Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ГАЛАСЫ ЗАЛЮСТРОЎЯ Нядаўна галоўная газэта рэжыму “Советская Белоруссия” надрукавала антыбеларускі ліст пэнсіянеркі, напісаны на незвычайнай для ўспрыняцьця некаторых сучасных людзей мове нянавісьці. Пэнсіянерка піша супраць стварэньня Беларускага нацыянальнага ўнівэрсітэту (бо там, маўляў, зьбяруцца нацыяналісты), яна верыць у КПСС, у Зюганава і камуністаў. Зацікаўленасьць журналістаў да гэтай крыніцы інфармацыі выявіла зьявы, характэрныя для савецкага пэрыяду акупацыі Беларусі. 24/1/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Уражаньне такое, што за год прэзыдэнцтва Трампа павялічыўся аптымізм амэрыканцаў, палепшыўся настрой. Пра гэта кажуць. Магчыма, так і ёсьць, бо калі глянуць на сябе, дык у мяне тут таксама палепшыўся настрой. Чаму — цяжка сказаць. Можа, атмасфэра перамянілася. 23/1/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКА АБ ПРАЎДЗЕ І ХЛУСЬНІ Выйшаў «Палын-палын…». Тут жа была заказана рэцэнзія нянавісьці і нейкі маладзён яе напісаў. Як кажуць «На заходнім фронце без перамен». Аж не. Адазваліся і прыстойныя людзі. Віктар Шукеловіч гэтак шчыра распавёў. А нядаўна наша беларуская добрая фея Алена Гушча выказала свае сьветлыя думкі (у сьветлых людзей і думкі сьветлыя). Шаную іх усіх за сьветласьць. 21/1/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Тактыка рэжыму: Узмацненьне русіфікацыі і шлюзы для актыўных людзей (Сойм КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»;14 студзеня 2018 г.) У нядзелю 14-га студзеня 2018 года адбыўся чарговы Сойм КХП – БНФ (Партыі БНФ) і БНФ «Адраджэньне». Старшыня Партыі Зянон Пазьняк прадставіў разгорнуты выступ “НЕПУСКАНЬНЕ ПРЫВІДАЎ ЗЛА” (публікуецца). Выступілі намесьнікі Старшыні Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, сябры Сойму. 17/1/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НЕПУСКАНЬНЕ ПРЫВІДАЎ ЗЛА (Выступ на студзеньскім 2018 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне») Сёлетні год юбілейна-арыентаваны. Шмат юбілеяў. У тым ліку і 100 гадоў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Бяда, аднак у тым, што адзначаць гэтыя юбілеі мы вымушаныя ў стане нацыянальнай прыгнечанасьці і несвабоды, часам нават падпольна. Спрыяньня з боку антыдэмакратычнага рэжыму тут ня будзе. 16/1/2018 › Навіны Мяркую, што беларусам (маладзейшым беларусам) ніжэйпададзеную інфармацыю з 90-х гадоў варта час ад часу абнаўляць ў памяці. Злачынцы не павінны схавацца. Ды-й пра Расею, дзе хаваюцца вінавайцы таксама трэба ведаць. Вечна яна ня будзе. Зянон Пазьняк 15/1/2018 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |