Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КУРАПАТЫ

Курапаты — гэта масавы магільнік расстраляных людзей ў час камуністычнага генацыду. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.

З 1937 па 23 чэрвеня 1941 года расейскія бальшавікі, супрацоўнікі НКВД расстралялі тут і закапалі ў ямах каля чвэрці мільёна людзей. Расстрэльвалі дзень і ноч, згодна маскоўскага плану генацыду беларускай нацыі. На Беларусь, на кожную беларускую вобласьць, на кожны раён, сельсавет быў спушчаны з Масквы план расстрэлаў насельніцтва. Ноччу езьдзілі крытыя фургоны (”хапуны”) і хапалі людзей. Бальшыню расстрэльвалі без суда па рашэньні тройкі функцыянераў.

Расстрэльвалі ў першую чаргу пісьменьнікаў, паэтаў, вучоных, гаспадарнікаў, настаўнікаў, прафэсуру, масава забівалі рабочых і сялян, нашчадкаў шляхты, сьвятароў, веруючых людзей. Вучоных археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў забілі ўсіх, да аднаго чалавека. Пісьменьнікаў, паэтаў з васьмісот забілі 633. Са ста чатырох асобаў вышэйшай адміністрацыі расстралялі 102 асобы. За гады савецкай ўлады расейскія энкавэдзісты зьнішчылі ў Беларусі каля двух мільёнаў чалавек

У Курапатах выяўлена каля шасьцісот расстрэльных ямаў. Гэтае месца адкрыў і дасьледваў археолаг Зянон Пазьняк у 1988 годзе. У гэтым жа годзе Пракуратурай была ўзбуджана крымінальная справа і праведзены археалагічныя раскопкі (эксгумацыя) супольна з пракуратурай, Міністэрствам унутраных спраў і Акадэміяй Навук БССР.

У 1990 годзе камуністычныя ўлады БССР вымушаны былі прызнаць факт расстрэлу людзей у Кураптах ворганамі НКВД. Магільнік расстраляных узяты пад ахову дзяржавы.

Пуцінская Масква і сатэлітны рэжым Лукашэнкі некалькі разоў спрабавалі зьнішчыць Курапаты. Апошняя афёра адбываеецца сёньня.

У ахоўнай зоне Курапатаў у выніку чыноўніцкай карупцыі і дзеяньняў Масквы, насуперак закону пабудавалі рэстаранна-забаўляльны комплекс “Поедем-поедим” з банкетнымі залямі, танцпляцоўкай, лазьняй, інтымнымі пакоямі. Адказны ўласьнік Леанід Зайдэс. У пабудове гэтага аб’екта задзейнічана каля трыццаці фірмаў і арганізацыяў Расеі і замежжа.

Пракуратура і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь напачатку прынялі рашэньне аб ліквідацыі незаконнага аб’екта. Але потым уступілі ў дзеяньне карупцыйныя і палітычныя схемы. Нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці і парушэньне заканадаўства, рэстаранны комплекс адчынілі і чакаюць кліентаў.

Грамадзкасьць пратэстуе, заклікае да законнасьці і сумленьня, патрабуе ліквідацыі кашчуннай пабудовы ў ахоўнай зоне Народнага магільніка генацыду, зьвяртаецца да сумленных людзей байкатаваць ганебную ўстанову.

26 ліпень 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

28/7/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2018
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024