Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Аб’ява на слупе: “Приехали из России!” Апошнім часам на абшарах самага дэмакратычнага віда інфармацыі – на слупах і платах – назіраецца проста рэвалюцыйная зьява. Калі раней у нашых гарадах навязьліва стракацелі дадзыбао з заклікамі “Работа в России! Высокие зарплаты. Хорошие условия”, то цяпер пачынаюць зьяўляцца ў вялікай колькасьці іншыя тэлеграфныя радкі з частым ужываньнем клічнікаў. Прыводзім прыклад нейкай пасіянарнай (і, можна сказаць, сярэднестатыстычнай) Міланы. Яна хоча набыць кватэру ў Менску. Прычым ёй гэта так закарцела, што проста ніяк. І грошы ў іх “на руках”, і на ўсё яны гатовыя… Расейка чамусьці мяркуе, што прызнаньне ў паходжаньні павінна выклікаць у беларусаў шырокую амплітуду пачуцьцяў: ад афіцыёзнага “гонару за саюзную дзяржаву, мову і гісторыю” да больш інтымных сэнтымэнтаў кшталту “мыжебратья-Крымнаш-огниМосквы”. Прайшла ўсё ж пагалоска ў Масковіі, што беларусы схільныя да спачуваньня пакрыўджаным і пацярпелым. І забыліся яны, што паспачувалі б нашы людзі сапраўды нейкім няшчасным, напрыклад, на заклік “Мы з Сірыі! Нас разбамбілі расейскія самалёты…” І што ж гэта здарылася? Як казаў Чабурашка пра пуцінізм: “Мы строили-строили и наконец построили!..” Раптам аказалася, што жыць у гэтай навабудоўлі немагчыма нават тады, калі ты не паклоньнік Навальнага. На Захад ужо не прарвешся, там пасьля дотыку да пашпарта РФ людзі рукі мыюць. І вось застаўся апошні прытул для будаўнікоў пуцінізма, дзе цяперашнім “дэ-юрэ” яны прыроўнены ў правах з беларусамі. А колькі было хіхіканьня і кпін нават у іхніх інтэлігенцкіх колах: “да вы не государство, и нации такой нет – белоруссов!..” Цікава, а сярэднестатыстычная Мілана як зьбіраецца існаваць у нашай краіне? Можа “Русский мир” прадстаўляць? У казацкую форму апранецца? Сумняваемся, каб яна зацікавілася вывучэньнем беларускай мовы, засвойваньнем элемэнтарных правілаў беларускага этыкету. Практыка паказвае, што яны ўпэўненыя ў сваёй турэмнай псіхалогіі дамінаваць на зоне і кідаць «панты» (гэта зн. раздзьмувацца) Першыя сімптомы раскулачваньня капіталаў у розных слаях насельніцтва РФ ужо праявіліся. Крамлёўскаму кіраўніцтву выразна бракуе грошай для ўтрыманьня сваёй сістэмы. А зусім нядаўна ў Маскве адбылася інфармацыйная ўспышка. Людзі загаманелі аб тым, што крамлёўскія зьбіраюцца перавесьці валютныя рахункі кліентаў у банках з валюты ў рас. рублі. Ня трэба чытаць “Капітал” Маркса, каб зьлёту зразумець, што гэта будзе значыць. Калапс 1990-91 гадоў успомніўся адразу, а старэйшыя прыгадалі і хрушчоўскую “грашовую рэформу” 1961-га. Грошы ў руках дорогіх россіян раптам сталі гарачымі, і яны кінуліся ўкладаць іх у нерухомасьць. І вось жа як бывае, Беларусь стала прывабным полем для закопваньня сольдзі маскоўскіх бурацінаў. Усё гэта ёсьць дадатковым штрыхом да абрыдлай усім эклектыкі нашага існаваньня. Кожная бяда, што здараецца ў Расеі, ломіцца ў нашы дзьверы. Абсурд стаўся нормай штодзённасьці. Здаецца, нічым ужо не зьдзівіш наш народ. Самае прыкрае ў гэтым усім – гэта штучная злучанасьць з расейскім імпэрскім паноптыкумам і ўсімі ягонымі антычалавечымі праявамі. Алесь Хадасевіч 13/8/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |