Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Чарнобыльскі шлях – наканаваньне, якое мусім прайсьці

Паважаныя землякі-беларусы.
Паважаныя спадарыні і спадары, сёньня ў гадавіну радыяцыйнай трагедыі нашага народа ўспомнім са скрухай, пашанай і жалем усіх загінулых і памерлых ад нябачнага і сьмяртэльнага дракона Чарнобыля. Скажам пра сутнасьць падзеі , якая называецца “Чарнобыльскі шлях”.
У 1989 годзе, калі я прапанаваў штогадовую помную акцыю “Чарнобыльскі шлях”, яна была ўспрынята ўсім Народным Фронтам і ўсім насельніцтвам Беларусі, бо ўсе разумелі, што нашае грамадзтва, уся нацыя ступіла на дарогу небывалай трагедыі, на шлях, які будзе доўжыцца пакаленьнямі, які наканавана мы мусім прайсьці, змагаючыся з радыяцыйным цмокам, дбаючы пра жыцьцё, здароў’е і будучыню. Гэта шлях выжываньня, хоць цемра будзе “ладзіць нам канвой”, як сьпявалася тады ў Фронтаўскім гімне. Але тады мы не баяліся цемры і перамагалі. Далей...

27/4/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


У Менску адбыўся мэмарыяльны мітынг да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы

czarnob18-026m.JPG
26 красавіка ў Менску ў Кіеўскім сквэры на Булвары Шаўчэнкі адбыўся мэмарыяльны мітынг з нагоды 32-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы, арганізаваны Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. Людзі прышлі ў гэты прыгожы сталічны цэнтр, пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі. Сабраліся менчукі і беларусы зь іншых гарадоў краіны. Далей...

27/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Сп. Зянону Станіслававічу Пазьняку

Шаноўны Зянон Станіслававіч, віншуем Вас з днём народзінаў! Шчыра зычым моцнага здароўя і творчага плёну. Найлепшыя зычэньня Вашай сям’і.

Будзем і надалей ісьці разам з Вамі шляхам змаганьня за свабоду і незалежнасьць дарагой Бацькаўшчыны, за шчасьце і дабрабыт нашага народу, за родную мову і культуру. Усіх нас падтрымлівае вера ў справядлівасьць беларускай ідэі, якая пераможа імпэрскае зло.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Сябры і кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

24 красавіка 2018 г.

25/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


У Менску адбудзецца мітынг з нагоды ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка з 18.00 да 20.00 у Менску адбудзецца мэмарыяльны мітынг да 32-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

Мітынг адбудзецца ў Кіеўскім сквэры, на пляцоўцы побач з кінатэатрам “Кіеў”, перасячэньне вул. Кахоўскай і бульвара Шаўчэнкі. Блізка праходзіць таксама вул. Арлоўская, прыпынак “Кіеўскі сквэр” (трал. 12, 33, 38, 40; аўтобус 38).

Арганізатар мерапрыемства – Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

23 красавіка 2018 г.

25/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Чарнобыльская трагедыя. Фільм ВВС

https://www.youtube.com/watch?v=JtsJJziFdJ8

25/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Беларусь пад радыяцыяй

Кіруючы рэжым працягвае вырабляць атручаныя радыяцыяй прадукты на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях. Пагроза радыяцыйнага забруджваньня беларусаў не зьмяншаецца. Прыводзім актуальнае інтэрв’ю, якое даў Юры Бандажэўскі Сяргею Абламейку (Радыё Свабода) ў 2012 годзе.

Бандажэўскі: 50 гадоў радыяцыйнай экспансіі ў Беларусі
26 красавік 2012,
Сяргей Абламейка
Юры Бандажэўскі

Госьць Свабоды – вядомы беларускі навуковец, заснавальнік і першы рэктар Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту, былы палітвязень, прафэсар Юры Бандажэўскі.

З 1999 па 2005 год Юры Бандажэўскі знаходзіўся за кратамі паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве. «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня, лічачы, што яго пакаралі за крытыку дзеяньняў уладаў Беларусі на заражаных землях. Далей...

25/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ЧАРНОБЫЛЬ - АСТРАВЕЦКАЯ АЭС 2018

26 красавіка, з 18-00 да 20-30, ў Кіеўскім скверы г. Менску адбудзецца мітынг з нагоды 32-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Арганізатар Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Далей...

23/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: 1996 год. “Взаимоотношения Беларуси с Россией и европейская перспектива”

Фрагмэнты выступу на 3-й Канфэрэнцыі Балтыйска-Чарнаморскай Садружнасьці (БЧС) 22-23 сакавіка 1996 года ў Менску. Удзельнікі: дэлегацыі Украіны, Польшчы, Латвіі, Беларусі. Месца канфэрэнцыі — сядзіба БНФ. (Аўдыёзапіс Ул. Кармілкіна).

http://pazniak.info/page__zyanon_paznyak_1996_god_quotvzaimootnosheniya_belarusi_s_rossiey_i_e

https://www.youtube.com/watch?v=6qJU-vuPQvk

21/4/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГІ ПАЭТЫЧНЫХ ПЕРАКЛАДАЎ

22 КРАСАВІКА ў нядзелю ў Беларускім саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбудзецца лекцыя і прэзэнтацыя кнігі перакладаў паэзіі Зянона (Зянона Пазьняка) “Вокс Ангэліка”. Далей...

19/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Цяжкі час без перамен

(Выступ на красавіцкім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адараджэньне”)

Мінуў 25 Сакавік. У розных гарадах і мясьцінах Беларусі адбыліся імпрэзы, выступы, канцэрты, арышты і затрыманьні. Стогадовы юбілей аб’яўленьня незалежнасьці БНР пачаўся па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Не ўдалося ажыцьцявіць шмат таго, што плянавалі, але ў цэлым сьвята прагучэла моцна і нагадала аб пачатку беларускай нацыянальнай дзяржавы і волі. Далей...

16/4/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АДПОР РАЗБУРАЛЬНІКАМ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ Ў КУРАПАТАХ БУДЗЕ МОЦНЫ

(Красавіцкі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

15 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Цяжкі час без перамен”. З дакладам выступілі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту.

Выступоўцы падвялі вынікі першага этапу сьвяточных мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя аб’яўленьня незалежнасьці БНР і падзячылі ўсім арганізатарам і ўдзельнікам за дастойнае правядзеньне сьвяткаваньняў. Далей...

16/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


“Cуд” “ня ўбачыў” парушэньня закону

5 красавіка завяршыўся суд у справе антызаконных дзеяньняў міліцыі паводле іску сп-ні Алы Гуцавай, сябра Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

13/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ВЯЛІКДЗЕНЬ

Хрыстос уваскрос!
Дарагія землякі, паважаныя Беларусы, зычу ўсім вясёлага сьвята Вялікадня! Вясёлага Алелюя!

Зьмёртвыхустаньне Хрыстовае ёсьць найважнейшая падзея ўсясьветнай зямной гісторыі чалавецтва. Абнавіўся сьвет, існаваньне людзей набыло сэнс, пэрспэктыву ўсьвядомленага вечнага быцьця.

Для людзей, што разумеюць сутнасьць духоўнага жыцьця, прыклад Хрыстовай ахвяры ёсьць крыніцай веры і аптымізму, якія б цяжкасьці не апанавалі асобу. Тут сьведчаньне існага закона — аднаўленьня і адраджэньня ўсяго, што разьвіваецца, усяго жывога і жыватворнага. Так і ў народзе — ўсё сапраўднае, сутнаснае і жывое мае працяг. Наша нацыянальная беларуская ідэалёгія, сцьверджаная сто гадоў таму, ёсьць Адраджэньне — адраджэньне ўсяго нашага культурнага і жывога, вынішчанага матэрыяльна ворагамі чалавецтва, але незьнішчальнага ў духу. У гэтым ёсьць фэнамэн нашай народнай вечнасьці і перамогі.

Нацыя, як і Вера, — узмацняецца духам. Мацуйма наш Беларускі вольны дух. Уваскрасеньне Хрыстовае хай будзе нам прыкладам духоўнай перамогі над злом.

Слава Ісусу Хрысту!
Жыве Беларусь!
Беларусь жыве!

Вялікдзень. 1 красавіка 2018 года. Зянон Пазьняк

1/4/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2018
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024