Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ЧАРГОВАЙ АФЁРЫ РЭЖЫМНАЙ УЛАДЫ

Ніколі б ні пісаў пра піраміды, біткоіны, блёкчэйны ды так званую “крыптавалюту”, калі б у паветры ні зьявіўся чарговы дэкрэт рэжыму “Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі”. Згодна гэтага опуса, беларусам дадуць магчымасьць ствараць біржы так званай “крыптавалюты”, здабываць і абменьваць “крыптафантомы” на рэальныя грошы. Прытым, ня будуць браць за тое падаткаў.

Шкода беларусаў, якіх зноў (у каторы раз) ашукаюць на мякіне, скарыстаўшы заганны інстынкт “халявы” і элемэнтарнае няведаньне, што такое грошы і як яны існуюць.

Шляхам матэматычных маніпуляцыяў (дапусьціўшы адну непрыкметную недакладнасьць) можна, напрыклад, “даказаць”, што 2 х 2 = “5”, але ў рэальнасьці ўсё ж гэта будзе “4”.

Тое ж і з грашыма, і з словаблудзцтвам пра “крыптавалюту”. Грошы як эквівалент трымаюцца на трох умовах (“трох кітах”). Гэта на эканоміцы (стварэньні матэрыяльных каштоўнасьцяў), на залатым і валютным запасах краіны.

Усялякая ідэя, прададзеная на рынку, пераходзіць у грашовы эквівалент тады, калі яна матэрыялізуецца ў рэальную матэрыяльную каштоўнасьць (тавар). Да матэрыялізацыі – гэта альбо толькі магчымасьць, альбо фантом. І калі ён праплочаны, але не рэалізаваны, то будзе стратным чыньнікам бюджэтнай і эканамічнай палітыкі.

Гандаль фантомамі можа быць прыстасаваны ў сістэме блёкчэйн і так званага “біткоіна», які рэальнай валютай не зьяўляецца. Словаблудзтва, якое зараз круціцца вакол дэкрэта Лукашэнкі, сьведчыць аб тым, што задумана чарговая піраміда “МММ” (вельмі на гэта падобная, толькі без Маўродзі). Нехта, відаць, унушыў правіцелю, што, маўляў, выйсьце ёсьць, можна “зрубаць” мільярды, і нават у міжнародным маштабе (асабліва калі пад працэс біткоіна падключыць энэргію будучай Астравецкай АЭС). Але калі ўсё абваліцца (а яно абваліцца) і самахоць абрабаваныя суайчыньнікі залемантуюць — тады ўсё можна будзе зваліць на Трампа ды на міжнародныя маніпуляцыі амэрыканскага капіталу. Усяроўна ж ніхто з “падданых” у гэтым (і ні ў чым) не разьбіраецца. Палітычны клас зьнішчаны. Нацыянальнай эліты ўжо няма. «Крыптаэканоміка» дэкрэту – гэта як нехта рашыў бы разбагацець, гуляючы ў казіно. Мясцовыя лібэраль-гаваруны разважаюць пра міжнародны «прарыў», хваляць правіцеля, які раптам зьдзівіў сьвет сваім «сучасным» «мысьленьнем» і становіцца міжнародным «гульцом» (так і пішуць). Засталося толькі прайграць «народзец» у карты.

Дарэчы, нагадаю аб здольнасьці суб’екта, што выдае дэкрэты, да самых дзікіх авантур. (Пра дэкрэт № 3 аб “дармаедах” ужо ня кажам.) Яшчэ ў 1997 годзе, напрыклад, да правіцеля дастукаўся нейкі Віктар Лац, які прапанаваў праект вечнага рухавіка, што будзе забіраць энэргію гравітацыйнага поля Зямлі. Трэба толькі злавіць амплітуду гравітацыйных ваганьняў. Начальнік рэжыму выдзеліў 700 мільёнаў рублёў (па курсу 1997 года) на рэвалюцыйную справу. Яго падтрымаў «інтэлектуал» Шэйман, а іншы «інтэлектуал» – Пётра Пракаповіч, які займаў тады пасаду віцэ-прэм’ера ўраду, — выдаў дэрэктыву Беларускаму электра-механічнаму заводу і заводу імя Казлова ажыцьцявіць праект (ня гледзячы на заключэньне Акадэміі Навук аб прынцыповай немагчымасьці зрабіць пэрпэтуум мобіле). Неўзабаве агрэгат быў скляпаны, але энэргіі не даваў. Кажуць, што гэтая канструкцыя яшчэ і цяпер іржавее на задворках завода. (Пра гэта: “Беларускія Ведамасьці”, — 1998, №3(13), с. 13-14).

Праўда, усе гэтыя “вечныя рухавікі”, «дрэваапрацоўчыя камбінаты», “дармаеды” і т. п. – дробязі, у параўнаньні з планамі ўзбагаціцца на рулетцы міжнародных крыптапірамід, пакуль у гэтым яшчэ ніхто не разабраўся. Потым разьбяруцца.

27 сьнежня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК

26/12/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2017
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024