Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СПЫНІЦЕСЯ, БЯСПАМЯТНЫЯ І БЕЗАДКАЗНЫЯ !

Мастакі, скульптары, архітэктары — людзі, якія маюць прафэсійную адукацыю — ня могуць ня бачыць і не разумець, што ў сытуацыі з Народным Мэмарыялам Курапаты ім прапанавалі паўдзельнічаць у зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні. Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы (ёсьць такое “мастацтва”), і яны пагадзіліся. Далей...

31/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


У Менску адбудзецца канфэрэнцыя ў гонар Дня Незалежнасьці Беларусі

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную 27-м угодкам аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі.
Адбудзецца дэманстрацыя дакумэнтальных відэафільмаў, прысьвечаных падзеям жніўня 1991 года. Выступяць з успамінамі дэпутаты Адраджэньня і іншыя ўдзельнікі тых падзей.

Канфэрэнцыя адбудзецца 2 верасьня, пачатак а 14.00.

Месца правядзеньня: лекцыйная заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў.

Адрас: Менск, пр. Газэты Праўда, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

27 жніўня 2018 г.

28/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


АРХІЎ ЗМРОЧНАЙ «ЛЕНІНІЯНЫ»

У пачатку 90-х камунізм быў перакулены, дзейнасьць КПСС спынена, партыя рассыпалася. Тым часам ў Беларусі амаль некранутым заставаўся культ Леніна. Гэта небясьпечны стан, бо пакуль жыве культ правадыра — жыве непагрэшнасьць яго камуністычных спраў (якія, маўляў, сказіла намэнклятура).

Патрэбны быў моцны і публічны ўдар па гэтай “непагрэшнасьці”, які скалануў бы грамадзтва і перавернуў мазгі абывацеля. Гэтую справу я ўзяў на сябе, скарыстаўшы свае канстытуцыйныя дэпутацкія магчымасьці (абавязковасьць публікацыі) і папулярнасьць . Далей...

28/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Агрэсіўная дэманстрацыя маскоўцаў на памежнай станцыі

Незвычайыя падзеі адбываюцца на беларуска-расейскай мяжы. Замежнікі афармляюць у сваіх краінах візы ў Беларусь і на Расею, усе дакуманты ў парадку. Прыязджаюць у Беларусь. Купляюць у Менску квіток на цягнік у Пецярбург. Ніхто нідзе іх не папярэджвае. Толькі пры пасадцы ў вагон правадніца кажа, што “калі што не ў парадку, то вас высадзяць”. Але ж усё ў парадку. Далей...

28/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВІНШАВАНЬНЕ СА СЬВЯТАМ

Паважаныя землякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіх з найвялікшым нацыянальным сьвятам — Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 25-га жніўня 1991 года, пасьля ўпартага і зацятага змаганьня дэпутатаў Народнага Фронту з дэпутатамі камуністычнай намэнклятуры, Вярхоўны Савет аднагалосна надаў сілу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе. З 25 жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Далей...

25/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


50-я ўгодкі акупацыі Пражскай вясны

У гэтым артыкуле мы ня ставім задачу ўсебаковага аналізу драмы жніўня 1968-га. У юбілейныя дні ў інфармацыйнай прасторы зьяўляецца маса шматгранных аналітычных матар’ялаў. Хацелася б асьвятліць тое, што засталося ў асабістай памяці і карэліраваць гэта з пазьнейшымі думкамі і падзеямі. Далей...

25/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым супраць вольных беларусаў

Ёсьць у нацыянальным календары дзьве даты. Сумная дата 25 чэрвеня 1941 года, калі расейскія акупанты расстралялі тысячы палітычных вязьняў пры эвакуацыі з Менскай турмы, па дарозе ў Расею непадалёк ад горада Чэрвеня (Ігумен) Менскай вобласьці, і радасная ўрачыстая дата — Дзень аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 года. Беларускія патрыёты праводзяць у гэтыя дні масавыя мерапрыемствы ў памяць палеглых і ў гонар герояў нацыянальнага змаганьня. Для Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, а потым і для КХП-БНФ гэтыя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі. Далей...

25/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЫХОД У ВЕЧНАСЬЦЬ

Не жыве больш наш знакаміты грамадзка-культурны дзеяч, вядомы ў Віленшчыне і ў Беларусі, спадар Хведар Нюнька. Памёр 15-га жніўня. З 1989 года па 2014 ён кіраваў Таварыствам Беларускай Культуры ў Летуве (ТБК). Калі ў пачатку 2000-х Масква і лукашысты ўзяліся нішчыць беларускія арганізацыі ў замежжы, то найперш дзякуючы пазыцыі і энэргіі Хведара, ТБК было ўратаванае ад расколу і перакупу і па сёньняшні дзень стаіць на адраджэнскіх пазыцыях актаў 25 Сакавіка і 25 Жніўня. Далей...

16/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ШАБАШ ЦЕМРЫ

120818-1.jpg
Ужо трэці месяц няспынна трывае штодзённая варта ля правакацыйнага рэстарана “Поедем поедим”.
12.08.2018 на варце прысутнічалі сябры КХП-БНФ, прадстаўнікі іншых палітычных рухаў, простыя грамадзяне.

Адзін з удзельнікаў адмыслова прыехаў на абарону Курапатаў зь Віцебску. Прабыў усе выходныя, атрымаў некалькі адміністратыўных пратаколаў. Пра свой удзел сказаў проста і коратка: “А што застаецца рабіць?”. Сапраўды, беларусам не пакінулі іншага выйсьця. Справа абароны Курапатаў — справа абароны гонару і годнасьці ўсіх беларусаў. Далей...

13/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Толькі адна маці стала на парозе свайго дома з сякерай бараніць сваіх дзяцей ад свавольства лукашысцкага рэжыму

(Жнівеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

12 жніўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Крымінал і левая прапаганда” (надрукавана). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцы зрабілі агляд падзей прамінулага месяца і асноўных тэндэнцый палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцьця. У цэнтры ўвагі палітычнага грамадзтва зьяўляюцца новыя санкцыі, паабяцаныя ЗША на адрас Расеі, якія павінны ўступіць у сілу на прыканцы жніўня. Далей...

13/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Аб’ява на слупе: “Приехали из России!”

Апошнім часам на абшарах самага дэмакратычнага віда інфармацыі – на слупах і платах – назіраецца проста рэвалюцыйная зьява. Калі раней у нашых гарадах навязьліва стракацелі дадзыбао з заклікамі “Работа в России! Высокие зарплаты. Хорошие условия”, то цяпер пачынаюць зьяўляцца ў вялікай колькасьці іншыя тэлеграфныя радкі з частым ужываньнем клічнікаў. Прыводзім прыклад нейкай пасіянарнай (і, можна сказаць, сярэднестатыстычнай) Міланы. Далей...

13/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПАГРОМ СМІ І АПЭРАТЫЎНЫЯ ВУЧЭНЬНІ

У пагроме журналістаў і неафіцыйных рэсурсаў СМІ ёсьць дзьве прычыны. Першая (суб’ектыўная) — гэта шызоідная помста за “інсульт”. Тое абсалютна дакладна, ведаючы хворую псіхіку суб’екта, адзначылі бальшыня назіральнікаў.

Другая прычына — галоўная, якая фармальна ўстаўлена ў першую прычыну, але сутнасьць і рухаючыя сілы яе — іншыя.

Тут праведзена тыповае тактычнае вучэньне ворганаў на прадмет ліквідацыі недзяржаўных СМІ на пэрыяд пачатку гарачай фазы гібрыднай вайны. Далей...

13/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КРЫМІНАЛ І ЛЕВАЯ ПРАПАГАНДА

За класіфікацыяй “левых” (лявацтва) стаіць пратэст, рэвалюцыя, халява, сацыялізм, камунізм, фашызм, нацыянал-сацыялізм (нацызм), калектывізм, падзел грамадзкага дабра на ўсіх па-роўну, экстрэмізм, тэрарызм, садомія, амаль ўсе маргінальныя ідэялёгіі і суполкі, сацыяльная агрэсія, групавая нянавісьць. Далей...

11/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБ РУСКАЙ СТРАТЭГІІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

Тое, што заходнія “стратэгі” пачалі нядаўна называць “гібрыднай вайной” — гэта для іх мэтадалагічная навіна. Для нас і нашых продкаў яно вядома даўно. Гібрыдная вайна — гэта ёсьць маскоўская тактыка зьнішчэньня суседняй дзяржавы і захопу яе тэрыторыі праз дэзынтэграцыю і дыверсіі знутры. Гэта тое, што мы называем “унутраннай акупацыяй”. Такая мэтода зьявілася ў маскоўцаў пасьля распаду Мангольскай імпэрыі і ўзмацненьня Маскоўскай арды. Выразны гістарычны прыклад гібрыднай тактыкі — падзел Рэчы Паспалітай. Далей...

10/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


“У Маскве распланавана”

·
У нядзелю, 05.08.2018, прайшла чарговая варта ля “Поедем-поедим” разам з сябрамі КХП-БНФ.

Прысутнічаў трывалы і нязломны абаронца Курапатаў Уладзімер Плотнікаў. Да варты цягам дня далучыліся іншыя сябры партыі, неабыякавыя грамадзяне. Далей...

10/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ёсьць стылёвая сувязь паміж конкурснымі праектамі фальшывай мэмарыялізацыі Курапатаў і скандальным рэстаранам “поедем поедим”

Прачытаў і праглядзеў матэрыял з блогу “Aśvieta Pražska” ( https://asvietaprazska.blogspot.com/2018/07/blog-post_29.html ). Там шмат фатаграфіяў рэстарана “Поедем поедим”. Цяпер больш дэталёва разглядзеў інтэр’ер. Ня буду ўдавацца ў містычныя ацэнкі, бо можна далёка зайсьці. Пытаньні ёсьць, але гэтага мала, каб сьцьвердзіць нешта дакладнае. Пакуль адзначыў бы толькі характэрную стылістыку. Далей...

3/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Валеры БУЙВАЛ: Хрысьціянская Украіна супраць імпэрскай Масквы

На прыканцы ліпеня ў Кіеве адбыліся дзьве яркія падзеі, якія выразна раскрылі сутнасьць канфлікту, што скаланае Украінай з самага 1991-га года. Падзеі кантрастныя па форме і зьместу, хаця прысьвечаныя адной тэме. А менавіта сьвяткаваньню 1030-й гадавіны хрышчаньня Украіны-Русі князем Уладзімірам у 988 годзе. Праваслаўная Царква арганізавала ў сталіцы хросныя хады з гэтай нагоды. 27 ліпеня маршыравалі сьвятары і вернікі УПЦ Маскоўскага патрыярхату (як эўфэмічна называе сябе РПЦ на тэрыторыі іншай дзяржавы). 28 ліпеня адбылася хада сьвятароў і вернікаў Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага патрыярхату. Далей...

3/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


КУРАПАТЫ

Друкуем адаптаваны для пазнаваўчай інфармацыі тэкст пра Курапаты па-беларуску і па-ангельску. Можна выкарыстоўваць для ўлётак і інфармацыйных буклетаў.

Курапаты каля Менску (сталіцы Рэспублікі Беларусь) – гэта найвялікшы магільнік беларускіх ахвяраў, забітых расейскімі акупантамі ў пэрыяд камуністычнага генацыду нашай нацыі (1937-1941). Нацыянальны Мэмарыял, створаны на гэтым месцы беларускім народам, мае афіцыйны статус аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны Першай катэгорыі. Далей...

1/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Пагрозы “русского мира”

Тут (ніжэй) зьмяшчаем аналітычны даклад Ігара Лялькова, які варты шырокага распаўсюду. Гібрыдная акупацыя Беларусі знутры – гэта тая форма вайны, якая прывяла да ўлады Лукашэнку. Пра гэта намі гаворыцца з 1994-га года. Але адсутнасьць нацыянальных беларускіх СМІ, захоп іх рускай агентурай не далі магчымасьці прабіцца гэтым ведам нават ў палітычныя вяршыні грамадзтва, хоць пісалася мноства артыкулаў аб унутраннай акупацыі Беларусі, друкаваліся кнігі. Веды ў шырокае разуменьне не прабіліся. Далей...

1/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024