Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Канфэрэнцыя ў гонар Дня Незалежнасьці Беларусі
Заля была ўпрыгожана нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і кветкамі. Мерапрыемствы распачаліся сьпяваньнем беларускага духоўнага гімна “Магутны Божа”. Умовы перадсьмяротнага крызісу сучаснай расейскай імпэрыі нагадваюць тадышні крызіс СССР. Цяпер ён павінен завершыцца поўным крахам усходняй імпэрыі і ўзьнікненьнем шэрагу новых сувэрэнных нацыянальных дзяржаў. На гэтым грунтуецца аптымізм нашага нацыянальнага змаганьня. На канфэрэнцыі былі прадэманстраваныя дакумэнтальныя відэафільмы аўтарства вядомага тэлеапэратара сп. Сяргея Чырыка. Людзі ўбачылі важнейшыя эпізоды фронтаўскага змаганьня супраць маскоўскага камуністычнага путча ў Менску і за абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі 19-25 жніўня 1991 года. Надзвычайная каштоўнасьць гэтых фільмаў у тым, што ў тыя дні ўсе тэлеапэратары на загад свайго начальства не выканалі свой прафэсійны абавязак і адсутнічалі на месцы падзей. Гэтыя відэакадры ўжо зьяўляюцца сапраўднай кінакласікай нашай нацыянальнай гісторыі, выключным сьведчаньнем народнага змаганьня. Аказалася, што ў гэты дзень сп. Сяргей Чырык адзначае свой дзень народзінаў. Грамада павітала мастака воплескамі. Фронтаўцы падарылі яму кнігі Зянона Пазьняка. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасфэры. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 2 верасьня 2018 г. 6/9/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |