Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Валеры БУЙВАЛ: Імпэрскі наступ на нацыянальныя мовы З канца 1980-х гадоў народам, якія дагэтуль знаходзяцца ў палоне Расейскай імпэрыі, удалося дасягнуць значных перамог у змаганьні за свае мову, культуру і традыцыю. Небачаны з 1917-18 гадоў уздым грамадзка-палітычнай актыўнасьці меў вынікам заваёву пазыцый, якія здаваліся назаўжды страчанымі пасьля зьнішчэньня маскоўскімі акупантамі нацыянальнай інтэлігенцыі ў 1930-40-я гады і палітыкі татальнай русіфікацыі на працягу ўсяго доўгага пэрыяду каланіяльнай залежнасьці ад Масквы. 31/7/2018 › Навіны Назіраньне: “аб’ект” прыцягвае расейцаў і маральна збочаных 29 ліпеня 2018 г. прайшла чарговая варта ля “Бульбаш-Холу (Поедем-поедим)” разам з сябрамі КХП-БНФ. Нягледзячы на неверагодную сьпёку людзі адстаялі цэлы дзень. Прыйшлі выключна на покліч свайго сумленьня, прынцыпаў, бараніць беларускую годнасьць і гонар. У гэтым нашая найвялікшая маральная перавага перад тымі асобамі, якія штодня ахоўваюць гэты злачынны аб’ект за сумніўны заробак, па загадзе. 30/7/2018 › Навіны Зянон Пазьняк выказаў меркаваньне, што “Бульбаш-хол” (Поедем поедим) — канспіраваная база ФСБ. Што ж, на карысьць гэтай вэрсіі працуе яшчэ адзін факт, на які чамусьці мала зьвяртаюць увагу. 28/7/2018 › Навіны Курапаты — гэта масавы магільнік расстраляных людзей ў час камуністычнага генацыду. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі. 28/7/2018 › Навіны Народны Мэмарыял Курапаты — гэта вялікі магільнік камуністычнага генацыду беларускага насельніцтва. Тут масавыя магілы людзей, расстраляных савецкім НКВД у 1937– 23 чэрвень 1941 гг. Мэмарыял пачаўся стварацца на Дзяды 29 кастрычніка 1989 года ўсталяваньнем сямімэтровага Крыжа Пакуты. Ён быў прынесены людзьмі на руках у масавым шэсьці на працягу васьмі кілёмэтраў шляху. Крыж Пакуты быў асьвечаны ў той дзень сьвятарамі ўсіх хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі. 28/7/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ВАРЦЕ КУРАПАТАЎ Нягледзячы на ўсе цяжкасьці, складанасьці і неадназначнасьці, Курапацкая варта энтузіястаў, якая ўжо паўтары месяцы доўжыцца супраць ганебнай зьнявагі беларусаў пад назовам “Бульбаш-хол — поедем-поедим”, гэтая варта ёсьць аб’ектыўна станоўчая і патрэбная. 27/7/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АБ ГІБРЫДНАЙ АПЭРАЦЫІ МАСКВЫ Грамадзтва ўжо шмат даведалася пра карупцыйна-палітычную афёру ў ахоўнай зоне Курапатаў пад назовам “Бульбаш-хол” (”Поедем-паедим”). Тут шмат што патлумачылі вызначэньні Генэральнай пракуратуры, рассьледваньні журналістаў, штодзённая курапацкая варта ля брамы “аб’екта”, кантакты і размовы з асобамі яго абслугі. Усё гэта дае магчымасьць правесьці аналіз, на першы погляд, дзіўных падзей і выказаць наступныя меркаваньні. 24/7/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк БАЧНА, ШТО РЭСТАРАН ЗАЙДЭСА — НЕКАМЭРЦЫЙНЫ ПРАЕКТ
23/7/2018 › Навіны
19/7/2018 › Навіны, Беларускія Ведамасьці У суботу, 14 ліпеня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у Курапацкую сьвятыню прышлі людзі. Адбылася чарговая талака, удзельнікі якой добраўпарадкавалі тэрыторыю Народнага мэмарыяла. Людзі саджалі кветкі, ачышчалі тэрыторыю ад сьмецьця і гальля, рэстаўравалі састарэлыя і пашкоджаныя крыжы. 18/7/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АГРЭСІЯ СУПРАЦЬ ЖЫВЫХ І МЁРТВЫХ (З выступу на ліпеньскім Сойме 2018 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”) … Цяпер на вачах усяго грамадзтва адкрыта разьвіваецца правакацыя пад назвай “Бульбаш-хол” у ахоўнай зоне Народнага Мэмарыяла Курапаты. Мяркую, што ўжо нават людзям, далёкім ад праблемаў Народнага Мэмарыялу, стала зразумелым, што разбудова забаўляльнага рэстарана ў ахоўнай зоне Курапатаў прадыктавана палітычнай агрэсіяй Масквы. –> 16/7/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА ВАЙНЫ? МАЦУЕМ АБАРОНУ (З выступу на ліпеньскім Сойме 2018 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”) … Ізноў вяртаюся да тэмы рускай агрэсіі і гібрыднай вайны, да неабходнасьці падрыхтоўкі супраціву. Назіраецца актывізацыя рускай агентуры ў Беларусі і за мяжой, асабліва там, дзе ёсьць буйныя беларускія эміграцыйныя цэнтры (напрыклад, у ЗША і Канадзе). Нядаўна выяўленыя засланцы ў беларускія арганізацыі Нью-Ёрка, зьвязаныя з найвялікшым легальным бандытам лукашызму палкоўнікам Д. Паўлічэнкам (па патрабаваньні Лукашэнкі, Сівакова, Шэймана ён забіў дзясяткі людзей, кіраваў «эскадронам сьмерці», быў арыштаваны за гэта пракуратурай, на допыце прызнаўся ў забойстве Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, вызвалены з-пад арышту асабіста Лукашэнкам, працягвае служыць Лукашэнку, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША). У шпіёнскай справе задзейнічана таксама лукашысцкая (а, фактычна, лубянская) агентура, зьвязаная са злачыннымі групамі. 10/7/2018 › Навіны Рыхтуймася да барацьбы з агрэсіяй упарта, ціха і кожны дзень. Мусім перамагаць Ліпеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 8 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Пагроза вайны? Мацуем абарону” (публікуецца). Выступоўца зьвярнуў увагу на мэтадычную падрыхтоўку Расеі да лакальнай канвэнцыйнай вайны. Маскве выгадна пачаць ваенныя дзеяньні зь Беларусі, каб засьцерагчы сваю тэрыторыю ад зваротнага ўдару. Існуе вялікая небясьпека акупацыі Беларусі. Гатовасьць да абароны – рэальная задача беларусаў . 10/7/2018 › Навіны Адкуль дзьме вецер на Курапаты… Алесь Чахольскі, АСАБІСТЫ ПОГЛЯД Хто-ніхто, прачытаўшы мой допіс, скажа: “Спадар Чахольскі, як і ўсе паплечнікі Пазьняка, у любых беларускіх праблемах бачыць “руку Москвы”. Такім апанентам я адкажу: так, агентура расійскіх спецслужб не спіць, і дзейнічае яна ў нас, вядома ж, не на карысць нашай краіны. Вось і падзеі апошніх дзён паказваюць, што Лубянка не адмаўляецца ад спроб знішчыць народны мемарыял Курапаты. 10/7/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: “КІНА НЯ БУДЗЕ” Пасьля таго як раскалолі Народны Фронт (1999 г.) Захад сваімі грантамі, халявай, палітычным ідыятызмам, гансвікам, спадаром Мілінкевічам сапсаваў тут цэлае пакаленьне беларускай моладзі. Рэжым рэжымам, але Захад сыграў сваю мэтадалагічную ролю. 4/7/2018 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |