Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне герояў Слуцкага Збройнага Чыну

slucak18-027h.JPG
25 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларускія адраджэнцы правялі традыцыйныя мэмарыяльныя мерапрыемствы на гераічнай Случчыне. Былі праведзены шэсьці і мітынгі на месцах баёў Слуцкага Збройнага Чыну: у Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). У Слуцку людзі таксама прайшлі шэсьцем пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і правялі мітынг у мясцовым парку. Далей...

27/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Маскоўскія імпэрскія фантазёры мосьцяць шлях Беларусам у “Великую Евразию”

Дарагія беларусы, асабліва моладзь! Уважліва ўчытайцеся ў цытаваны тэкст з афіцыёзнай інфармацыйнай прасторы. За траскучым словаблуддзем і барочнымі завіткамі фраз (чаго вартая толькі “інтэграцыя інтэграцый”!) праступае дзікае мурло маскоўскай імпэрыі, якая мае намер паглынуць нашу краіну і нас з вамі. Нас настойліва запрашаюць у “Великую Евразию”. Далей...

27/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым перасьледуе дырэктара Грамадзкай дырэкцыі Народнага мэмарыяла Курапаты Алеся Чахольскага

13 лістапада ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама адбыўся паўторны разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненні Алеся Чахольскага — адказнага сакратара ўправы сойму Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Начальнік спецпадраздзялення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху УДАІ Мінаблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Яраслаў Жук ухваліў пастанову пра спагнанне з Алеся Чахольскага штрафа паводле арт. 18.23 ч.3 КаАП РБ у памеры 3 базавых велічыняў (73,5 руб.). Далей...

27/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Адбудуцца мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне

25 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць традыцыйнгыя мэмарыяльныя мерапрыемствы ў памяць герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Адбудуцца мітынгі на месцах гераічнага змаганьня случакоў супраць маскоўска-бальшавіцкай навалы ў лістападзе-сьнежні 1920 года Грозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада). У Слуцку а 15.00 пачнецца мэмарыяльны мітынг у Парку культуры па вул. Віленскай, 10. Далей...

23/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


ЦЯЖКІ ЧАС IV

cc-18-fot.jpg
У лістападзе выйшла чарговая кніга Зянона Пазьняка. Пасьля сямігадовага перапынку зноў адноўлена выданьне сэрыі кніг «Цяжкі час». Выдадзены чацьверты том. Выданьне ажыцьцёўлена ў стандартным для гэтай сэрыі фармаце «Леттэр» (амэрыканскі аналаг А4), аб’ём 562 старонкі. (Электронны склад, макет, графіка і афармленьне зроблены самым аўтарам; друк коштам аўтара). Прэзэнтацыя адбудзецца ў пачатку сьнежня ў Нью-Ёрку; у студзені 2019 года – у Варшаве. Далей...

21/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Л У Ч А Н О К

(У вянок памяці)

12 -га лістапада 2018 года адышоў у лепшы сьвет Ігар Міхайлавіч Лучанок. Вечны спакой яго творчай душы. Ягонае музычнае жыцьцё — гэта той выпадак, адзначаны яшчэ Гётэ, калі лаяльнасьць да рэжымаў дазволіла творцу рэалізаваць талент, на карысьць Бацькаўшчыны. Далей...

14/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Трэба сур’ёзна паставіцца да гібрыдных правакацыяў Масквы

(Лістападаўскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

11 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Рэжым перапужаных ідыётаў” (публікуецца). Гаворка пра мэтадалогію маскоўскай гібрыднай вайны ў Беларусі і пра разьвіцьцё рэжымнага наступу на Народны Мэмарыял Курапаты. Адзначана спроба крыміналу падкупіць функцыянераў Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і ўцягнуць іх ў дзеяньні рэжыму ў Курапатах. Далей...

13/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Канфэрэнцыя “Курапацкая трагедыя”

7 лістапада на запрашэньне амбасады Летувы ў Менску адбылася канфэрэнцыя “Курапацкая трагедыя. Захаваньне мінулага для сучаснасьці”. У залі будынка амбасады сабраліся абаронцы Курапацкай сьвятыні — людзі старэйшага ўзросту і моладзь. Далей...

13/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭЖЫМ ПЕРАПУЖАНЫХ ІДЫЁТАЎ

Вялікі калгас працягваецца. Зьявіліся запісы відэа-спэктакляў “нон-фікшн”. Вельмі цікава. Можна паглядзець на “Юцюбе”. Гэта новы жанр у маскоўскай гібрыднай вайне. Як тэатразнавец скажу, што з гледзішча тэатра зроблена ўсё прафэсійна. З гледзішча палітычнага – прымітыўна. Але, тым ня менш, – прайшло. Далей...

10/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Нападкі на добрыя справы

На працягу ўсяго часу дзейнасьці КХП — БНФ амаль што кожнае мерапрыемства, якое ўдавалася правесьці Партыі, суправаджалася чыноўнай атакай ўдагонку. Прытым, як правіла, надуманай і беспадстаўнай. Пастаянства гэтай руціннай прывычкі ўжо нават не зьдзіўляе. Відаць у чыноўнікаў праца такая. Далей...

6/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяды. Шэсьце і мітынг у Лошыцы

loszyca18-006-p.JPG
4 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларускія патрыёты працягнулі мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды. Людзі сабраліся каля Менскага гарадзкога палаца культуры на вул. Маякоўскага, а потым рушылі шэсьцем пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі ў бок Лошыцы на ўскраіне Менска. Далей...

6/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


Новая кніга Зянона Пазьняка

kraiavid-p.JPG У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай» (фармат 6х9 тузін (½ леттэр), 240 старонак. Назва сэнсоўная. Гэта выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна. Далей...

4/11/2018 › Навіны

Камэнтаваць


СЛАВА СЛУЦКІМ ЗМАГАРАМ!

Паважаныя спадарыні і спадары!
Вітаю Вас на гераічнай Слуцкай зямлі, якой яна некалі была. Патрыятычныя дзеяньні продкаў няхай стануць нам прыкладам. І гэта не рыторыка. Над нашай дарагой Бацькаўшчынай даўно навісла небясьпека і навісае кожны дзень. Мы гэта бачым. Але іншыя думаюць, што нічога ня станецца, і шчасьліва выплыве наш карабель. Далей...

4/11/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024