Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АДПОР РАЗБУРАЛЬНІКАМ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ Ў КУРАПАТАХ БУДЗЕ МОЦНЫ

(Красавіцкі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

15 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Цяжкі час без перамен”. З дакладам выступілі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту.

Выступоўцы падвялі вынікі першага этапу сьвяточных мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя аб’яўленьня незалежнасьці БНР і падзячылі ўсім арганізатарам і ўдзельнікам за дастойнае правядзеньне сьвяткаваньняў. Сьвяткаваньні, акцыі ўшанаваньня памяці нацыянальных герояў і падзей нашай гісторыі павінны працягвацца.

Разглядалася пытаньне аб адзначэньні ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы. Пададзена заяўка на мітынг ля кінатэатра Кіеў па бальвары Шаўчэнкі. Абмяркоўвалі антылюдзкія эахады рэжыму па ўвядзеньні радыяцыйна забруджаных земляў у севазварот.

Другім пытаньнем выступаў быў “сюрпрыз” ад антыбеларускага рэжыму – аб’ява аб тым, што сёлета будзе праводзіцца рэфэрэндум.
Прадстаўнікі рэжыму, якія рабілі гэтую аб’яву, ні словам не згадалі, якія пытаньні будуць вынесены на абмеркаваньне грамадзтва. Такога яшчэ не было ў гісторыі народаў і дзяржаў, каб улады аб’яўлялі рэфэрэндум і захоўвалі замагільнае маўчаньне на тэму гэтага маштабнага мерапрыемства дзяржаўнага існаваньня. У паліталогіі такія паводзіны ўладаў называюцца “закуліснай палітыкай”, “таемнымі дзеяньнямі дзяржструктур”, а народ такое называе “афёрай” і “афэрызмам”. Калі даваць першую юрыдычную ацэнку гэтых дзіўных паводзінаў рэжыму, то вырысоўваюцца намеры чарговага антыдзяржаўнага злачынства. Наша грамадзтва хочуць выкарыстаць, як ката ў мяшку, “у цёмную”, каб правярнуць сваю чарговую антыбеларускую афёру, якая напэўна ж будзе мець трагічныя наступствы для беларускага народу і нашай дзяржавы.

Некаторыя сябры Сойму выказалі меркаваньне, што крымінальны «кот у мяшку» (г. зн. таемны рэфэрэндум) можа быць пасьвечаны ваеннай тэматыцы, пытаньню прысутнасьці расейскага войска на тэрыторыі Беларусі праз стварэньне нейкіх «агульных структураў і т.п.

У апошнія гады назіраецца шалёная мілітарызацыя Расеі, тэма вайны ўжо сталася самай важнай у расейскай дзяржаўнай палітыцы, эканоміцы і прапагандзе. Расея жыве вайной, рыхтуецца да вялікай вайны з цывілізаваным сьветам, вядзе гібрыдныя і лакальныя войны ў некалькіх краінах і на тэрыторыі РФ. На тэрыторыі Беларусі ўтвараюцца расейскія вайсковыя базы, стратэгічныя аб’екты, адбываецца канцэнтрацыя і перамяшчэньне вялікіх колькасьцяў расейскай вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў. Беларуская армія, фактычна, падпарадкавана маскоўскаму камандваньню і разглядаецца як частка расейскай арміі. На нашай тэрыторыі ідуць бесперапынныя (сумесныя з расейскай арміяй) вучэньні, трэніроўкі, парады і маршы.

Пакуль што шмат з гэтых дзеяньняў Масква вымушана праводзіць на нашай тэрыторыі прыхавана і сакрэтна. Ня выключана (гучэла меркаваньне), што поўная легалізацыя расейскай ваеннай прысутнасьці і расейскага камандваньня нашымі ўзброенымі сіламі якраз і можа быць запрапанавана ў якасьці галоўнага пытаньня на рэжымным рэфэрэндуме. У выніку фальшывая легітымізацыя будзе забясьпечана. І тады Беларусь “по желанию трудящихся” канчаткова станецца закладніцай агрэсіўнай расейскай ваеншчыны, з усімі трагічнымі наступствамі.

Грамадзтва павінна патрабаваць ад антынароднага рэжыму раскрыцьця праўды пра тэму маючага адбыцца рэфэрэндума. Калі раскрыецца, што на чарговы фальшывы рэфэрэндум вынясуць чарговую антыбеларускую афёру, людзям трэба будзе яго байкатаваць. Неабходна спыніць антыдзяржаўную дзейнасьць рэжыму ў гэтым накірунку. Грамадзтва не павінна прамаўчаць і дазволіць рэжыму выкарыстаць сябе ў антынацыянальнай справе.

Трэцім пытаньнем была падрыхтоўка да абароны Курапацкай сьвятыні. Пасьля агрэсіўнага выступу на тэму Купатаў начальніка рэжыму, у інфармацыйную прастору быў запушчаны зварот ад так званых “экспэртаў”, якія заклікаюць арганізаваць “міжнародны конкурс на лепшы праект народнага мэмарыялу ў Курапатах”. Паводле гэтай групы асобаў, Народны Мэмарыял у Курапатах “Лес Крыжоў”, створаны на працягу 30 гадоў беларускім грамадзтвам, не існуе. І, маўляў, трэба “ствараць мэмарыял”.

Трэба чакаць, што гэтая публіка будзе распаўсюджваць падпісныя лісты і заклікаць да падтрымкі сваёй “ініцыятывы”. Падтрымліваць такую фальшывую публіку нельга. Яе дзейнасьць (закліканьне будаваць іншы мэмарыял на месцы ўжо існуючага Народнага Мэмарыялу) накіравана на зьнішчэньне мэмарыяльнага помніка народа ў Курапатах, і цалкам карэлюецца з антыкурапацкай палітыкай недэмакратычнага рэжыму. Што датычыць звароту да міжнароднай супольнасьці (якую зьбіраюцца ашукаць), то гэтак звычайна робіцца тады, калі вопытная ў халяўных справах публіка спадзяецца на міжнародныя гранты.

Але на гэты раз афёра не атрымаецца. Адпор будзе моцны. Трэба рыхтавацца да абароны Курапацкай сьвятыні. Дарэчы, гэта дасьць магчымасьць кансалідаваць абаронцаў і далучыць новых людзей да беларускага адраджэнскага руху.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра востры крызіс у сельскай гаспадарцы. У многіх калгасах няма нават чым сеяць. Замест забесьпячэньня неабходным для працы, у калгасы прыязджаюць шматлікія рэжымныя камісіі, якія ўдаюць дзейнасьць па арганізацыі і кантролю. Сельскія жыхары кажуць, што такім чынам займаюць процьму чыноўнікаў, прыпісаных рэжымам у розныя нікому не патрэбныя камісіі. У малых гарадах і мястэчках людзі вымушаны працаваць за мізэрныя заробкі.

У той жа час пашыраецца наступная зьява: у Беларусі атабарваюцца расейскія харчовыя прадпрыемствы. Яны працуюць толькі з чыстай беларускай прадукцыяй, якую адсылаюць у Расею (чарнобыльскія харчы – выключна для беларусаў). Кіраўніцтва, бухгалтары і даглядчыкі на гэтых прадпрыемствах – грамадзяне РФ. Яны робяць сабе вялікія заробкі (да 10 тыс. даляраў у месяц) і выкарыстоўваюць беларусаў як танную рабочую сілу (плоцяць ім у 10-15 разоў менш) часта штрафуюць. Такім чынам, беларусы працуюць на сваёй зямлі як рабы (пра гэта ў адкрытую кажуць людзі). Агулам гэта ўсё вынік палітыкі галоўнага начальніка рэжыму.

У навучальных установах краіны пашыраецца прапагандысцкая дзейнасьць рэжымнай улады, у знаёмых па СССР прымітыўных і лабавых формах. Рэжым імкнецца дэзарыентаваць і дэмаралізаваць маладое пакаленьне. Настаўнікі завалены пустой справаздачнасьцю і пісанінай. Дайшло да таго, што настаўнікаў абавязалі на кожнага вучня пісаць асобнае дасье. І пішуць.
На вялікі жаль, значная частка грамадзтва не разумее, што адбываецца ў нашай краіне і якія цяжкія наступствы будзе мець працяг гэтай антынароднай палітыкі.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
15 красавіка 2018 г.

16/4/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2018
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024