Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскоўскія імпэрскія фантазёры мосьцяць шлях Беларусам у “Великую Евразию” Дарагія беларусы, асабліва моладзь! Уважліва ўчытайцеся ў цытаваны тэкст з афіцыёзнай інфармацыйнай прасторы. За траскучым словаблуддзем і барочнымі завіткамі фраз (чаго вартая толькі “інтэграцыя інтэграцый”!) праступае дзікае мурло маскоўскай імпэрыі, якая мае намер паглынуць нашу краіну і нас з вамі. Нас настойліва запрашаюць у “Великую Евразию”. Ад такіх чынгісханаўскіх тэрмінаў дрыжыкі бягуць па скуры. Жылі-жылі сабе ў эўрапейскай цывілізацыі і вось “здрасьце”… Вядомы маскоўскі міністр Лаўроў паабяцаў нашай моладзі роўнасьці ў культурным і адукацыйным разьвіцьці з расейскімі равесьнікамі. (А навошта нам культурная роўнасьць зь імі, калі беларцсы культурна вышэйшыя?) Чым канчаецца гэтая “роўнасьць”, беларусы зьведалі ня раз і ня два за стагоддзі расейскай акупацыі нашай зямлі – суседствам на нарах ГУЛАГа, ў пяхотных ланцугах, што ідуць на кулямёты “За Родину!”, звальваньнем усіх разам у брацкую магілу, голадам і вайной. Трымацца падалей ад жудаснага крывавага вулкану расейскай імпэрыі – вось наша агульнанацыянальная задача. Паратунак – у нацыянальнай салідарнасьці і ўзаемнай падтрымцы, у вернасьці сваёй мове і культуры. У абароне сваёй дзяржавы. 21 лістапада кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў наведаў Менск, дзе правёў перамовы з начальнікам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макэям. Акрамя таго, у сталіцы Беларусі адбылося сумеснае паседжаньне калегій МЗС дзьвюх краін. Ключавымі тэмамі абмеркаваньня сталі пытаньні разьвіцьця двухбаковых адносін і эўразійскай інтэграцыі ў эканамічнай, гуманітарнай і інфармацыйнай сфэрах. Інтэграцыя: Вялікая Эўразія і Саюзная дзяржава. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей падчас перамоваў з расейскім калегай засяродзіўся на аналізе пэрспэктыў “інтэграцыі інтэграцый” ЭАЭС і Эўразьвязу і падкрэсьліў адданасьць Беларусі “фармаваньню ўстойлівых мэханізмаў поўнафарматнага дыялогу паміж інтэграцыйнымі аб’яднаньнямі”. Акрамя таго, беларускія і расейскія дыпламаты абмеркавалі ўзаемадзеяньне ЭАЭС з кітайскай ініцыятывай “Адзін пояс, адзін шлях”, ШОС і АСЕАН. Таксама кіраўнік МЗС Беларусі запрапанаваў разгледзець ініцыатыву, паводле якой Эўразійская эканамічная камісія праводзіла б больш шчыльныя “інфармацыйныя абмены з калегамі ў сакратарыятах ініцыятывы “Адзін пояс і адзін шлях”, ШОС, АСЕАН”. “Практычным вынікам такіх абменаў магла б стаць падрыхтоўка спэцыяльнага аналітычнага дакладу на тэму спалучэньня інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Эўразіі з выяўленьнем пэрспэктыўных вобласьцяў супрацоўніцтва”, — заявіў Макей. Па словах кіраўніка МЗС РФ, ініцыятывы беларускага боку ўпісваюцца ў праект Вялікага Эўразійскага партнёрства, да якога могуць падключыцца і эўрапейскія краіны. (…) “Саюзная дзяржава павінна прадастаўляць маладому пакаленьню расейцаў і беларусаў максімальна шырокія пэрспэктывы прафэсійнага, адукацыйнага, культурнага разьвіцьця”, — падкрэсьліў Лаўроў. Крыніца: http://eurasia.expert/lukashenko-nazval-glavnyy-vopros-kotoryy-dolzhny-reshit-belarus-i-rossiya/?fbclid=IwAR29qgGulV459VxKcfROAX7iiMmNJKK_TgZFP1f40huyfxoSGShfsXFxFxw Пераклад з расейскай. 27/11/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |