Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(У вянок памяці) 12 -га лістапада 2018 года адышоў у лепшы сьвет Ігар Міхайлавіч Лучанок. Вечны спакой яго творчай душы. Ягонае музычнае жыцьцё — гэта той выпадак, адзначаны яшчэ Гётэ, калі лаяльнасьць да рэжымаў дазволіла творцу рэалізаваць талент, на карысьць Бацькаўшчыны. Адышоў Беларускі музычны геній. І таму жальба, жалоба і вялікая скруха. Жальба, бо ён адзін з апошніх геніяльных беларускіх творцаў ХХ-га стагоддзя, прызнаных народам. Яны, нібы метэоры, заляцелі ў ХХІ век, сьвецячы, як агонь у начы. І пасьля іх — нічога. І хоць векавая мудрасьць прароча, што “сьвятыя былі да нас, будуць і пасьля нас”, рэчаіснасьць паказвае на маразм запусьценьня. І ў гэтым ёсьць найвялікшы жаль. 200 гадоў акупацыяў і вынішчэньня культуры вялікага народа і вялікай краіны, што сягала ад мора да мора, не праходзяць бяссьледна. Але за кожнай акупацыяй вырасталі ў змаганьні, выжываньні і барацьбе зноў і зноў геніі нацыі, якія сьведчылі пра яе несьмяротнасьць. За царатам Купала, Багдановіч, Колас, за палякамі — Максім Танк, за немцамі — Арсеньнева, за камуна-масквой — Быкаў, Барадулін, Мулявін і цэлая пляяда геніяў будучыні Беларусі. Цяпер, пад унутраннай цемрай, нацыянальных самазабойцаў ды плебеяў Масквы — пустата і стабільнасьць упадку. Анкалогія цемры і здрады струціла карэньні. І дрэва — ссыхае, бо карэньні — ўсё. Вось што абазначаў перад вялікай бядой сакральны купалаўскі гімн “мужыку” — асновы асноў, абпляваны чужынцамі, неабаронены нашчадкамі. “Паўстань з народа нашага Прарок Нішто ня мінае бяссьледна. Вялікае нараджае вялікае. Сьветлае — сьвятло. Прыўкраснае — хараство. Пакуль жыве народ. Слава Беларускім геніям і вечная памяць! 13 лістапад 2018 г. Зянон Пазьняк 14/11/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |