Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэжым супраць вольных беларусаў Ёсьць у нацыянальным календары дзьве даты. Сумная дата 25 чэрвеня 1941 года, калі расейскія акупанты расстралялі тысячы палітычных вязьняў пры эвакуацыі з Менскай турмы, па дарозе ў Расею непадалёк ад горада Чэрвеня (Ігумен) Менскай вобласьці, і радасная ўрачыстая дата — Дзень аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 года. Беларускія патрыёты праводзяць у гэтыя дні масавыя мерапрыемствы ў памяць палеглых і ў гонар герояў нацыянальнага змаганьня. Для Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, а потым і для КХП-БНФ гэтыя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі. Для існуючага ў Беларусі антынацыянальнага рэжыму гэтых датаў не існуе, рэжым не шануе ні нашых герояў, ні ахвяр, ні дзяржаўную незалежнасьць нашай Айчыны. Сёлета на заяўкі КХП-БНФ на правядзеньне “Ігуменскага шляху” 24 чэрвеня на ўскраіне Чэрвеня і мітынга 25 жніўня ў Менску структуры рэжымнай улады адказалі адмовай і забаронай (дакуманты публікуюцца). Адмова на правядзеньне “Ігуменскага шляху” паступіла арганізатарам мерапрыемства нават два разы, бо фронтаўцы зьвярталіся да ўладаў двойчы, спрабуючы правесьці традыцыйнае мерапрыемства і на прыканцы ліпеня. Прычыны адмоваў прыдуманая, гэта тое, што ў бюракратыі называецца “адпіскамі”. Пад Чэрвенем “будуюць” і ўсё ніяк ня могуць скончыць дарогу, а ў Менскім сквэры сталіцы “праводзіцца іншае мерапрыемства”. Стыль і зьмест бюракратычных адмоваў даўно і добра знаёмыя фронтаўцам. Так небеларуская ўлада рэагуе рэгулярна і ў большасьці выпадкаў з 1994 года, калі на нашай зямлі пачаў усталёўвацца рэжым унутранай акупацыі. У гэтай улады іншыя, свае “праздники” – савецкія па сутнасьці, скапіраваныя з календара СССР і БССР. Рэжымныя структуры і сагнаныя па разнарадцы натоўпы грамадзян шумна і пампезна абстаўляюць сабой фальшывыя даты, мэта якіх – арыентацыя грамадзтва на савецкую мінуўшчыну, выклятую ўсімі суседнімі нам народамі, акрамя Расеі. Калі раней КПХ-БНФ удавалася праводзіць гэтыя мерапрыемствы, то апошнімі гадамі яны зьбіралі дзесяткі і часам сотні чалавек, праходзілі годна і спакойна. Чаму ж рэжымная помпа так баіцца гэтых зьяваў? Страх рэжымных прадыктаваны тым, што на заклік патрыётаў-фронтаўцаў зьбіраюцца вольныя беларусы, і прыходзяць яны не па разнарадцы, а са шчырым сэрцам, нягледзячы на ўсе правакацыі і зьнявагі з боку антынародных сілаў. Беларусы зьбіраюцца разам пад сьвятым нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, сьпяваюць нацыянальныя гімны і песьні, славяць Айчыну і нашых герояў. Гучыць беларуская мова. Менавіта гэта выклікае непакой ў структурах унутранай акупацыі і ў імпэрскай Масквы, якая зьяўляецца гаспадаром гэтага рэжыма. КХП-БНФ зьвярнулася ў пракуратуру з заявамі на неправамерныя дзеяньні ўладаў. Нельга дапускаць, каб такія дзеяньні праходзілі без юрыдычных наступстваў. Хаця беларусы разумеюць, што азначаюць пры гэтым рэжыме юрыдычныя структуры і як імі трактуюцца законы. Сапраўдная юрыдычная адказнасьць для арганізатараў і выканаўцаў антынароднай палітыкі, для рэцыдыўных парушальнікаў Закона наперадзе. Сацыяльна-палітычны і эканамічны крызіс, да якога давёў Беларусь прамаскоўскі рэжым, раскручваецца. Набліжаецца драматычная развязка, непазьбежны калапс гэтага рэжыма. Пра гэта ведаюць і тыя, хто адказны за антынародную палітыку. Гэта ёсьць адной з прычын татальных забаронаў на традыцыйныя беларускія мерапрыемствы. Але нішто ня спыніць наш народны рух да вызваленьня Беларусі, нішто не прымусіць забыцца пра нашы нацыянальныя трагедыі і вялікія перамогі. Беларусь жыве і будзе жыць! Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 23 жнівень 2018 г. 25/8/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |