Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЫХОД У ВЕЧНАСЬЦЬ

Не жыве больш наш знакаміты грамадзка-культурны дзеяч, вядомы ў Віленшчыне і ў Беларусі, спадар Хведар Нюнька. Памёр 15-га жніўня. З 1989 года па 2014 ён кіраваў Таварыствам Беларускай Культуры ў Летуве (ТБК). Калі ў пачатку 2000-х Масква і лукашысты ўзяліся нішчыць беларускія арганізацыі ў замежжы, то найперш дзякуючы пазыцыі і энэргіі Хведара, ТБК было ўратаванае ад расколу і перакупу і па сёньняшні дзень стаіць на адраджэнскіх пазыцыях актаў 25 Сакавіка і 25 Жніўня.

Хведар Нюнька быў энэргічны і крэпкі чалавек. На здароўе ня скардзіўся. Бацька ягоны пражыў 96 гадоў, працуючы і не хварэючы. І Хведар мусіў бы пражыць ня менш, калі б ня зьбег няшчасных выпадкаў. Другога выпадку ягоны арганізм не перажыў. Вельмі шкада. Хоць яму было ўжо 90 гадоў, але сьмерць сталася заўчаснай. Такі, магчыма, лёс Хведара. Беларускае грамадзтва панесла страту. Яшчэ шмат што было ня зроблена, ня ўспомнена, не запісана, не апублікавана.

Мне запомніўся ягоны расповяд як у 1944 годзе ў Вільні, куды ён толькі што пераехаў і жыў у добра мне вядомым доме на Завальнай, аднойчы на сьвітаньні пачулася хорам сьпяваная жаўнерская песьня-гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Зірнуў у вакно: па вуліцы калёнаю ішлі жаўнеры БКА (гэта былі якраз аддзелы Барыса Рагулі), якія ўступілі ў Вільню і крочылі далей у Прусію на ўзьбярэжжа. У вялікім ўзрушэньні малады Хведар і бацькка ягоны сталі на калені і пачалі маліцца. Сьлёзы цяклі з вачэй…

Шкода, што не ўдалося яшчэ дажыць да сьветлага часу, калі вернуцца жаўнеры БКА, ідучы маршам па бруку, і Сьцяг Беларускі, бы вецер, лунаў над галовамі. Яны вернуцца!

Бывай, Хведар Якубавіч. Пухам табе Віленская наша зямля.

16 жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк

16/8/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2018
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024