Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мерапрыемства будзе праводзіцца ў працяг адзначэньня Дзядоў у традыцыйным парадку. Збор удзельнікаў мерапрыемства з 12.00 да 12.30 на пляцоўцы каля Менскага гарадзкога палацу культуры (вул. Маякоўскага, 129). З 12.30 да 13.00 адбудзецца дэманстрацыя ходнікамі вуліцы Маякоўскага да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Час правядзеньня мітынгу — да 15.00. Заяўнік і арганізатар Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Дазвол Мінгарвыканкаму маецца. Інфармацыйная камісія 31/10/2018 › Навіны, Улёткі 28 кастрычніка 2018 года Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя—БНФ правяла ў Менску традыцыйны Крыжоваы Шлях і мітынг ва ўрочышчы Курапаты, прысьвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”. Калёна ўдзельнікаў мерапрыемства рушыла ад гадзіньнікавага завода па вуліцах беларускай сталіцы. Дэманстранты несьлі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сьцягі, драўляныя крыжы, сьвечкі, кветкі, зьнічкі, транспаранты. 29/10/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ Ў КУРАПАТАХ. 2018г. Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія землякі! Вітаю ўсіх у сьветлым сьвяце Дзядоў. Мы (і я з Вамі ў думках) сёлета зноў прайшлі наш традыцыйны Крыжовы Шлях. Гэта Шлях памяці. Ён вядзе ў будучыню, якая мусіць быць лепшай. Сёлета наш шлях адбываецца ў драматычны час. Пачалася чарговая атака ворагаў чалавецтва на Курапаты, інсьпіраваная з Масквы. Маскоўскія залежныя людзі, груба парушыўшы закон, захапілі зямлю ў ахоўнай зоне Курапатаў (больш за гектар) і пабудавалі там забаўляльны рэстаран пад назвай “Бульбаш-хол”, па задуме - з інтымнымі пакоямі, лазьняй і гулямі. 29/10/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Днямі афіцыйны прадстаўнік РФ у Беларусі зрабіў гучную публічную заяву наконт забесьпячэньня бясьпекі нашай краіны. Гучыць характарыстычна (цытуем): “У Маскве любы ваенны напад на Беларусь будуць разглядаць як агрэсію ў дачыненьні да Расеі «з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць». Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» расейскі амбасадар у Менску Міхаіл Бабіч.”. 28/10/2018 › Навіны 28 кастрычніка (нядзеля) 2018 г. адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. 24/10/2018 › Навіны У нашага дарагога сябра Алеся Чахольскага сёньня юбілей – 60 год! Нават у гэты сьвяточны дзень Алесь заняты справай – падрыхтоўкай мэмарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды. 22/10/2018 › Навіны У Менску адбылася канфэрэнцыя ў гонар 30-годдзя ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту 20 кастрычніка 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла юбілейную канфэрэнцыю, прысьвечаную 30-годдзю ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Сабраліся фронтаўцы розных пакаленьняў, каб разам адсьвяткаваць падзею, якая стала важнейшай у жыцьці многіх зь іх і якая вызначыла шлях нашага народа і краіны ў сучаснай гісторыі. 22/10/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ТРЫЦЦАЦЬ ГАДОЎ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ ФРОНТУ «АДРАДЖЭНЬНЕ» (Выступ на юбілейнай Канфэрэнцыі) Паважаныя спадарыні і спадары, вітаю Вас і віншую з трыццацігоддзем Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» – знакамітай арганізацыі ў нацыянальнай беларускай гісторыі. У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя народныя франты былі створаныя ва ўсіх эўрапейскіх акупаваных краінах былога СССР. Але самае глыбокае і самае рэвалюцыйнае значэньне мела стварэньне Фронту для Беларусі. 21/10/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: 30 ГАДОЎ ВЯЛІКАЙ СПРАВЫ Паважаныя землякі, паважаныя беларусы, сябры, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую ўсіх з трыццацігоддзем стварэньня БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ “АДРАДЖЭНЬНЕ”. 19 кастрычнік 1988 года - адметны дзень. Віншую ветэранаў змаганьня за Беларусь. 21/10/2018 › Навіны Спэцапэрацыя ўлады ў Курапатах На працягу 24 гадоў, існуючы ў Беларусі рэжым, выконваў адну з галоўных задач, пастаўленых перад ім Масквой – зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні, ліквідацыя матар’яльнага сьведчаньня жудаснага злачынства на нашай зямлі, зьдзейсьненага расейскімі акупантамі ў Беларусі. 21/10/2018 › Навіны Канфэрэнцыя ў гонар 30-годдзя ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту 20 кастрычніка 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае навукова-гістарычную канфэрэнцыю, прысьвечаную 30-годдзю ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Месца правядзеньня: навучальная заля Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў. Адрас: Менск, пр. Газэты Праўда, 11 Запрашаем да ўдзелу. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 19/10/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: У СУВЯЗІ З УВАРВАНЬНЕМ ЗЕМЛЯНЫХ ПРАЦАЎ У НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ Антыбеларускім рэжымам распрацаваны шматступенны план зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу Курапаты. Вылучаюцца два этапы: 1. У мастацка-вобразнай кампазіцыі Народнага Мэмарыяла, у цэнтральным кульмінацыйным месцы (”Галгофа”) ставіцца чужародны памятны знак, які сваім дысгарманічным маштабам і антыэстэтыкай кампазіцыйна нішчыць вобраз Народнага Мэмарыялу, парушае яго асаблівы сакральны дух. 16/10/2018 › Навіны Аб Народным мэмарыяле Курапаты Адкрыты ліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аб Народным мэмарыяле Курапаты Як стала вядома беларускай грамадскасці, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказалася па праекту мемарыяльнага знака ва урочышчы Курапаты—месце згубы ахвяр расейска-бальшавіцкіх палітычных рэпрэсій. Як вынікае з паведамленняў СМІ, разглядаецца магчымасць усталявання мемарыяльнага знака ў цэнтры “Народнага мемарыяла Курапаты”—у непасрэднай блізказці ад яго цэнтральнай часткі “Галгофы”. 11/10/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ МУЛЯВІНА І КУПАЛЫ Уладзімер Мулявін напісаў геніальную опэру “Песьня пра долю”. Магутная музыка. Выдатная пастаноўка Ларысы Сімаковіч. Дасканалы хор, аркестар і выканаўцы, артыстызм, прыгожыя галасы. Тым ня менш, пасьля лекцыі пра творчасьць Мулявіна, прачытанай Галінай Пазьняк у Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку і дэманстрацыі відэозапісу опэры, прышлося чуць тыпова савецкія ацэнкі. Савецкая акупацыйнае школьніцтва (якое сёньня засталося) і савецкая прэпарацыя культуры засела глыбока ва ўяўленьнях людзей пра мастацтва. Купала шмат дзе да сёньня ўспрымаецца па савецкіх сацыяльных схемах, якія прадстаўлялі беларусаў як мужыкоў, сялян, апісвалі іх цяжкое гаротнае жыцьцё, пакорнасьць лёсу і ніякіх пэрспэктыў — толькі цягнуць лямку паднявольнай працы. Цяпер такое чуць дзіўна, але здараецца. 10/10/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Няпраўда – хісткая база для манумэнтаў Днямі абаронцы Курапацкай сьвятыні ўбачылі невялікую групу мужчын. Маладзейшыя вадзілі паміж крыжоў і магіл Народнага мэмарыяла пажылога чалавека і нешта тлумачылі яму, а таксама фатаграфавалі яго. Аказалася, што гэта польскія наведвальнікі, сярод якіх быў 84-гадовы Тадэвуш Бароўскі з Беластока. Пра падзею паведаміў малавядомы, расейскамоўны рэсурс “Имена” (падобна па ўсім, што ён выдае сваю інфармпрадуцыю з Менску). 10/10/2018 › Навіны Існаваньне скандальнай рэстарацыі “Поедем поедим” усё больш нагадвае тэатр абсурду. 30-га верасьня ўдзельнікі чарговай варты даведаліся, што каб кампенсаваць поўную адсутнасьць наведнікаў у “рэстарацыі”, там была зладжаная бясплатная раздача плову. 10/10/2018 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |