе Слава Ісусу Хрысту! 25 сьнежня 2017 г. 25/12/2017 › Навіны «Гэта быў выбух». Зянон Пазьняк пра100 гадоў Ўсебеларускаму зьезду Сёньня, 18 сьнежня 2017 г. спаўняецца 100 гадоў ад Усебеларускага зьезду 1917 году. На яго сабраліся блізу 2 тысяч дэлегатаў —палітычныя дзеячы з усіх беларускіх губэрняў. Менавіта Ўсебеларускі зьезд пачаў фармаваньне беларускае дзяржавы. Пра важнасьць гэтай падзеі для Беларусі гавораць журналіст Радыё Свабода Дзьмітрый Гурневіч і старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк. Чытаць тут 18/12/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫЗВАНЬНІ МІНУЛАСЬЦІ (Выступ на сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Мінае 2017 год — год містычных надзей і выпрабаваньняў. Мы (наша Партыя) пражылі гэты год не найгорш, з годнасьцю і з выніковай працай, асабліва, калі ўлічыць выпрабаваньні вясны і восені, зьвязаныя з пагрозамі з усходу. Мы прамінулі вельмі небясьпечны палітычны крызіс у нашай часцы Эўропы, калі навокал ужо голасна гаварылі пра небясьпеку вайны і акупацыі Беларусі. 14/12/2017 › Навіны РАСЕЯ ТАЕМНА ВЯДЗЕ ПАДРЫХТОЎКУ ДА ВАЙНЫ Ў БЕЛАРУСІ (Сьнежаньскі Сойм КХП-БНФ) На Сойме быў зачытаны даклад старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне” Зянона Пазьняка “Вызваньні мінуласьці” (аб становішчы ў Польшчы і Эўропе ў пасьляялцінскім часе і пэрспэктывы для Беларусі). 14/12/2017 › Навіны Зянон Пазняк: Дэмагогію Лукашэнкі нельга ўспрымаць усур’ёз http://belsat.eu/programs/zyanon-paznyak-demagogiyu-lukashenki-nelga-usprymats-usur-yoz/ 13/12/2017 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |