Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Брукаванка Памяці

Грамадзкая дырэкцыя Народнага Мэмарыялу Курапаты інфармуе, што неўзабаве пасьля адзначэньня 30-х угодкаў адкрыцьця Курапатаў плануецца стварэньне Брукаванкі Памяці на плошчы перад Крыжам Пакуты. Далей...

30/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Мітынг-рэквіем у Курапатах

3 чэрвеня сёлета з 13-00 да 16-00 на тэрыторыі Народнага мэмарыялу Курапаты адбудзецца мітынг-рэквіем “Дзень памяці пра генацыд”, прысьвечаны 30-ым угодкам адкрыцьця Курапатаў. Беларусь панесла велізарныя страты ў часы камуністычнай расейскай імпэрыі і асабліва ў перыяд масавых расстрэлаў людзей расейскім НКВД у 1937-1941 гадах. Запалім зьнічкі, ускладзем кветкі на магілах ахвяраў нашага народу. Памятайма, каб жыць і мець будучыню. Далей...

29/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк дамагаецца забароны маршаў шавіністаў у Гайнаўцы

Радыё “Свабода”, Дзьмітры Гурневіч, 26 травень 2018

plkanf-1.jpg

24 траўня ў Кракаве завершылася міжнародная канфэрэнцыя «За нашу і вашу свабоду», арганізаваная польскім Інстытутам нацыянальнай памяці. На сустрэчы была прынятая рэзалюцыя супраць маршаў у Гайнаўцы, удзельнікі якіх гераізуюць забойцаў беларусаў Падляшша.
У кракаўскай канфэрэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы, вэтэраны польскага антыкамуністычнага падпольля, дысыдэнты з постсавецкіх краінаў — Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Украіны, Літвы, Чачэніі. Далей...

27/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


CПЫНІЦЬ ПРАВАКАЦЫЙНЫЯ МАРШЫ

23-24 траўня ў Кракаве (Польшча) адбылася міжнародная канфэрэнцыя “За нашу і вашу свабоду”, арганізаваная польскім Інстытутам Нацыянальнай памяці пры ўдзеле былых дзеячоў Усходняга аддзелу “Змагарнай салідарнасьці”. Прысутнічалі, выступалі з дакладамі і прамовамі прадстаўнікі дэсідэнцкіх рухаў з Польшчы і былых акупаваных краінаў СССР: Азэрбайджана, Арменіі, Грузіі, Крымска-татарскай аўтаноміі, Украіны, Чачэніі, Беларусі. Далей...

26/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ПОМНІК БЕЛАРУСКАМУ ГЕРОЮ

kaszushca-4.jpg
12 траўня адбылася яркая падзея ў жыцьці беларускага народу, выдатная падзея нашай культуры. На радзіме Тадэвуша Касьцюшкі – у Мерачоўшчыне каля Косава на Берасьцейшчыне – быў урачыста адкрыты помнік беларускаму герою, рэвалюцыянэру і ваеначальніку, услаўленаму ў Старым і Новым сьвеце. Манумэнт разьмешчаны насупраць адноўленай сядзібы, якая належала сямьі героя, дзе прайшло ягонае дзяцінства. Захаваліся аўтэнтычныя падвальныя сутарэньні сядзібнага дома. Цяпер у доме разьмешчаны музэй Касьцюшкі. Далей...

22/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Да 30-ых угодкаў адкрыцьця Курапатаў

У чэрвені сёлета спаўняецца 30 гадоў адкрыцьця Курапатаў, месца самых масавых растрэлаў людзей у Беларусі сталінскім маскоўскім камуністычным рэжымам ў 1937-1941 гадах. Пачынаючы з 1988 году ў Курапатах беларускае грамадзтва стварыла Народны Крыжовы Мэмарыял, які ўвесь час ўладкоўваецца і развіваецца. Мэмарыял “Курапаты” мае статус помніка 1-й катэгорыі.

Кансэрватыўна Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяву на правядзенье мітынга-рэквіема “Дзень памяці пра генацыд”. Заява пададзена ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

Плануецца выстава фотаматэрыялаў і дакумантаў на пераносных стэндах, выступленьні, мэмарыяльная музыка.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
15.05.2018 г.

16/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗУМНАЯ ПАДРЫХТОЎКА І ЗЬБЕРАЖЭНЬНЕ СІЛ

(Урыўкі з выступу на травеньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

… Чакайма вясны сапраўднай, дакладней – набліжайма яе, бо чаканьнем нічога ня зробіцца. І хаця дрэннага шмат, не апускайма рук, не паддаваймася пачуцьцям. Спакойна, цагліна за цаглінай рабем справу, бо ўсялякая справа патрабуе падрыхтоўкі і зьберажэньня сіл. Далей...

14/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Супраціў Маскве. Салідарнасьць у абароне беларускай мовы і культуры

(Травеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

13 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Старшыня засяродзіў увагу на аналізе становішча і высновах для дзеяньняў, адзначыў важнасьць падрыхтоўкі пасьлядоўнікаў Адраджэньня, прапанаваў рыхтавацца да правядзеньня «Дзён Памяці пра генацыд» з нагоды гадавіны адкрыцьця Курапатаў. Далей...

14/5/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ ПРА АДСУТНАСЬЦЬ ВЫБАРАЎ АЛЬБО ЯК ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА

18 лютага гэтага года адбыліся чарговыя псэўдавыбары ў мясцовыя саветы. Абстаўлена ўсё было цынічна і бессаромна. Выпрабоўвалі грубыя фальсіфікатарскія тэхналёгіі (”карусэлі”, укіды бюлетэняў, “паролі” для “сваіх” і т. п.). Рэжым ужо ня бачыць патрэбы хавацца ў ілжы, маскавацца і прыкідвацца, што адбываюцца нібы та “выбары”. Ён бачыць, што грамадзтва дэмаралізаванае,
воля яго зламаная, яно, маўляў, успрыме ўсё, любую хлусьню, любую лухту і будзе маўчаць.
Захад, які праваліўся ў Беларусі з сваёй нікчэмнай прарасейскай палітыкай (пад выглядам дэмакратыі) будзе таксама маўчаць, што б ні сталася, бо ні на якія рашучыя дзеяньні ён ня здольны. Далей...

5/5/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2018
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024