Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: У СУВЯЗІ З УВАРВАНЬНЕМ ЗЕМЛЯНЫХ ПРАЦАЎ У НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ Антыбеларускім рэжымам распрацаваны шматступенны план зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу Курапаты. Вылучаюцца два этапы: 1. У мастацка-вобразнай кампазіцыі Народнага Мэмарыяла, у цэнтральным кульмінацыйным месцы (”Галгофа”) ставіцца чужародны памятны знак, які сваім дысгарманічным маштабам і антыэстэтыкай кампазіцыйна нішчыць вобраз Народнага Мэмарыялу, парушае яго асаблівы сакральны дух. Гэта значыць, што свабодная воля людзей, накіраваная ў няспынны працяг Народнага Мэмарыяла як помніка вечнасьці ( устаноўкі памятных крыжоў), будзе спынена. Помнікі-крыжы з цягам часу будуць ліквідаваныя ведамасным парадкам. Заклікаю грамадзкасьць да рэгулярных пратэстаў супраць пабудовы чужароднай канструкцыі ў кампазіцыйным цэнтры Народнага Мэмарыялу Курапаты. Мэтодыка пратэсту мусіць быць у форме прысутнасьці абаронцаў ў Курапатах і вакол Курапатаў, у растлумачэньні пазыцыі грамадзкасьці, у дэманстрацыі патрабаваньня не псаваць вобраз існуючага мэмарыяльнага помніка, не планаваць яго зьнішчэньня, не ўстаўляць афіцыйную канструкцыю ў кампазіцыю Народнага Мэмарыяла. Пры гэтым неабходна пазьбягаць првакатараў, правакацыяў і кампраметацыі пратэсту. Асобам, якія падпісвалі звароты ў афіцыйныя установы пажадана прысутнічаць у Курапатах. Наша пазыцыя, абаронцаў Курапатаў, шматкроць засьведчана. Мы прапануем з правага боку, побач з Курапацкім лесам (з боку Баравой), стварыць мэмарыяльную пляцоўку, дзе запраектаваць Сьцяну Памяці, месца для маленьняў і грамадзкіх мерапрыемстваў, музэй генацыду і тут жа ( а не на Галгофе) паставіць афіцыйны памятны знак. Заўвага. Аўтары праекта афіцыйнага знака прапанавалі паставіць яго перад уваходам у Курапаты. Гэта магло б быць кампрамісным рашэньнем. Але ўлады не пагадзіліся. Гэтым яны засьведчылі задуму псаваньня і зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу. Удакладненьне. Пабудова дрэнажнай сістэмы, неабходнае асушэньне, падсыпка і выбрукоўка месца каля Крыжа Пакуты (брукаванка) ёсьць ідэя Грамадзкай Дырэкцыі Народнага Мэмарыяла Курапаты, якую яна хацела ажыцьцявіць. Гэтяя праца неабходная, можа адбывацца па тэхналёгіі пад наглядам археолагаў і сяброў Грамадзкай Дырэкцыі Мэмарыялу. Таксама не выклікае пярэчаньня выбрукоўка натуральным каменем (брукам) пешаходнай дарожкі над газатрасай, якая пракладзена праз Курапаты. Сутнасьць небясьпекі і разбурэньня знаходзіцца ў цэнтры Мэмарыялу. Там трэба аберагаць сьвятыню Курапатаў. 15 кастрычнік 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК POST SCRIPTUM. 16/10/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |