Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ШАБАШ ЦЕМРЫ

120818-1.jpg
Ужо трэці месяц няспынна трывае штодзённая варта ля правакацыйнага рэстарана “Поедем поедим”.
12.08.2018 на варце прысутнічалі сябры КХП-БНФ, прадстаўнікі іншых палітычных рухаў, простыя грамадзяне.

Адзін з удзельнікаў адмыслова прыехаў на абарону Курапатаў зь Віцебску. Прабыў усе выходныя, атрымаў некалькі адміністратыўных пратаколаў. Пра свой удзел сказаў проста і коратка: “А што застаецца рабіць?”. Сапраўды, беларусам не пакінулі іншага выйсьця. Справа абароны Курапатаў — справа абароны гонару і годнасьці ўсіх беларусаў. Далей...

13/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Толькі адна маці стала на парозе свайго дома з сякерай бараніць сваіх дзяцей ад свавольства лукашысцкага рэжыму

(Жнівеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

12 жніўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Крымінал і левая прапаганда” (надрукавана). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцы зрабілі агляд падзей прамінулага месяца і асноўных тэндэнцый палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага жыцьця. У цэнтры ўвагі палітычнага грамадзтва зьяўляюцца новыя санкцыі, паабяцаныя ЗША на адрас Расеі, якія павінны ўступіць у сілу на прыканцы жніўня. Далей...

13/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Аб’ява на слупе: “Приехали из России!”

Апошнім часам на абшарах самага дэмакратычнага віда інфармацыі – на слупах і платах – назіраецца проста рэвалюцыйная зьява. Калі раней у нашых гарадах навязьліва стракацелі дадзыбао з заклікамі “Работа в России! Высокие зарплаты. Хорошие условия”, то цяпер пачынаюць зьяўляцца ў вялікай колькасьці іншыя тэлеграфныя радкі з частым ужываньнем клічнікаў. Прыводзім прыклад нейкай пасіянарнай (і, можна сказаць, сярэднестатыстычнай) Міланы. Далей...

13/8/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ПАГРОМ СМІ І АПЭРАТЫЎНЫЯ ВУЧЭНЬНІ

У пагроме журналістаў і неафіцыйных рэсурсаў СМІ ёсьць дзьве прычыны. Першая (суб’ектыўная) — гэта шызоідная помста за “інсульт”. Тое абсалютна дакладна, ведаючы хворую псіхіку суб’екта, адзначылі бальшыня назіральнікаў.

Другая прычына — галоўная, якая фармальна ўстаўлена ў першую прычыну, але сутнасьць і рухаючыя сілы яе — іншыя.

Тут праведзена тыповае тактычнае вучэньне ворганаў на прадмет ліквідацыі недзяржаўных СМІ на пэрыяд пачатку гарачай фазы гібрыднай вайны. Далей...

13/8/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024