Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Лідэры змагарных нацый: генэрал Шарль дэ Голь 18 чэрвеня 1940 года, калі Францыю займалі нямецкія войскі, а маршал Пэтэн пасьпяшаўся падпісаць перамір’е, адзін французкі генэрал заклікаў працягваць змаганьне. На хвалях ВВС Шарль дэ Голь выступіў са зваротам, які пазначыў нараджэньне Супраціву нацыстоўскай Нямеччыне. Чэрвень 1940 г. Праз месяц вайны з Нямеччынай Францыя ўбачыла, што фронт прарваны на ўсіх участках, яе войскі поўнасьцю разгромлены, а па яе тэрыторыі імчаць нямецкія танкі. На дарогах Францыі разгарнуўся зыход, панічныя ўцёкі цывільных, што зьмяшаліся з разгромленымі вайсковымі. У той жа дзень генэрал дэ Голь пакідае Францыю і накіроўваецца ў Лёндан. Ён перакананы, што трэба працягваць змаганьне разам з брытанскімі хаўрусьнікамі. 18 чэрвеня 1940 г. ён выступае на хвалях ВВС (Radio Londres) з прамовай, у якой заклікае французкіх жаўнераў “уступіць у кантакт” зь ім. Зварот 18 чэрвеня 1940 г. Кіраўнікі, якія на працягу шэрагу гадоў ачольвалі французкія арміі, сфармавалі ўрад. Значна больш, чым іхняя колькасьць, якраз танкі, самалёты, тактыка немцаў прымусілі нас адступаць. Менавіта танкі, самалёты, тактыка немцаў былі нечаканасьцю для нашых начальнікаў да такой ступені, што гэта прывяло іх туды, дзе яны сёньня апынуліся. Паверце, я ведаю, што кажу, і я кажу вам: нішто не страчана для Францыі. Тыя ж сродкі, якія нас перамаглі, дапамогуць нам урэшце дасягнуць перамогу. Гэтая вайна не абмяжоўваецца няшчаснай тэрыторыяй нашай краіны. Гэтая вайна не абмяжоўваецца бітвай за Францыю. Гэтая вайна ёсьць сусьветнай вайной. Ніякія няўдачы, ніякія страты часу, ніякія пакуты не замінаюць таму, што ў сьвеце знойдуцца ўсе неабходныя сродкі для таго, каб урэшце разграміць нашых ворагаў. Раструшчаныя сёньня мэханічнай сілай, мы можам перамагчы ў будучыні яшчэ большай мэханічнай сілай. У гэтым ёсьць лёс сьвету. Я, генэрал дэ Голь, знаходжуся зараз у Лёндане, і заклікаю французкіх афіцэраў і жаўнераў, якія знаходзяцца на брытанскай тэрыторыі або прыбудуць сюды, са зброяй або без зброі, заклікаю інжынэраў і кваліфікаваных рабочых збройнай індустрыі, якія знаходзяцца на брытанскай тэрыторыі або прыбудуць сюды, уступіць са мной у кантакт. Генэрал Шарль дэ Голь 18 чэрвеня 1940 г. х х х Да ўсіх французаў Францыя прайграла бітву! Выпадковыя ўрадавыя кіраўнікі могуць капітуляваць, паддацца паніцы, забывыўшыся пра гонар і аддаючы краіну ў рабства. Аднак нішто ня страчана! Менавіта таму я заклікаю ўсіх французаў, дзе б яны ні знаходзіліся, далучацца да мяне ў змаганьні, у ахвярнасьці і надзеі. Генэрал дэ Голь Генэральны штаб 2 жніўня 1940 г. Крыніца: http://www.charles-de-gaulle.org/dossier/18juin/analyses/delpla.htm Пераклаў з французкай В. Буйвал. 8/1/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |