Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ушанаваньне герояў Слуцкага Збройнага Чыну
Быў заслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”, — “Слава Слуцкім Змагарам” (публікуецца). Вёў мітынгі сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. З прамовамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і шэраг удзельнікаў мерапрыемстваў. Выступоўцы распавялі пра гісторыю Слуцкага Збройнага Чыну і ахвярны подзьвіг Беларускай Народнай Арміі, якая пад Сьцягам БНР бараніла ў няроўным змаганьні нашу Айчыну ад дзікай маскоўска-бальшавіцкай арды. Гэта быў працяг тытанічнага змаганьня нашай нацыі супраць захопнікаў з маскоўскага усходу, якое беларусы вялі на працягу стагоддзяў, баронячы ўсю эўрапейскую цывілізацыю. Дагэтуль існуючы ў Беларусі рэжым адмаўляецца ўшанаваць нашых нацыянальных герояў помнікамі і адкрыцьцём гістарычнай праўды для нашага народу і ўсяго сьвету. Штогод акупанцкія паслугачы ставяць на беларускай зямлі помнікі чужынскім генэралам і казакам, якія нападалі на Беларусь і залівалі яе крывёй. Вечна так ня будзе. Ужо блізкі час, калі гістарычная справядлівасьць будзе адноўлена. Пагроза з Усходу застаецца актуальнай і для сёньняшняга пакаленьня нашага народу. Масква пагражае вялікай вайной усяму сьвету, абяцаючы сьмерць і зьнішчэньне мільёнам людзей. У той жа час насельніцтва Расеі пакутуе і вымірае абрабаванае і прыніжанае сваім крамлёўска-лубянскім кіраўніцтвам. Масква хоча, каб такі кашмар быў паўсюль – гэта і ёсьць “трыумф русского міра”. Не дапусьціць імпэрскага панаваньня на нашай зямлі зьяўляецца галоўнай задачай беларускага народу ў хаўрусе з усімі дэмакратычнымі краінамі. Калі расейскі акупант уварвецца ў Беларусь, то хай ведае – беларусы будуць бараніць сваю Бацькаўшчыну, як слуцкія героі. Выступоўцы зьвярнуліся да прысутных службоўцаў рэжыму. Тыя, хто цяпер служыць антыбеларускаму рэжыму і дзейнічае супраць патрыётаў, фактычна, выконваючы загад Масквы. Яны павінны ведаць наступнае: калі арда прыйдзе сюды, то іх не пакінуць на цяперашніх месцах. Іхныя пасады зоймуць расейскія службоўцы, а мясцовых халуёў, што не абаранялі сваё, пашлюць на службу ў Сібір, на Далёкі Усход, на Каўказ, у Сірыю. Пра гэта сьведчыць досьвед акупаваных Масквой тэрыторый Украіны. Чыноўнікаў і службістаў, якія здрадзілі Украіне, масава накіроўваюць з Данбаса і Крыма ў дзікую расейскую глыбінку. Туды ж накіроўваюць служыць у расейскую армію і крымскіх прызыўнікоў. У гэтых чыноўнікаў яшчэ ёсьць выбар: або падтрымаць маскоўскае ўварваньне і сваю пагібель, або стаць на бок народа і абараніць Беларусь. Грамада гукала “Жыве Беларусь!”, “Жыве вечна!” Да крыжоў, усталяваных фронтаўцамі ў мінулыя гады, былі ўскладзены кветкі і вянкі, людзі запалілі зьнічкі. На ўсіх месцах Слуцкага Збройнага Чыну беларусы сьпявалі свае ваярскія песьні і нацыянальны гімн “Магутны Божа”. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 27/11/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |