Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк дамагаецца забароны маршаў шавіністаў у Гайнаўцы Радыё “Свабода”, Дзьмітры Гурневіч, 26 травень 2018 24 траўня ў Кракаве завершылася міжнародная канфэрэнцыя «За нашу і вашу свабоду», арганізаваная польскім Інстытутам нацыянальнай памяці. На сустрэчы была прынятая рэзалюцыя супраць маршаў у Гайнаўцы, удзельнікі якіх гераізуюць забойцаў беларусаў Падляшша. Беларусь на ёй прадстаўлялі кіраўнікі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. З ініцыятывы Зянона Пазьняка канфэрэнцыя прыняла «Зварот да ўсіх польскіх патрыётаў і мясцовых уладаў у справе маршу памяці «Выклятых жаўнераў» і дзейнасьці Рамуальда Райса «Бурага». Гэты камандзір аднаго з аддзелаў пасьляваеннага польскага антыкамуністычнага падпольля нясе адказнасьць за масавыя забойствы беларусаў Беласточчыны. «Зьвяртаемся да польскіх мясцовых уладаў і да польскіх патрыётаў, каб сёньня асобы, у шчырасьці намераў і патрыятызьме якіх мы не сумняваемся, баронячы памяць пра “выклятых жаўнераў”, узгаднялі гэта з правам, з агульным інтарэсам і справядлівым падыходам, не дазвалялі, не праводзілі так званых “маршаў “Бурага”" і ня ўдзельнічалі ў іх, кіруючыся дзяржаўнымі інтарэсамі цяперашняй Польшчы, якія сёньня грунтуюцца на абніжэньні ўзроўню нэгатыўных эмоцыяў паміж польскім і беларускім народамі, на разьвіцьці супрацоўніцтва, заснаванага на даверы і ўзаемна карыснай мірнай працы», — гаворыцца ў рэзалюцыі. Польскія нацыяналісты і іх праціўнікі ў Гайнаўцы Свабода зьвярнулася па камэнтар да старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка — Гэтая справа мае прыкметы генацыду. Што б ні адбывалася, скажам, у Сырыі, Чачэніі, Крыме ці Палестыне, заўсёды мы кажам пра справядлівасьць і правы чалавека. Гэта элемэнтарная рэч, гэтым жыве нашая цывілізацыя. Тут прысутны ня толькі беларускі інтарэс. Парушаныя праўныя нормы, эўрапейскія і хрысьціянскія каштоўнасьці. За такія дзеяньні мусіла б быць кара і скруха нашчадкаў, каб такіх выпадкаў больш ніколі не было. Гэта ў першую чаргу важна для Польшчы, і ня менш важна — для Беларусі. Без прымірэньня гэтая язва будзе вечна балець. Нават пасьля зьмены пакаленьняў будуць выходзіць на паверхню старыя дэманы, калі іх пачнуць будзіць правакацыйнымі маршамі на магілы ахвяраў і славіць забойцаў. І могуць пачацца новыя канфлікты. Таму трэба закрыць гэтае пытаньне. Інакш ім стане кіраваць агентура чужой краіны, і вядома якой. — Прыхільнікі маршаў кажуць, што гісторыя была складаная, што гэта вайна, на якой здараюцца і ахвяры сярод мірных людзей. А сёньня Польшча дэмакратычная, і гэтыя маршы не парушаюць законаў. — Мне часам кажуць: а які ж гэта генацыд, забілі толькі якіх-небудзь 80 ці 100 чалавек. Але ж забілі за тое, што гэта былі беларусы, спалілі іхныя вёскі і людзей у хатах. Да такіх дзеяньняў павінен быць і маральны, і праўны падыход, а ня мераньне колькасьцю забітых. Нават калі забілі аднаго чалавека за тое, што ён габрэй ці беларус — гэта ёсьць злачынства з матывам нацыянальнай нецярпімасьці, якое падлягае пакараньню. А тут жа масавае забойства. Другі прыклад — немцы, якія пакаяліся за злачынствы гітлерцаў, аплацілі ўсім рэпарацыі і сталі найбагацейшымі і наймацнейшымі ў Эўропе. Вось вам праўда Эвангельля ў дзеяньні. Мала быць католікам ў касьцёле. Хрысьціянін пазнаецца ў жыцьці. Канфэрэнцыя праходзіла 23-24 траўня ў кракаўскай Akademii Ignatianum. Ліст удзельнікам сустрэчы накіраваў польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі, а зь яе ўдзельнікамі сустрэўся мэр Кракава. Падчас пажару загінулі трое дзяцей — Мікалай Герасімчук (10 гадоў), Ніна Герасімчук (8 гадоў) і Яўгенія Герасімчук (6 гадоў). За тыдзень да гэтага той самы аддзел расстраляў чатырох жыхароў Патокаў — Яна Бекіша, ягонага 15-гадовага сына Ўладзімера, а таксама братоў Яна і Ўладзімера Малашэўскіх. Іх абвінавацілі ў сымпатыях да камуністычнай улады. 31 студзеня 1946 году «выклятыя жаўнеры» з аддзелу «Бурага» забілі 30 праваслаўных фурманаў з 12 вёсак — Краснае Сяло, Збуч, Чыжы, Вялікія Пасечнікі, Ягаднікі, Лозіцы, Махнатае, Залешаны, Ракавічы, Крывая, Арэшкава, Выганоўская Волька — якія на загад улады паехалі ў пушчу нарыхтоўваць дровы для школы. «Буры» загадаў адпусьціць усіх фурманаў-каталікоў, а праваслаўных ягоныя жаўнеры, паводле некаторых сьведчаньняў, забівалі сякерамі, бо шкадавалі патронаў. 1 лютага «Буры» спаліў вёскі Залешаны і Выганоўскую Вольку. У Залешанах ягоныя жаўнеры забілі 15 чалавек, пераважна жанчын і дзяцей. Дзьмітры Гурневіч Журналіст Свабоды, публіцыст, блогер, краязнаўца. 27/5/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |