Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Назіраньне: “аб’ект” прыцягвае расейцаў і маральна збочаных 29 ліпеня 2018 г. прайшла чарговая варта ля “Бульбаш-Холу (Поедем-поедим)” разам з сябрамі КХП-БНФ. Нягледзячы на неверагодную сьпёку людзі адстаялі цэлы дзень. Прыйшлі выключна на покліч свайго сумленьня, прынцыпаў, бараніць беларускую годнасьць і гонар. У гэтым нашая найвялікшая маральная перавага перад тымі асобамі, якія штодня ахоўваюць гэты злачынны аб’ект за сумніўны заробак, па загадзе. Пратэсты людзей ля “Бульбаш-холу” узьнялі вялікую інфармацыйную хвалю ў беларускім грамадстве. Усё больш людзей даведваецца праўду пра Курапаты, пра змаганьне за іх, пра Народны Мэмарыял. Штораз падыходзяць людзі, якія ўпершыню наведваюць Курапаты. Гэтым разам прыйшла маладая пара, якая першы раз наведала Курапаты ды папрасіла распавесьці пра гэтае месца. Удзельнікі варты распавялі пра гісторыю Курапатаў, сітуацыю вакол незаконнага “Бульбаш-холу”, пра 30-ці гадовае стварэньне Народнага Мэмарыялу беларусамі. Было шмат машын, што прыяжджалі выказаць сваю падтрымку. Людзі везлі ваду, ежу. Дзячылі. Адчувалася сапраўдная салідарнасьць беларусаў. Курапаты яднаюць. Было і некалькі машынаў, што, па ня вельмі зразумелых прычынах, вырашылі наведаць гэты “рэстаран”. У тым ліку, з расейскімі нумарамі, георгіеўскімі стужкамі ў салоне. Зьдзіўляе тое, яшчэ ніводны з падобных наведнікаў не сказаў, што ня ведае, што тут за месца. Усе як завядзённыя паўтаралі адну і тую ж прапагандысцкую тэзу пра тое, што “весь Минск на костях стоит, так что, теперь дома все снести”. Выглядае так, быццам іх усіх апрацавалі аднымі і тымі ж інструкцыямі, навучылі, што казаць. Уразіла маладая жанчына, што ішла ў рэстарацыю з маленькім дзіцём за руку. Пры гэтым загаддзя паставіўшы аўтамабіль здалёк (відаць, ужо не першы раз тут). На пытаньне, ці ведае яна, што тут за месца, адказана сходу і з усьмешкай: “Да, знаю, что тут людей расстреливали”… Ствараецца ўражаньне, што гэтую “рэстарацыю” наведваюць выключна маральна дэградаваныя асобы. А што, рэжым жа дазваляе, “всё же законно”. Яшчэ адзін прапагандысцкі аргумант, які часта выкарыстоўваюць наведвальнікі і “ахоўнікі”: “Тут же немцы евреев расстреливали во время войны”. Па іх логіцы атрымліваецца, што на магілах габрэяў, растраляных немцамі, можна радасна ладзіць скокі, п’янкі ды гулянкі. “Поедем-поедим” ператвараецца ў месца нейкага прыцягненьня маральных пачвараў пад пільнай аховай спэцслужбаў. Вось чаму ля Курапатаў катэгарычна не можа існаваць ніякага забаўляльнага комплексу. Гэта дае нагоду амаральным асобам ды адкрытым ворагам беларушчыны зьневажаць нашую памяць, беларускіх пакутнікаў, закатаваных НКВД. Упэўнены, што “Поедем-поедим” рана ці позна будзе зачынены і зьнесены. Злачынцы будуць пакараныя. Бо, як казаў Васіль Быкаў, “на нашым баку — ісціна. Праўда, з якой выстаім!”. Таму, змагаймася, і — пераможам! Жыве Беларусь! Ігар Шчэмелеў 30/7/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |