Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзяды. Шэсьце і мітынг у Лошыцы

loszyca18-006-p.JPG
4 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларускія патрыёты працягнулі мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды. Людзі сабраліся каля Менскага гарадзкога палаца культуры на вул. Маякоўскага, а потым рушылі шэсьцем пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі ў бок Лошыцы на ўскраіне Менска. Там узвышаецца вялікі Крыж, усталяваны фронтаўцамі на месцы масавых расстрэлаў і пахаваньня тысячаў беларусаў, забітых маскоўска-бальшавіцкімі акупантамі ў 1937 годзе.

Каля Крыжа адбыўся мэмарыяльны мітынг. Людзі заслухалі зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ, — “Дзяды ў Лошыцы” (публікуецца).

Потым выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронта і Партыі, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Фронта і Партыі, дырэктар Грамадзкай Дырэкцыі Народнага мэмарыялу Курапаты, сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронта і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронта і Партыі, сп. Уладзімер Раманцоў, сакратар Управы Фронта і Партыі. Выступоўцы распавялі пра Лошыцу, адно з месцаў у Менску, дзе расейскія акупанты тварылі генацыд беларускага народу. Яшчэ ў 1990-я гады, калі сюды прыходзілі людзі, непадалёк стаялі дзядкі і змрочна назіралі за тым, што адбываецца. Гэта былі пэнсіянэры “органов”, тыя самыя каты 1930-40-х, якія камфортна жылі пад савецкай і постсавецкай уладай. Яны пазьбегнулі суду і пакараньня, таму што ўлады ў нашай краіне былі і ёсьць палітычнымі спадчыньнікамі злачыннай бальшавіцкай сістэмы. Міністры гэтай улады зьяўляюцца на афіцыйных святах ва ўніформах НКВД, дэманструюць адданасьць сталінскім рэпрэсіям, падкрэсьліваюць сваю прыналежнасьць да “русского міра” і сваё грэблівае стаўленьне да ўсяго беларускага. Рэжымная ідэалогія і дэмагогія грунтуюцца на “ідэалогіі” сталіншчыны і савецкай сістэмы. І вось цяпер гэтыя ўлады заяўляюць, што яны будуць “мэмарыялізаваць” Курапаты, Лошыцу і іншыя месцы пакутніцтва нашага народа. Іхняя “мэмарыялізацыя” – гэта зло, гэта ўварваньне ў народную сьвятыню, мэтай якога ёсьць блюзьнерства і зьнішчэньне крыжоў і магіл. Народ павінен супраціўляцца гэтаму злу і не дапусьціць разбурэньня народных помнікаў і мэмарыялаў.

Беларусаў забівалі паводле загадаў імпэрскай Масквы. І ня толькі ў гады сталіншчыны. Пакуль існавала расейская дзяржава – ці то ў выглядзе улуса Залатой арды, ці то ў выглядзе імпэрыі або рэспублікі і фэдэрацыі – не спынялася зьнішчальная вайна супраць нашага народу. Фізычнае зьнішчэньне мільёнаў беларусаў і варварская русіфікацыя – вось галоўныя мэтады агрэсараў і акупантаў з Усходу. У нашы дні зноў над Беларусьсю навісла пагроза адкрытай агрэсіі з боку імпэрскай Масквы, акупацыі і ліквідацыі нашай дзяржавы. Наш народ павінен абараніць сваю краіну і разграміць агрэсара. Бо, калі масква, крый Божа, захопіць Беларусь, то паўторацца жахі 1917-1956 гадоў: тэрор, высяленьне, выгнаньне, апанаваньне нашай зямлі дзікімі чужынцамі. Паўторацца Курапаты і Лошыца. Трагічны лёс акупаваных украінскіх тэрыторый на Данбасе выразна гэта дэманструе. Расейскі імпэрскі фашызм павінен быць спынены і разгромлены на нашай зямлі.

Дзяды даюць нам запавет вернасьці роднаму і сьвятому – беларускаму: мове, культуры, нацыянальнаму адзінству, нашай прыўкраснай зямлі і народнай дзяржаве. Няўжо дарэмныя незьлічоныя ахвяры беларускіх пакаленьняў, змаганьне герояў, подзьвіг Народа? Няўжо цяпер – у ХХІ стагоддзі – мы аддамо сябе і сваіх нашчадкаў у рабства да маскоўскай арды, дзікай, дурной, пьянай, хлусьлівай, у палон крамлёўска-лубянскай алігархіі, якая сталася ганьбішчам на ўвесь сьвет? Ніколі гэтаму ня быць! Наш народ не дапусьціць перамогі зла.

Вельмі цяжкімі ёсьць наступствы панаваньня антыбеларускага васальнага рэжыму, кіруемага Масквой, на нашай зямлі: разбурэньне эканомікі, чарнобыльскі экспэрымэнт над людзьмі, ліквідацыя беларускага школьніцтва і падрыў нацыянальнай культуры, шалёная русіфікацыя, прымусовы ўдзел у міжнароднай палітыцы на баку маскоўскай імпэрыі. Але калі беларусы адновяць нацыянальнае дзяржаўнае кіраўніцтва і дэмакратыю ў сваёй дзяржаве, усё гэта будзе пераадолена ў сумеснай працы, у нацыянальнай салідарнасьці і зь верай у свае сілы. Будучыня Беларусі прыўкрасная і сьветлая. Жыве Беларусь!

Грамада адказвала поклічам “Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

Людзі запалілі ля Крыжа зьнічкі, усклалі кветкі. На прыканцы мэмарыяльнага мітынгу ўсе засьпявалі нацыянальны духоўны Гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

4 лістапада 2018 г.

b2c00f85-fd12-44e7-a655-60cd86851b59_w1023_n_s.jpg

loszyca18-007p.JPG

loszyca18-010p.JPG

loszyca18-021p.JPG

loszyca18-031p.JPG

loszyca18-034p.JPG

loszyca18-040p.JPG

6/11/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2018
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024