Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗУМНАЯ ПАДРЫХТОЎКА І ЗЬБЕРАЖЭНЬНЕ СІЛ (Урыўкі з выступу на травеньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) … Чакайма вясны сапраўднай, дакладней – набліжайма яе, бо чаканьнем нічога ня зробіцца. І хаця дрэннага шмат, не апускайма рук, не паддаваймася пачуцьцям. Спакойна, цагліна за цаглінай рабем справу, бо ўсялякая справа патрабуе падрыхтоўкі і зьберажэньня сіл. Назіраючы за нашым грамадзтвам і спатыкаючы тут (за мяжой) яго прадстаўнікоў, можа скласьціся ўяўленьне, што мы набліжаемся да катастрофы. Але гісторыя ўвесь час даказвае, што гэта заўсёды перабольшанае і памылковае ўяўленьне, якое ўзьнікае напярэдадні перамен, калі стагнацыя пачынае ўплываць на большасьць людзей. У такі пэрыяд важна абараніць галоўныя нацыянальныя каштоўнасьці і вызначыць (паўтараць) галоўныя ідэі пераменаў. Мы – адзіная беларуская нацыянальная адраджэнская партыя ў краіне і на нас кладзецца такая адказнасьць. Акрамя нас, рэальна, тым ня будзе ніхто займацца. Гэта ўсім зразумела даўно. Наша задача цяпер знаходзіць пасьлядоўнікаў. Мы ня маем сродкаў і магчымасьці ўплыву на масы. Але людзі дасьведчаныя ў палітыцы ведаюць, што дзясятак пасьлядоўнікаў важнейшы за дзясяткі тасячаў згоднай, але інэртнай масы. Нам трэба разумна адзначыць 30-годдзе адкрыцьця Курапатаў… правесьці “Дзень памяці пра генацыд”… …Пасьля гэтага мерапрыемства на працягу чэрвеня-ліпеня трэба будзе… праэкспанаваць… працу… ў іншых месцах… Напрыклад, у Лесе Ваньковіча (савецкі парк “чалюскінцаў”) і на пляцоўцы паміж Акадэміяй Нвук і 1-м клінічным шпіталём, дзе ў 1919-1920-х гадах расейскія бальшавікі праводзілі масавыя расстрэлы людзей, якіх хапалі і забівалі проста на вуліцах…. Завершыць гэтыя Дні Памяці пра генацыд трэба Ігуменскім шляхам, на які запрасіць паболей людзей…. …Ацэньваючы агульнае становішча, я зноў зьвяртаю ўвагу на тое, што ўсе антыбеларускія захады, якія адбываюцца ў краіне, — маюць сістэмны характар і падпарадкаваны стратэгічна задачы пуцінскай Масквы – падрыхтоўцы акупацыі і сілавога захопу Беларусі. Прэпарацыя беларускага грамадзтва, якую праводзіць рэжым (нестандартны перапіс насельніцтва, абсурдальная ўпартасьць ў прыняцьці так званых дэкрэтаў аб непрацуючых №1 і 3, блакіроўка інтэрнэт-рэсурсаў і забараняльныя акты аб СМІ, да гэтага ж пабудова Астравецкай АЭС, расейскія вайсковыя вучэньні ў Беларусі, пропуск расейскай агентуры ў псэўдавыбары і ўключэньне яе ў сістэму ўлады, шматкротная рэгістрацыя і здача зброі і т.п.) – усё гэта прыкметы планавай расейскай падрыхтоўкі да часу “Х”. Паводзіны гэтай сатанінскай краіны – Расеі – нам добра вядомыя. Злачынны калгасны рэжым дазволіў ёй беспакарана дзейнічаць у Беларусі. Мушу падкрэсьліць тыя палажэньні, пра якія казалася летам 2017 года, аб схаванай падрыхтоўцы да супраціву расейскай гібрыднай агрэсіі (аб’яднаныя асобы, рыштунак і т.п.). Гэта ўсё ўвесь час актуальна. У Расеі няма будучыні. Усе іхныя жаданьні (СССР, Сталін і т.п.) у мінулым. Патрэбна вытрымка. Разуменьне і разумная праца, перш чым настане пара. 13 траўня 2018 г. Зянон Пазьняк 14/5/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |