Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Навукова-гістарычная канфэрэнцыя, прысьвечаная 100-годдзю абвяшчэньня БНР
Канфэрэнцыю адкрыў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Ён таксама разам са сп. Эдвардам Зайкоўскім, кандыдатам гістарычных навук, сябрам Сойму Партыі і Фронту, вёў паседжаньне канфэрэнцыі. Было зачытана прывітальнае слова сп-ні Івонкі Сурвілы, Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якое грамада сустрэла воплескамі. На пачатку навуковай часткі паседжаньня быў заслуханы рэфэрат сп. Зянона Станіслававіча Пазьняка, кандыдата мастацтвазнаўчых навук, Старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Потым выступілі: Былі зачытаны даклады навукоўцаў, якія не змаглі прыбыць на канфэрэнцыю, але прыслалі свае тэксты: Шэраг іншых беларускіх навукоўцаў абяцаюць перадаць тэксты сваіх дакладаў арганізатарам у бліжэйшы час. Будзе выдадзены юбілейны зборнік навуковых дакладаў, прысьвечаных 100-годдзю БНР. Удзельнікі канфэрэнцыі пераканаліся ў тым, што ўсе даклады маюць надзвычайную навуковую каштоўнасьць. Апэлюючы фактамі, логікай і мэтадам навуковага дасьледваньня, выдатныя беларускія гісторыкі паказалі, што БНР сапраўды запачаткавала новую беларускую дзяржаўнасьць, была прызнана ў шырокім сьвеце і ўвасобіла цывілізацыйныя памкненьні беларускага народа. А калі ўлічыць, што гэта было зьдзейсьнена ў вельмі цяжкіх умовах сусьветнай вайны, сацыяльна-палітычнай нестабільнасьці, зьмены акупацый, эканамічнага крызісу, то стваральнікамі БНР быў зьдзейсьнены сапраўдны подзьвіг, значэньне якога цяжка пераацаніць. Навукоўцы пазнаёмілі грамаду зь яркімі гістарычнымі фактамі і сьведчаньнямі, якія не былі вядомыя або не разглядаліся раней. Напрыклад, была прадэманстравана публікацыя з фінскага газэтнага друку 1919 г., у якой паведамляецца аб прызнаньні Фінляндыяй Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнікі ўбачылі таксама фота старонак пашпарта грамадзяніна БНР з шэрагам візаў і пячатак, што сьведчыць аб міжнародным прызнаньні гэтага пашпарта, у прыватнасьці, пры перасячэньні дзяржаўных межаў. І г.д. Быў зачытаны павітальны зварот да ўдзельнікаў канфэрэнцыі ад амбасады ЗША ў Менску. У залі прысутнічаў таксама прадстаўнік амбасады Украіны ў Менску. Удзельнікі віталі іх воплескамі. Грамаду павіталі таксама фронтаўцы першага пакаленьня вядомы мастак сп. Алесь Марачкін і сп. Мечыслаў Бурак. У канцэртнай частцы выступіла вядомая сьпявачка Тацьцяна Грыневіч. Яна цудоўна выканала патрыятычныя і лірычныя беларускія песьні, якія даўно ведаюць і любяць нашы людзі. На прыканцы грамада засьпявала беларускі нацыянальны духоўны гімн “Магутны Божа”. Гучалі поклічы “Жыве Беларусь! Слава героям!” Пасьля завяршэньня канфэрэнцыі прадстаўнікі ўдзельнікаў прышлі ў Народны мэмарыял Курапаты і ўсклалі кветкі да Трох Крыжоў на пагорку Кальварыя ў цэнтры мэмарыяла, ушаноўваючы памяць сьвятых пакутнікаў нашага народа. Інфармацыйная камісія 19/3/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |