Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА ВАЙНЫ? МАЦУЕМ АБАРОНУ

(З выступу на ліпеньскім Сойме 2018 г. КХП–БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

… Ізноў вяртаюся да тэмы рускай агрэсіі і гібрыднай вайны, да неабходнасьці падрыхтоўкі супраціву. Назіраецца актывізацыя рускай агентуры ў Беларусі і за мяжой, асабліва там, дзе ёсьць буйныя беларускія эміграцыйныя цэнтры (напрыклад, у ЗША і Канадзе). Нядаўна выяўленыя засланцы ў беларускія арганізацыі Нью-Ёрка, зьвязаныя з найвялікшым легальным бандытам лукашызму палкоўнікам Д. Паўлічэнкам (па патрабаваньні Лукашэнкі, Сівакова, Шэймана ён забіў дзясяткі людзей, кіраваў «эскадронам сьмерці», быў арыштаваны за гэта пракуратурай, на допыце прызнаўся ў забойстве Захаранкі, Ганчара, Красоўскага, вызвалены з-пад арышту асабіста Лукашэнкам, працягвае служыць Лукашэнку, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША). У шпіёнскай справе задзейнічана таксама лукашысцкая (а, фактычна, лубянская) агентура, зьвязаная са злачыннымі групамі.

Паказальна адбываецца правакацыя вакол незаконнай пабудовы забаўляльнага рэстарана ў ахоўнай зоне “Курапаты”. Практычна, антыбеларускі план з рэстаран-бардэлем ля Курапатаў Масквой ужо напалову правалены, але разьвіваецца далей гвалтоўнымі мэтадамі. Непрыяцелі Беларусі робяць доўгатэрміновую язву (тыпу як акупаваны Данбас для Украіны). Тактыка накіраваная на агентурнае абвастрэньне ў грамадзтве. Правакатары пачалі рабіць наезды машын на пікетоўшчыкаў рэстарана, выкарыстоўваючы безадказныя сацыяльныя элемэнты грамадзтва.

Антыбеларускі рэжым, які заграз у карупцыі і ў маскоўскім палітыканстве, адкрыта падтрымлівае правакацыю з рэстаран-бардэлем у ахоўнай зоне Курапатаў. Арыштаваныя і пасаджаныя за краты шмат якія пратэстоўцы — прыстойныя людзі. Робіцца дробязны перасьлед людзей за любоў да Беларусі.

Узмацнілася антыбеларуская рыторыка Масквы ў ворганах рускага друку, павялічваецца русіфікацыя ў Беларусі. Рэжым ліквідаваў памятныя знакі і крыжы па расстраляных немцамі і саветамі беларусах у Трасьцянцы (урочышча Благаўшчына). Пад відам выкананьня дэкрэта №1 аб непрацуючых грамадзянах, пад выглядам падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва 2019 г. і пад выглядам іншых зачэпак распрацоўваецца сістэма кантролю расейскіх спэцслужбаў за кожным чалавекам у Беларусі.

Павялічыўся ціск Крамля на лукашысцкі рэжым. Ускосна пра гэта сьведчаць паранойныя паводзіны начальніка рэжыму. Сімптаматычна, што пасьля таемнай гаворкі з Пуціным ён зноў пачаў казаць пра ўваход Беларусі “у іншую дзяржаву”. Такое ўжо няма патрэбы нават камэнтаваць, бо зразумела, што калі б ён пра гэтакае антызаконнае сваё рашэньне заявіў, то тут кожны беларус меў бы маральнае і канстытуцыйнае права ажыцьцявіць вырак і суд над дзяржаўным злачынцам нацыі.

Ідзе схаваная і маніякальная падрыхтоўка Расеі да лакальнай канвэнцыянальнай вайны. Першаснай мэтай гэтай падрыхтоўкі ёсьць захоп і падпарадкаваньне Беларусі. Няма пэўнасьці, што Расея абавязкова пачне такую вайну супраць нашай краіны. Але гэта нічога не зьмяняе, бо яна рыхтуецца да вайны супраць краінаў Эўразьвязу, якія былі пад заборам СССР. Стоадсоткава зразумела, што тэрыторыя Беларусі ў гэтым раскладзе стане тэатрам расейскіх ваенных дзеяньняў. Злачыннаму пуцінскаму рэжыму важна пачаць вайну не з сваёй тэрыторыі, але перанакіраваць плацдарм вайны ў Беларусь. Беларусь будзе падстаўлена пад удар, а Расея застанецца нібыта за межамі ваеннай апэрацыі. Таму верагоднасьць захопу Беларусі, для Крамля, практычна, абавязковая. Вайна можа пачацца пасьля пранікненьня расейскага войска на нашу тэрыторыю.

Для беларусаў пытаньне жыцьцёвай нацыянальнай важнасьці ёсьць у тым, каб узброены масковец не ступіў на нашу тэрыторыю. Ніякіх расейскіх вайсковых базаў і аэрадромаў не павінна быць на нашай зямлі.

Паўтару тэзісы 2014 года. Беларускія патрыёты мусяць сур’ёзна рыхтавацца да абароны Беларусі, памятаючы пра здрадніцкі варожы рэжым улады. Нагадваю ранейшыя палажэньні: групы толькі па два чалавекі (пакуль што), толькі гарызантальная структура, ніякой электронікі, рыштунак, амуніцыя, забясьпячэньне. Усё чакае свайго часу. Аднесьціся да гэтай неабходнасьці трэба сур’ёзна. Мусіць быць гатоўнасьць. Гэта не гульня. (Памятаем Украіну!) Ніхто, акрамя нас, беларусаў, не абароніць Беларусь. …

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!
8 ліпеня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

10/7/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024