Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЭЖЫМ ПЕРАПУЖАНЫХ ІДЫЁТАЎ Вялікі калгас працягваецца. Зьявіліся запісы відэа-спэктакляў “нон-фікшн”. Вельмі цікава. Можна паглядзець на “Юцюбе”. Гэта новы жанр у маскоўскай гібрыднай вайне. Як тэатразнавец скажу, што з гледзішча тэатра зроблена ўсё прафэсійна. З гледзішча палітычнага – прымітыўна. Але, тым ня менш, – прайшло. Асяроддзе рэжымнай ўлады вялікага калгасу настолькі адсталае, што чыноўнікі нават не зразумелі, што адбываецца. Каб зразумець, ім трэба было б быць грамадзянамі нацыі. Манкуртызм паталагічны. Дзяржава ня зможа ўтрымацца на такіх ідыётах. Значыцца, заходзіць група мужчын, тры-чатыры асобы, у дзяржаўную ўстанову да старшыні райвыканкама, намесьніка гарвыканкама, пракурора, загадчыка аддзела Міністэрства культуры, дэпутата квазіпарляманту “палата” і г. д., вітаюцца і просяць начальніка прад’явіць пасьведчаньне асобы: хто ён такі і па якому праву тут знаходзіцца. “А вы хто?” — пытаецца, як правіла, агаломшаны начальнік. “А мы, — кажуць, — жыванароджаныя людзі, члены Сусьветнай міжнароднай экстэрытарыяльнай прасторы натуральнага права, чалавекі-суверэны земства Белай Русі. Грамадзянства Беларусі няма, — кажуць візіцёры, — беларускія пашпарты — фікцыя, а Рэспублікі Беларусь не існуе. Мы, — кажуць, — рэальная ўлада, бо, згодна Канстытуцыі, народ ажыцьцяўляе яе непасрэдна. Дык вось, мы яе ажыцьцяўляем як грамадзяне СССР, бо Савецкі Саюз не разваліўся, ён існуе юрыдычна, але часова распушчаны яго ворганы ўлады і ўдзельнікі карпарацыі РФ і РБ ды гаўляйтар Аляксандар Рыгоравіч кіруе гэтай фірмай, якая зарэгістраваная ў ЗША.” З жыцьцёвага вопыту скажу, што калі б у тых СССР і БССР да начальніка прышлі б такія экстраваганты, то пасьля апошняй фразы начальнік спакойна выклікаў бы па тэлефоне нарад міліцыі, сказаў бы затрымаць суб’ектаў, высьветліць, хто такія, адкуль і яму паведаміць. Тым больш, што прыхадні адмовіліся паказываць свае пашпарты. Тут жа, у выпадку, пра які я расказваю, лукашысцкія бюракраты-лапцюжнікі напалохаліся, пачалі лыпаць вачыма, пускаць бурбалкі, абурацца і адмаўляцца паказаць пасьведчаньне асобы незнаёмцам. Пачалі зь імі спрачацца, няведаючы, хто яны, ды слухаць, разьзявіўшы рот. (Дарэчы, у акупацыйным сцэнары патрабаваньне пасьведчаньня асобы ў начальства па тэхналёгіі момант вельмі важны.) Тады “жыванароджаныя людзі” выклікалі АМОН, каб даведацца, што за начальнік і па якому праву сядзіць у кабінеце. У кабінет завальваюцца два амонаўцы і пытаюць канкрэтна, напрыклад, былога міністра культуры Гуляку (цяпер кіраўніка аддзела), чаму ён не паказвае пасьведчаньне. “Вы што? Вы думайце, што гаворыце? — залемантаваў Гуляка на амапаўцаў. — Я ў сваім кабінеце. Шуневічу пазваню.” (Шуневіч — гэта міністар унутраных спраў, расеец, кагэбіст, прысланы з Данбасу.) Тады “амонаўцы” прапанавалі “жыванароджаным чалавекам” прыехаць у аддзяленьне, каб там аформіць заяву на Гуляку. А прыдурак з “палаткі” дык увогуле разгарнуў ім сваё пасьведчаньне і перад адыходам сказаў: “Рэбята, ізьвініця, есьлі што ня так.” І гэтак паўсюдна: свой “сюр” і свой экстравагантны абсурд. З вобразнага, сцэнарнага і ігравога аспэкту спэстакль у жанры нон-фікшн сыграны пахвальна. Ёсьць ансамбль. Вызначана манера гульні кожнага актора — нетаропкасьць, размова разважная, упэўненая, спакойным голасам, прынцып індактрынацыі, ніякіх эмоцый, упэўненасьць у сабе, сыпаньне цытатамі законаў (як Кручкоў у “Пінскай шляхце”) і г. д. Адмыслова я адзначыў бы галоўнага актора, што вёў рэй. Для сябе ўмоўна назаву яго “палкоўнік”, бо чымсьці мне вельмі нагадаў незабыўнага палкоўніка расейскага ГРУ Гіркіна — арганізатара акупацыі Данбаса. Словам, прадумана сыграная роля. Праўда, мушу адзначыць і недахопы. “Палкоўнік” хваляваўся і хаваў свой нэрвовы стан у бязладных непатрэбных рухах, перакідваньнем папераў, зазіраньнем у партфель, счапляў рукі і г. д. Але ў цэлым ён добра валодаў сітуацыяй і сваім голасам. Было яшчэ пару прапушчаных хібаў, зь якіх мы дакладна даведваемся, што гэтыя людзі з Расеі (магчыма з групы «Спэцапэрацыя па адраджэньні СССР», якую скарыстоўвае Лубянка). У цэлым, шчыра кажучы, я нават не чакаў, што вядомая гастрольная кантора з-за Вязьмы мае такія здольнасьці ў сцэнічнай сфэры. Што датычыць лукашысцкай адміністрацыйнай вертыкалі, то гэта, вядома, фэнамэн сапраўднага калгаснага кшталту. Гэтая “вертыкаль” генетычна пайшла не ад нашай шляхты, не ад паноў-рады, не ад магнатаў і ваяроў, не ад рыцараў Вялікага Княства, не ад вучоных ды сьвятароў, ды вольных земляробаў сялян, ды вольных грамадзян нашых вольных магдэбургскіх гарадоў. Гэтая вертыкаль пайшла ад тых, што засталіся, ад якіх акупанты адабралі маёмасьць і зямлю, наплявалі ў душу, адабралі мову, ператварылі ў калгасьнікаў, навучылі ўсяго баяцца, горшых завербавалі ва ўладу і абавязалі служыць. Вось яны і служаць. Галоўны калгасьнік, як вядома, кіруе ўладай строга па калгаснай схеме і на калгасным узроўні. Ягоныя падначаленыя такія ж. Яны даўно ператварыліся ў шэрасьць бяз розуму, бяз гонару, без найменшых паняцьцяў пра дзяржаву, нацыю, Радзіму, культуру, законы ды права, нават пра свае абавязкі. Сэлекцыя мадэфікаваных асталопаў. Але шляхта, дзякуй Богу, у нашай прасторы яшчэ жыве. (Маю на ўвазе людзей патрыятычнай сьведамасьці і высокага духа). Перад вайной і захопам Данбаса расейская агентура ва Украіне вытварала аналагічныя спэктаклі. Выступы далі досьвед. Карціну акупацыі мы бачылі. Узброеныя вайсковыя групы расейцаў з аўтаматамі захоплівалі будынкі мясцовай улады, арыштоўвалі ўкраінскае кіраўніцтва, вывешвалі расейскі сьцяг і аб’яўлялі расейскую ўладу. Спэктаклі нон-фікшн, пасьпяхова праведзеныя ў Беларусі, паказалі, што тут дастатковым можа быць прасьцейшы варыянт. Трох суб’ектаў, магчыма нават бяз зброі, заходзяць у ворганы ўлады і кажуць, што аднаўляецца СССР, што яны ёсьць улада СССР і каб начальства йшло да хаты. Яно і пойдзе. А калі ня пойдзе — паклічуць АМОН, каб адвялі. Потым суб’екты зьбіраюць натоўп і кажуць пра ўладу СССР. Натоўп пытае: “А как нашчот пенсіі?” “Усім дадзім”, — будзе адказ. Далейшы захоп краіны (такой краіны) — справа руціны. Так ім будзе здавацца. Так што — “ю вэлкам” у Беларусь. Толькі на гэтым спэктаклі скончацца. Тут кантора знойдзе сваю магілу разам з імпэрыяй. Дастаткова будзе аднаго слова — “ПАРА!” І яно прагучыць! І цяпер па сутнасьці таго, што сталася. Зафіксаваны факт групавой антыдзяржаўнай прапаганды, замах на існаваньне і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь. Гэтыя людзі павінны быць арыштаваныя, праведзна дазнаньне, узбуджана судовая справа, пачатае сьледзтва. Сумняваюся, што пракуратура выканае свой абавязак, бо відавочна, што ў спэктаклях акторам дапамагалі і АМОН, і Шуневіч, і ці ня ўся сістэма вертыкалі горада Менска. Таму зварот у пракуратуру мусіць быць ад грамадзкасьці. Сама пракуратура ня зрушыцца. Зьвяртаю ўвагу на спэцыфічны факт, які можа праліць дадатковае сьвятло на паходжаньне гэтых “жыванароджаных людзей” з грамадзянствам СССР. Ведаючы містыфікацыйныя звычкі маргіналаў, я павялічыў іхняе самадзейнае пасьведчаньне “жыванароджаных”, каб убачыць характар тэкстуры фона. Выявілася ромбавідная кампазыцыя зь вязевай свастыкай у цэнтры ромба і з клясычнай свастыкай у цэнтры скрыжаваньня модуляў арнамэнту. Толькі ня трэба будзе слухаць “лапшу” пра “мирный знак Востока” і т. п. этнаграфію. Этнаграфія да адэптаў СССР не адносіцца. Там яшчэ ёсьць іншая, з дазволу сказаць, “сімволіка”, якая паказвае на ўзровень людзей, што такое прыдумалі. Але хай бы гэта высьвятляла сьледзтва. Свастыка ў публічнай дэманстрацыі пасьведчаньня групы людзей ня можа быць выпадковай. Яе выява ня дружыць з заканадаўствам. Тут ніжэй зьмяшчаю агульную копію пасьведчаньня “жыванароджаных” і выкадроўку павялічанага фона. У заключэньне мушу яшчэ і яшчэ раз зьвярнуцца да беларусаў: “Рыхтуемся да абароны краіны, да збройнай барацьбы за яе свабоду і незалежнасьць. Што трэба рабіць — сапраўдныя мужчыны ведаюць. Ды й я пра тое ня раз пісаў. Другі спэктакль нон-фікшн зацягнуўся ў сэрыял і зьвязаны з генеральнай атакай усіх цёмных сіл на Народны Мэмарыял Курапаты. Нагадаю, што дзеяньне пачалося з незаконнай пабудовы маскоўцамі ў ахоўнай зоне Курапатаў так званага рэстаран-бардэля “Поедем-поедим”. Кантора падрыхтавала тут групу ўласьнікаў і саўдзельнікаў з адной этнічнай прыналежнасьцю. Індывідуальныя ролі дакладна расьпісаныя. Суб’ект па прозьвішчу Ізраілевіч стаў працаваць па часьці антысэмітызма. Гэта значыць, пераконваць грамадзкую думку, што ўсе пратэсты супраць парушэньня закона забудоўшчыкамі злачыннага аб’екта ёсьць антысэмітызм і нападкі на габрэяў, паколькі забудоўшчыкі — габрэі. Першай ахвярай антысэмітызму сьмелы Ізраілевіч выбраў тое, што канторы і трэба было: Таварыства Беларускай Мовы і спадарыню Анісім. Але нешта пайшло ня так, і агрэсару прыйшлося жаласна прасіць прабачэньня. З другога заходу ён напаў на газэту і журналістаў, вызначыў нават суму маральнага “ушчэрба” за антысэмітызм. Але зноў — перакасяк. Суд адкінуў прэтэнзіі як беспадстаўныя. З трэцяга заходу настырны Ізраілевіч сам трапіў пад сьледзтва і пад варту. Вось табе і на. І ўсё, здаецца, было зь ім для гэтай ролі ў парадку: поўная адсутнасьць сумленьня і па часьці подласьці — усё ў норме, ды не хапіла розуму небараку. Такое там не даруюць. Чацьверты заход завершыцца для Ізраілевіча камэрай з кратамі на ваконцы. Ну, хіба што зжаляцца, калі падзеліцца ды ахвяруецца. А то забыўся, дзе жыве. Тут захваляваўся і спадар Зайдэс. Ні ён, ні кантора ніяк не чакалі такога зацятага супраціву ад абаронцаў памяці расстраляных і стаяльшчыкаў перад брамай паскуднага рэстарана. Усё пайшло на перакасяк у спадара Зайдэса і кнторскіх стратэгаў. Доўга ж цярпець такога “лузэра” ня будуць. І што рабіць? Спаліць? Здагадаюцца. Прадаць кітайцам? Крадзенае ня купяць. Ды й заказчыкі не дазволяць. І тады Зайдэс (а ён жа разумны) вырашыў не прадаць, а купіць. Таней будзе. Знайшоў і тавар падхадзяшчы. Гэта кліенты так званага Таварыства Аховы помнікаў гісторыі і культуры спадары Астаповіч і Меляшкевіч. За 20 тысяч рублёў купіліся (дакладней, прадаліся). Яны, праўда, ніколі Курапатамі не займаліся, але ж грошы ня пахнуць. І зоймуцца яны за гэта інвентарызацыяй крыжоў, пастаўленых людзьмі і сябрамі КХП — БНФ, будуць складаць сьпісы для Міністэрства Культуры (гэта там, дзе сядзіць той Гуляка), якое ўсё апрыходуе, накладзе лапу і пакажа народу, як на могілкі хадзіць. Усе пры выгадзе. І спадар Зайдэс, і кліенты-інвентарызатары, і Мінкульт. Вось толькі “народзец” (на іхным жаргоне), які 80 гадоў таму тут пытаўся “за што?”, вось толькі ён апыніцца ні пры чым, і ня з чым. Хабар з рук крымінала кліенты яшчэ не ўзялі. І хай потым не займаюцца дэмагогіяй, пра “справу” і добрыя намеры. Ў Беларусі ня дурні. Высновы будуць жорсткія і вынікі маркотныя. Прыйдзецца і спадару Зайдэсу пашыцца дарожкай вахлака Ізраілевіча. Хутка ён страціць сваю ўпэўненасьць, убачыўшы неба ў клетачку. І ня будзе ведаць, адкуль што бярэцца. Ня будзе, бо ня дадзена. І “антысемітызм” тут не дапаможа. Данбаская транспартная фірма, што дзяліла плот з рэстаранвм Зайдэса, змылася адразу. Панятлівыя. Застаўся адзін Зайдэс. Мы пачакаем. А варта курапацкай памяці будзе стаяць да перамогі. І яны яе ўбачаць, гэтую пермогу, пад гукі рэстараннага вальса “На сопках Маньчжурыі”, што прагучыць ўсьлед небараку, які думаў абпляваць сьмерць. 9 лістапад 2018 г. Зянон Пазьняк 10/11/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |