Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: АБ КОЛЬКАСЬЦІ ЗАБІТЫХ У КУРАПАТАХ Людабойства расейскіх камуністаў несувымернае ні з чым у гісторыі чалавецтва. Уражваюць маштабы, матывацыя злачынстваў і колькасьць ахвяр. Але бадай ці ні найбольш здумляе адсутнасьць пакаяньня ў наступных пакаленьняў расейцаў, жаданьне апраўдаць злачынствы папярэднікаў і зьменшыць колькасьць ахвяр. Курапаты — гэта помнік расейскага генацыду, які зьяўляецца ўлікай і сьведчыць пра ўлікі злачынства, пацьверджанага афіцыйным сьледзтвам пракуратуры і археалагічным дасьледваньнем вучоных. Знойдзены парэшткі ахвяр масавага забойства. Здабытыя наўпроставыя доказы злачынства супраць чалавецтва. Тут ёсьць юрыдычныя падставы для камуністычнага “нюрнбэрга”. Таму непакаянная Масква хацела б, каб Курапаты хоць бы ўмоўна не існавалі. Тады лягчэй сфальшаваць і затаптаць памяць. 29/6/2018 › Навіны 28 чэрвеня сп. Уладзімера Раманцова, сакратара Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”, напаткала вялікае гора – сьмерць бацькі. Мы выказваем шчырыя спачуваньні сп. Уладзімеру і ўсёй ягонай сям’і. 29/6/2018 › Навіны Зянон Пазьняк: Кантроль над кожным — накірунак антынароднай палітыкі https://www.youtube.com/watch?v=_Lmzpny5ib0&t=2s 28/6/2018 › Навіны Зянон Пазьняк.Рэстаран у Курапатах - правакацыя Лубянкі. https://www.youtube.com/watch?v=inobdZHmB6Q 26/6/2018 › Навіны Ушанаваньне памяці Васіля Быкава
25/6/2018 › Навіны Зянон Пазьняк: СІСТЭМНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ АФЁРЫ (Ліст да сяброў Партыі пра афёру “Бульбаш-хол”) Пакуль што ўсё разьвіваецца па тэхналёгіі Масквы. Пасьпяховая ў пачатку дзейнасьць пікетоўшчыкаў супраць існаваньня незаконнага рэстарана была разьбіта на асобныя групы і колькасна разам яны ўжо не зьбіраюцца. Проста і дэструктыўна. Наступным этапам стала публічная інфармацыя пра слабасьць пікетоўшчыкаў, слабасьць беларускіх арганізацыяў і грамадзтва. Маўляў, мы слабыя, ў нас няма сілы для змаганьня — рабем высновы (хаця, рэальна, не слабыя і сіла ёсьць магутная). 19/6/2018 › Навіны Валеры БУЙВАЛ: Зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні спосабам рэжымнай“мэмарыялізацыі” Пачнем з аксіёмы. Мэмарыял на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні ўжо ёсьць. Гэта Народны мэмарыял Курапаты, які стварае Беларускі народ – нашчадкі тых, каго расейскія акупанты расстрэльвалі ў Курапатах, катавалі і зьнішчалі на шырокіх прасторах ГУЛАГа. Сотні крыжоў выраблены на народныя ахвяраваньні і пастаўлены на магілах пакутнікаў. 19/6/2018 › Навіны Забаўляльны рэстаран ля Курапатаў мусіць быць ліквідаваны (Выступ на чэрвеньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і добрых спраў у цяжкім часе, каб набліжалася наша будучыня. Мой кароткі выступ будзе па актуальнай тэме, якая нязьменна прысутнічае ў нашым жыцьці. Гэта Курапаты. Напад на Курапаты ніколі ня спыніцца, не перастане, пакуль будзе існаваць Расея, бо генацыд народаў – гэта расейскае злачынства, а Курапаты ёсьць факталагічнае сьведчаньне, рэчавая ўліка гэтага злачынства. 11/6/2018 › Навіны Годнае жыцьцё магчымае толькі ў сваёй мове і культуры (Чэрвеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 10 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – «Забаўляльны рэстаран ля Курапатаў мусіць быць ліквідаваны». (Публікуецца). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. 11/6/2018 › Навіны ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗКАСЬЦІ БЕЛАРУСІ Зьвяртаемся да грамадзкасьці Беларусі падтрымаць словам і справай існаваньне Народнага Мэмарыялу Курапаты. Цяперашняя ўлада перашкаджала яго стварэньню, таемна зьнішчаліся і псаваліся памятныя знакі і мэмарыяльнае асяроддзе Курапатаў. Апошнім часам гэтая ўлада намерваецца ўціснуцца ў існуючы Мэмарыял і правесьці там сваю нібыта мэмарыялізацыю з мэтай разбурэньня Народнага Мэмарыялу шляхам чужароднага канструяваньня. 5/6/2018 › Навіны ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ АХВЯРАМ СТАЛІНСКАГА ГЕНАЦЫДУ, ЗАБІТЫМ У КУРАПАТАХ (Выступ у Дзень памяці пра генацыд) Дарагія землякі, дарагія беларусы! Сёньня, 3-га чэрвеня, спаўняецца 30 гадоў з таго дня, які перамяніў Беларусь, які ўзьняў у гару Беларускі дух народнага сумленьня і прагу справядлівасьці. У гэты дзень Беларусь пачула рэальную народную праўду пра сталінскі генацыд, і гэтая праўда ўскалыхнула людзкія душы. Гэтая праўда прагучэла як атамны выбух. На яе адгукнулася ўся краіна. Масква і яе камуністычная ўлада, якія думалі, што задушылі ў Беларусі ўсё жывое, што ўсю нацыю ўжо затапталі ў друз, затахцілі ў небыцьцё, — яны памыліліся. Аказалася, што Беларусь духоўна жывая і сьмела дэманструе свой гнеў. 5/6/2018 › Навіны 30 год адкрыцьця Курапатаў. Мітынг-рэквіем у Курапацкай сьвятыні
5/6/2018 › Навіны Адышоў у лепшы сьвет апошні прыхільнік “акадэмічнага асяродка” 60-х гадоў — Арсень Ліс. Гэта значная асоба ў беларускім адраджэньні ня толькі сваімі навуковымі працамі пра вядомых людзей Беларусі, але, як я лічу, і сваімі міжлюдзкімі кантактамі, ведамі, эрудыцыяй і ўплывам на сьведамасьць іншых людзей. Гэта тое, што, на жаль, амаль не фіксуецца ў гісторыі. 1/6/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |