Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Тактыка рэжыму: Узмацненьне русіфікацыі і шлюзы для актыўных людзей (Сойм КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»;14 студзеня 2018 г.) У нядзелю 14-га студзеня 2018 года адбыўся чарговы Сойм КХП – БНФ (Партыі БНФ) і БНФ «Адраджэньне». Старшыня Партыі Зянон Пазьняк прадставіў разгорнуты выступ “НЕПУСКАНЬНЕ ПРЫВІДАЎ ЗЛА” (публікуецца). Выступілі намесьнікі Старшыні Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, сябры Сойму. Старшыня Партыі ў сваім выступе асьвятліў тэмы выкарыстаньня рэжымам прыкладаў заходняга заканадаўства ў сваіх інтарэсах як прылады разбурэньня нацыянальнага беларускага грвмадзтва. Таксама былі абазначаны характэрныя прыёмы маскоўскай прапаганды з мэтай прыпыніць разьвіцьцё нацыянальнага станаўленьня Беларусі. Вялікая ўвага была нададзена тэме сусьветнага пашырэньня нянавісьці як мэтаду палітычных дачыненьняў, становішчу ў ЗША і ўплыву гэтых зьяваў на Беларусь. Намесьнік старшыні Партыі Юры Беленькі падтрымаў прапановы Старшыні Партыі аб сьвяточным адзначэньні юбілейнай даты, стогоддзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Выказаўся супраць удзелу у акцыях, якія плануюцца пад кіраўніцтвам скампраментаваўшых сябе асобаў. У сваім выступе зьвярнуў увагу на пранікненьне лева лібэральных амаральных паводзінаў у беларускія маладзёвыя рухі (прыклад, падзея з удзелам чатырох беларусаў і Адама Бяляцкага ў амаральным учынку каля брамы Асвэнцыму), пра спробы прынізіць гераічныя акцыі Мірона і Сяргея Каваленкі, прыраўняўшы іх да нізкапробных флэшмобаў ( арт. Іны Студзінскай, 10 студзеня на https://www.svaboda.org/a/28967428.html). Гэтыя зьявы дыскрэдытуюць беларускі рух. Сябры Соймуі зьвярнулі ўвагу на тактыку рэжымных уладаў у пытаньні замацаваньня русіфікацыі беларускага грамадзтва. Рэжым пачаў улічваць стыхійнае пашырэньне зацікаўленасьці людзей беларускай культурай, роднай мовай і дазваляе абмежаванае кола “шлюзаў” для рэалізацыі некаторых культурных інтарэсаў сьвядомым беларусам. У той жа час замацоўвае татальную русіфікацыю ўсёй Беларусі, асабліва ў сфэры адукацыі і выхаваньні дзяцей і моладзі. Такую тактыку таксама ўжывалі акупанты ў савецкай Беларусі (БССР). Радыё і тэлебачаньне запаланіла расейская інфармацыя і расейская “папса”. Сябры Сойму заслухалі інфармацыю пра экалагічныя праблемы, якія праявіліся ў сувязі з будаўніцтвам шкодных вытворчасьцяў каля Берасьця (акумулятарны завод) і Сьветлагорску (вытворчасьць цэлюлозы). Сойм вырашыў больш дэталёва разгледзіць пытаньне па экалагічных пытаньнях на адным з бліжэйшых паседжаньняў, у тым ліку дзейнасьць улады ў сувязі з працягам пашырэньня выкарыстаньня забруджаных радыёнуклідамі земляў для сельскагаспадарчай вытворчасьці. Сойм абмеркаваў пытаньні сьвяткаваньня стогоддзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і даручыў Паліткамітэту правесьці неабходную працу з гарадзкімі ўладамі для забеспячэньня правядзеньня сьвяточных акцый і мерапрыемстваў. Сойм зьвярнуў увагу на неабходнасьць працягу распаўсюджваньня інфармацыі аб Народнай праграме “Вольная Беларусь”. 15-01-2018 Інфармацыйная камісія КХП-БНФ 17/1/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |