Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ТАТАЛЬНАЯ РУСІФІКАЦЫЯ

У прэс-цэнтры ІА “Росбалт” адбыўся круглы стол “Нацыянальная палітыка Масквы адкідвае фэдэратыўны лад краіны. Чым гэта пагражае?” Удзельнікамі дыскусіі сталі члены Дэмакратычнага кангрэсу народаў Расеі (ДНКР) – Максім Шаўчэнка, Руслан Айсін і Платон Шамаеў, таксама шэф-рэдактар выданьня “Каўказкая палітыка” Беслан Успанаў.

Мерапрыемства адкрыў Руслан Айсін. Ён пачаў свой выступ з тлумачэньня таго, чаму ў некаторых рэспубліках даволі пасіўна рэагавалі на рашэньні Масквы зрабіць дзяржаўныя мовы нацыянальных рэгіёнаў неабавязковымі.
Ён мяркуе, што некаторыя рэспублікі “абезгалоўлены і ператвораны ў палітычных інвалідаў”, гэтым тлумачыцца слабы ўзровень супраціўляльнасьці фэдэральнаму цэнтру ў пытаньнях моўных правоў.

Мэтады фэдэральнага цэнтру ў рэспубліках, па ягоных словах, прывялі да ўсеагульнай боязі нешта рабіць. Айсін мяркуе, што настаўнікі ў нацыянальных рэспубліках запалоханы. На ягонаую думку, гэтая атмасфэра пануе ўжо ня толькі ў школах, але і ў дзіцячых садках.

- У Татарстане нейкія ананімныя людзі пішуць скаргі ў праваахоўчыя ворганы, што выклікае страх загадчыкаў дзіцячых садкоў, бо апошнія ня хочуць мець справу з праверкамі пракуратуры, — зазначыў Айсін.
Па словах Айсіна, ціск на Татарстан адаб’ецца ня толькі на гэтай рэспубліцы, але і на ўсіх татарах, 70% якіх пражывае па-за рэспублікай. Ён зазначае, што Татарстан цяпер можа перастаць быць тым цэнтрам татарскай культуры, з якога татары іншых рэгіёнаў маглі атрымліваць падручнікі і іншую навучальную літаратуру.

У цэлым па краіне, на думку палітолага, ствараюцца разнастайныя перашкоды, каб людзі не вучылі мясцовыя мовы.
- Калі так пойдзе і надалей, выказваючыся савецкай мовай, мы атрымаем бязродных касмапалітаў-смарфоншчыкаў, — падвёў вынікі свайго выступа экспэрт.

Свайго калегу падтрымаў і журналіст Беслан Успанаў, якія паскардзіўся на тое, што апошнім часам актывізаваліся ананімныя бацькі, якія пішуць скаргі ў праваахоўчыя ворганы ў сувязі з тым, што іхніх дзяцей прымушаюць вучыць асэцінскую ў Паўночнай Асэціі.
Пры гэтым Успанаў зазначыў, што сам вучыўся ў паўночнаасэцінскім Маздоку, і адзіным прадметам, які быў зьвязаны з рэгіёнам у навучальнай праграме ягонай школы, была дысцыпліна “Культура і традыцыі асэцінаў”.
Ён спадзяецца, што падчас учорашняй прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна журналісты ўздымуць пытаньне рэгіянальных моваў. Як прызнаўся ён, гэта патрэбна было нават не для атрыманьня пытаньня, а дзеля ўзмацненьня цікаўнасьці да гэтай тэмы. Але, як вядома, гэтае пытаньне нікім не ўздымалася.

Гаворачы ў цэлым пра краіну, Успанаў зазначыў, што нацыянальнай палітыкі сёньня ў Расеі няма.
- Я яе ня бачу, - заявіў ён.
У сваю чаргу, журналіст патлумачыў, чаму на Паўночным Каўказе адносна квола рэагавалі на рашэньне Масквы адмяніць абавязкавасьць дзяржаўных моваў рэспублік.

Ён мяркуе, што ў рэгіёне ня вырашаны нават базавыя рэчы.
- На Паўночным Каўказе дагэтуль ёсьць школы з трохмесячным рэжымам навучаньня, - зазначыў ён.
На ягоную думку, у некаторых рэспубліках нізкі ўзровень пратэста зьвязаны яшчэ і з тым, што мала хто заўважыў тое, што сталася з мовамі.
- Асабліва ў тых рэгіёнах, дзе тытульнае насельніцтва колькасна дамінуе, - дадаў ён.

Адвакат Платон Шамаеў, які прадстаўляў ДКНР, даў сваю айцэнку падзеям у нацыянальнай палітыцы краіны.
У рэспублік у цяперашні час, як ён мяркуе, склалася катастрафічная сітуацыя з роднымі мовамі. Пры гэтым ён усклаў адказнасьць за тое, што адбываецца, на дзяржаўную ўладу.

- Дзяржава вядзе няслушную моўную палітыку, — канстатаваў ён. У якасьці прыклада Шамаеў прывёў адсутнасьць магчымасьці здаваць АГЭ і ЭГЭ на рэгіянальных мовах.

Па ягоных словах, сістэма наладжана так, што выгадна не вучыць рэгіянальныя мовы. У Якуцку, як зазначае Шамаеў, з 50 толькі 5 нацыянальных школ.
- Таму бацькі вымушаны аддаваць дзяцей у расейскія школы., - кажа ён.
Ён паінфармаваў, што грамадзкасьць спрабуе выправіць сітуацыю. Напрыклад, актывісты прасілі ўлады праводзіць Усерасейскую праверачную працу (УПП), у тым ліку на мовах народаў Расеі, але ўлады адмовілі і ў гэтым.

Як юрыст ён мяркуе, што праблемы трэба вырашаць праз суды, а калі расейскія суды не задавальняюць сваімі рашэньнямі, зьвяртацца ў міжнародныя інстанцыі, у тым ліку ў Эўрапейскі суд па правах чалавека і структуры ААН.

Апошнім спікерам дыскусіі быў Максім Шаўчэнка. Ён зазначыў, што ён пакінуў два саветы пры прэзыдэнце Расеі на знак пратэсту супраць пуцінскай паліыткі.

Шаўчэнка заявіў, што не разумее, як члены Савета пры прэзыдэнце Расеі па міжнацыянальных адносінах, будучы прадстаўнікамі розных народаў, пагаджаюцца з тэзісам аб дамінуючай ролі расейскага народа. Нагадаем, у нядаўніх папраўках у Стратэгію дзяржнацпалітыкі Расеі замацаваны менавіта такі акцэнт.

Шаўчэнка мяркуе, што расейцы павінны падтрымаць этнічныя групы Расеі ў змаганьні апошніх за самазахаваньне. Пры гэтым ён канстатуе, што цяперашняя ўлада не зацікаўлена ў захаваньні этнічнай разнастайнасьці.
- Ім патрэбныя не грамадзяне, ім патрэбныя наёмнікі, — сказаў экспэрт.
У адрозьненьні ад сваіх калег, якія выказаліся ў ключы адсутнасьці дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі, Шаўчэнка мяркуе, што яна ёсьць і ўяўляе сабой працэс нівэляваньня і асіміляцыі народаў Расеі.
Ён мяркуе, што асіміляцыя адбываецца не выпадкова, а праводзіцца мэтанакіравана. У пацьверджаньне сваёй пазыцыі журналіст спаслаўся на тое, што ў Савет пры прэзыдэнце па міжнацыянальных адносінах уваходяць тры экс-міністры па справах нацыянальнасьцяў Расеі.

- Складана западозрыць членаў Савета ў неразуменьні таго, што яны робяць, бо там тры былыя міністры па справах нацыянальнасьцяў Расеі, - зазначыў ён.
Грамадзкі дзеяч заклікаў глядзець на пытаньне моўных правоў шырэй.
- Зьнішчэньне нацыянальнай самасьвядомасьці – гэта зьнішчэньне свабоды, заявіў Шаўчэнка.

На ягоную думку, экс-міністр па справах нацыянальнасьцяў Расеі Валеры Цішкоў, які ўваходзіць у склад Савета пры прэзыдэнце Расеі, неаднойчы выступаў супраць прынцыпа пабудовы дзяржавы на аснове саюза расейскіх народаў. Ён ідзе на смычку таго, што яму загадваюць зьверху, мяркуе журналіст.
Пры гэтым Максім Шаўчэнка рэзка асудзіў дабраахвотнасьць вывучэньня рэгіянальных моваў.
- Дай волю дзіцю, яно б хадзіла толькі на фізычную культуру і на сьпевы, — рэзюмаваў палітык, тлумачачы нелагічнасьць дабраахвотнага вывучэньня моваў у школе.
Рамазан Алпаўт
Крыніца: https://www.idelreal.org/a/29668946.html…

Пераклад з расейскай.
Старонка В. Буйвала ў fasebook.

22/12/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2018
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024