Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ХАЙ ВЕЕ ВЕЦЕР, ЯКІ РАЗЬВІВАЕ СЬЦЯГ! Мінула сто дзён пратэсту супраць кашчунства і зьнявагі нацыянальнай памяці пра генацыд перад брамай правакацыйнага рэстараннага аб’екту “Поедем-поедим” у ахоўнай зоне Курапатаў. Аб’ектыўна, гэтыя нешматлікія ўзбуджаныя пратэстоўцы ратуюць годнасьць нацыі. І ня важна, што іх мала. Важна, што яны ёсьць. Дзякуючы пратэсту, шмат хто даведаўся, што робіцца і што адбываецца ля Курапатаў, зразумелі хто і чаму нішчыць нашу памяць, зьневажае беларускі гонар і дух. Тут падобны прыклад, падобнага сацыяльна-маральнага ўзроўню і значэньня, як акупацыя краіны, калі абавязкова мусіць быць супраціў агрэсіі. Калі супраціву няма, значыць краіна згаджаецца з агрэсіяй і гвалтам супраць сябе, зь нявольніцтвам і рабствам, не заслугоўвае на міжнародную падтрымку і статус акупаванай краіны. У Курапатах, у сувязі з пабудовай кашчуннага аб’екту, вырашаецца пытаньне пакуль што не пра свабоду і незалежнасьць краіны але пра памяць і гонар нацыі. І ня мае фармальнага значэньня цяпер, хто стане на аборону годнасьці народа — забясьпечаныя грамадзяне, багацеі, эліта, інтэлектуалы, здаровая моладзь, ці беспрацоўныя людзі, пэнсіянеры ды беднякі. У нацыі няма лішніх людзей. Хвала пратэстам супраць зьнявагі памяці народа пра генацыд! Наперадзе выпрабаваньні. Тут не званок гучыць, але моцны звон для ўсіх. Пратэст можа працягвацца да перамогі, можа набыць новыя формы ў новых людзях, у новым колькасным вымярэньні. І тады з павеваў уздымецца вецер, які зьмяце ўсю навалач і зло. 10 верасень 2018 г. Зянон Пазьняк 11/9/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |