Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Супраціў Маскве. Салідарнасьць у абароне беларускай мовы і культуры (Травеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўца паведаміў пра ўзмацненьне дзейнасьці рэжыму па ліквідацыі беларускай культуры і мовы. Аналіз статыстыкі, тэндэнцый і фактаў паказвае, што, выконваючы загад Масквы і пад яе кіраўніцтвам, мясцовы рэжым разбурае беларускую адукацыю, грунтуючы яе на чужой сурагатнай расейскай аснове і адукацыйнай мадэлі. Масква ўжо давяла да мізэрнага, ганебнага стану адукацыю ў Расеі, цяпер імпэрыя імкнецца давесьці сваю разбуральную працу да канца і ў нашай краіне. На ўсіх узроўнях рэжымныя прапагандысты даказваюць, што якасьць інтэлектуальнага разьвіцьця “не залежыць ад мовы”. Усё робіцца для таго, каб працэс русіфікацыі беларускай моладзі і грамадзтва ў цэлым быў завершаны імпэрскай перамогай. Беларусы, беларускія сем’і павінны аказваць супраціў акупанцкаму разбурэньню нацыі, не аддаваць дзяцей на русіфікатарскую пераробку і ажлабленьне. Мы павінны мабілізаваць грамадзтва на салідарную абарону роднай мовы і культуры. Зьвяртае на сябе таксама ўвагу актыўная і агрэсіўная прапаганда “русского міра” і расейскага мілітарызма ў Расеі, Беларусі і іншых краінах сьвету. Гэтыя факты сьведчаць аб тым, што Масква рыхтуецца да вялікай вайны. Ня выключана, што ў якасьці плацдарма будзе выкарыстана наша тэрыторыя. Беларусь, такім чынам, апынецца закладніцай чужой вайны, наш народ будзе трактавацца ў сьвеце як народ-агрэсар, які дзейнічае разам з імпэрыяй-агрэсарам. З другога боку, вельмі многія ставяцца да апошніх дазволаў рэжыму на патрыятычныя маніфэстацыі (асабліва на сёлетні Дзень Волі ў Менску) і на выкарыстаньне нацыянальнай сымволікі як да праявы пэўнай лібэралізацыі рэжыму, яго самастойнасьці. Вельмі важна, каб беларусы выкарыстоўвалі гэтыя магчымасьці, але не жылі ў ілюзіях. Бачна, што Масква дала загад на часовыя талерантныя адносіны да праяваў беларускай палітычнай культуры. Крэмль зацікаўлены ў захаваньні сацыяльнага спакою і стабільнасьці ў Беларусі, тэрыторыю якой выкарыстоўвае ў якасьці ваеннага плацдарма. Таксама Масква хоча прамацаць глебу ў Беларусі на прадмет магчымага супраціву агрэсіі, даведацца пра настроі грамадзтва. Раптоўная адмова ад правядзеньня рэжымнага рэфэрэндуму пасьля перамогі народных пратэстаў у Арменіі пацьвярджае гэтыя меркаваньні. Масква збаялася, што беларускае грамадзтва будзе пратэставаць супраць імпэрскага “рэфэрэндума”. У наяўнасьці гібрыдныя дзеяньні імпэрскага ворага. Нельга некрытычна ўспрымаць тое, што робіцца Масквой у Беларусі і сьвеце. Трэба адсочваць падзеі, зьявы, тэндэнцыі, супастаўляць іх і імкнуцца зразумець, што адбудзецца ў іх выніку, якую карысьць атрымае з гэтага Масква і якая шкода будзе нанесена Беларусі. Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 14/5/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |