Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дэнацыяналізацыю зьдзяйсьняе рэжым унутранай акупацыі 13 сакавіка сёлета газэта “Народная Воля” апублікавала мой артыкул у форме звароту да пэдагогаў і псыхолагаў афіцыйнай сістэмы адукацыі і надала яму назву: - “Хто дэнацыяналізуе беларусаў?”. Я ўдзячны галоўнаму рэдактару Сярэдзічу І.П. за публікацыю, але мушу пракаментаваць істотныя “стылёвыя” праўкі, якія без узгадненьня, унесены рэдакцыяй. Галоўнае, што істотна зьмяніла накіраванасьць артыкулу, гэта дадатак рэдакцыяй апошняга сказу: - “І вам, пэдагогі, ня сорамна?”. Гэтым сказам рэдакцыя газэты зрабіла спробу абнізіць праблему, якую стварыла афіцыйная пэдагогіка, перавесьці заканадаўчую адказнасьць у бок эмацыйнай. Таксама, назва “Хто дэнацыяналізуе беларусаў?”, мякка кажучы, некарэктная. Тут ня можа быць пытаньня. Дэнацыяналізуе беларусаў рэжым унутранай акупацыі пад кантролем Масквы. Пэдагогі зьяўляюцца актыўнымі праваднікамі асіміляцыі і, канешне, нясуць адказнасьць за свае разбуральныя дзеяньні. Тут публікую артыкул у арыгінале, які быў накіраваны ў газэту. Пэдагогам і псыхолагам (У першую чаргу для тых, хто працуе ў ВНУ і рыхтуе армію настаўнікаў і выхавацеляў) “… нягледзячы на каласальныя намаганні, затраты, інавацыі, рэкамендацыі і пастановы, дасягненні навукі і наяўнасць эфектыўных адукацыйных практык, імкненні і дарослых, і дзяцей да высокай якасці адукацыі, высокага ўзроўню сучаснай падрыхтоўкі моладзі да прафесійнай дзейнасці, прарыву ў адукацыі ўсё ж такі няма. А колькасць праблем не змяншаецца, прычым у некаторых сем’ях і школах па пэўных напрамках па меры сталення дзяцей нарастае.” (“Навучаючы бацькоў, мы вучымся самі” https://nastgaz.by/navuchayuchy-batskou-my-vuchymsya-sami/) Паспрабуем прэпарыраваць і параўнаць з рэаліямі гэтае вельмі супярэчнае выказваньне: І як вынік, што зьяўляецца галоўнай і небясьпечнай праўдай для беларускіх сем’яў - прарыву ў адукацыі ўсё ж такі няма, колькасць праблем не змяншаецца … а нават павялічваецца. Спадарства, пэдагогі і псыхолагі, ва ўсіх сваіх мэтодыках вы сьцьвярджаеце, што ў сваёй працы абапіраецеся на сучасныя навуковыя дасягненьні і мэтады. Давайце вызначацца. Вам вядома, што: - “Неад’емнай часткай для любой навукі зьяўляецца патрабаваньне аб’ектыўнасьці, якая выключае суб’ектыўнае тлумачэньне вынікаў. Не павінны прымацца на веру якія-небудзь сцьверджаньні , нават калі яны належаць аўтарытэтным вучоным. Для забесьпячэньня незалежнай праверкі праводзіцца дакументаваньне назіраньняў, забясьпечваецца даступнасьць для іншых навукоўцаў усіх дадзеных, мэтодык і вынікаў дасьледваньняў. Гэта дазваляе ня толькі атрымаць дадатковае пацьверджаньне шляхам адэкватнага паўтору эксперыментаў, але і крытычнай ацэнкі ступені адэкватнасьці (валіднасьці) экспэрымэнтаў і вынікаў у адносінах да тэорыі якая правяраецца.” (Wikipedia) У сувязі з тым, што вы ўпарта працягваеце асіміляцыю беларусаў і зьяўляецеся адным з асноўных інструмэнтаў гэтага працэса, ўзьнікаюць пытаньні: Прыняўшы на веру навукова неабгрунтаваныя сьцьверджаньні расейскіх “вучоных”, вы парушылі прыродную экалогію разумовай прасторы беларусаў. Эвалюцыя разумовых здольнасьцяў чалавека (як і ў цэлым эвалюцыя) мае два кірункі: станоўчы і адмоўны. Асіміляцыя, якая падтрымліваецца вашай дзейнасьцю, паставіла беларусаў на адмоўны эвалюцыйны шлях. На вас, як і на армію чыноўнікаў і рознага роду “ідэолагаў” кантралюючых вашу дзейнасьць, таксама кладзецца адказнасьць за разбуральныя працэсы нацыянальнай беларускай грамады і дзяржавы. Гэта праз вас ідзе галоўны паток чужароднай патагеннай інфэкцыі мазгоў беларусаў (што такое мэмы, мэмэтыка вам вядома). Гэта вашымі псэўданавуковымі сцьверджаньнямі і палажэньнямі ўзброена чыноўная вертыкаль, якая стварае кропкавыя рэзервацыі для беларускіх сем’яў – адзін дзіцячы садок на раён, адна беларускамоўная школа (ці нават клас) на горад і г.д. Што рабіць? Вы ж лічыце сябе разумнымі людзьмі, удзельнічаеце ў міжнародных канфэрэнцыях, семінарах, запрашаеце замежных навукоўцаў, праз інтэрнэт даступная ўся навуковая інфармацыя. Адказ ляжыць на паверхні. Дастаткова паглядзець на Фінлядыю, там таксама дзве дзяржаўныя мовы, але дзетак у фінскіх сем’ях выхоўваюць па-фінску, у швэдскіх сем’ях па-швэдцку, Або возьмем Швэйцарыю: выхаваньне ў нямецкіх сем’я па-нямецку, італьянскіх сем’ях па-італьянску, у французскіх па-французску. Прыклады можна працягваць, а там дзе парушаецца прыродная экалогія моўнай культуры, відавочныя працэсы разумовай дэградацыі. Сяргей Папкоў, 18/3/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |