Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Юрась Беленькі: Найперш – гэта барацьба за Курапаты
Адыходзячы 2018 год быў нялёгкім, – кажуць беларускія дэмакратычныя палітыкі, ацэньваючы вынікі працы за год. Але зроблена ўсё ж нямала. Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі найперш звяртае ўвагу на супрацьстаянне вакол мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах: – Найперш гэта была барацьба за Курапаты ў кантэксце ўсяго змагання за незалежнасць Беларусі. Бо мы гэта адчулі яшчэ ранней, калі нам двойчы забаранілі правесці „Ігуменскі шлях”. Мы адчувалі, што будзе цяжка правесці “Дзяды”. Папярэднія прэвентыўныя пагрозы ў наш адрас былі з боку ўладаў наконт устаноўкі крыжоў у Курапатах. Два папярэджанні было нам за правядзенне “Дзядоў” і ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. Тым не менш, нам удалося правесці гэтыя мерапрыемствы вельмі годна. У пачатку года былі праведзены мерапрыемствы па святкаванні 100-годдзя БНР, мітынг, прысвечаны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Але самае галоўнае, што мы працавалі з людзьмі. Таму я ацэньваю год з асцярожным аптымізмам, бо самае галоўнае, што мы планавалі, мы зрабілі. Старшыня партыі Зянон Пазьняк і яго работа па выданні кніг, публіцыстычныя працы, глыбокі аналіз палітычнай сітуацыі, – тое, што вельмі неабходна нашаму грамадству. І людзі не гатовыя часам успрымаць гэтую аналітыку, але жыццё паказвае, што і Зянон Пазьняк меў рацыю, і Сойм КХП-БНФ. Тое, што апошнімі днямі прагучалі пагрозы з боку Расеі, імперскага кшталту, непрыхаваныя, і тое, што працягваецца агрэсіўнае дзеянне Расеі ва Украіне, пацвярджае, што намі была зроблена ацэнка яшчэ ў 90-я гады імперскасці і небяспекі з боку Расеі. Цяпер гэта ўсім відавочна. Крыніца: https://www.racyja.com 21/12/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |