Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Народны Мэмарыял Курапаты — гэта вялікі магільнік камуністычнага генацыду беларускага насельніцтва. Тут масавыя магілы людзей, расстраляных савецкім НКВД у 1937– 23 чэрвень 1941 гг.

Мэмарыял пачаўся стварацца на Дзяды 29 кастрычніка 1989 года ўсталяваньнем сямімэтровага Крыжа Пакуты. Ён быў прынесены людзьмі на руках у масавым шэсьці на працягу васьмі кілёмэтраў шляху. Крыж Пакуты быў асьвечаны ў той дзень сьвятарамі ўсіх хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі.

Цяпер, у выніку народнай ініцыятывы, пад апекай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ у Курапатах пастаўлена больш за тысячу крыжоў ад людзей, арганізацыяў, вёсак і гарадоў, амбасадаў, вядомых людзей, звычайных грамадзян. Гэта традыцыйнае для Беларусі народнае рушэньне стварыла традыцыйны ў нашай культуры Народны помнік вечнай памяці. Вечнай — таму што кожны чалавек і кожнае пакаленьне людзей, асабліва на Радаўніцу і Дзяды, нясуць сюды свае крыжы памяці аб забітых продках. Гэты Мэмарыял такім чынам вечна абнаўляецца і вечна жыве.

Народны Мэмарыял Курапаты валодае асаблівай сакральнай атмасфэрай, якую трэба шанаваць. Ненавісьнікі памяці ў асобе кіруючага рэжыму імкнуцца зьнішчыць Народны Мэмарыял і яго сакральны дух шляхам устаноўкі тут, у яго мастацка-вобразнай структуры, свайго прыдуманага афіцыйнага помніка, які, зразумела, будзе тут разбуральны, нестасоўны і лішні ў любой дзяжурнай іпастасі.

Унутры Народнага Мэмарыялу ня трэба рабіць ніякіх афіцыйных манумэнтальных канструкцыяў і помнікаў.

Улічваючы гэта, прапаную далейшую мэмарыялізацыю Курапатаў з удзелам афіцыйных установаў працягваць у 300-мэтровай ахоўнай зоне з усходняга боку ляснога масіву Курапаты. Дзеля гэтага трэба вярнуць і замацаваць у гэтым месцы статус ахоўнай зоны.

Тут, на гэтай плошчы перад Курапатамі, можа быць:

1. Сьцяна Памяці, на якой будуць таблічкі з прозьвішчамі ўсіх расстраляных, забітых, замардаваных за часы генацыду і рэпрэсіяў 1920-50-х гадоў. Колькасьць таблічак будзе павялічвацца па меры дакумэнтальных адкрыцьцяў.
2. Плошча (мейсца) для малітваў і літургіяў. (Могуць быць сымвалы хрысьціянскія, габрэйскія, татарскія.)
3. Будынак музея генацыду беларускага народа.
4. Месца для паркоўкі аўтамабіляў.
5. Спраектаваць і пабудаваць агарожу з брамай вакол Курапатаў.

Такі падыход лічу аптымальным і рэалістычным. Ён адпавядаў бы працягу разумнай мэмарыялізацыі Курапатаў.

26 ліпень 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

28/7/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024