Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Патрыярх Кірыла ўвесь час быў глыбака перакананы ў тым, што Украіне ніколі ня ўдасца стварыць сваю памесную аўтакефальную царкву. Такі пункт гледжаньня быў агучаны яшчэ на пачатку 2000-х гадоў, пра што ў інтэрв’ю журналістам “5 канала” распавёў экс-дэпутат Вярхоўнай Рады, генэрал-маёр Рыгор Амельчанка. Я зь імі сустракаўся, былі ветлівыя дыскусіі і з Алексіям ІІ, і з Крылай наконт незалежнасьці Украіны, царквы. Яны заяўлялі, што мы – “адзіны братэрскі народ”. Я кажу: “Мы яе абавязкава атрымаем”. Вы ведаеце, што яны мне сказалі? Ня столькі АлескіІІ, як Кірыла: “Гэтага ніколі ня будзе, палкоўнік”, — прыгадаў Рыгор Амельчанка. Ён дадаў, што ў 1992 годзе ў яго быў доступ да архіваў КГБ, бо ён працаваў юрыстам-кансультантам у камісіі Вярхоўнага Савета Расейскай Фэдэрацыі. І там яму стала вядома, што Кірыла на самой справе зьяўляўся агентам КГБ, які дзейнічаў пад псэўданімам “Міхаіл”. “Сутнасьць у яго не сьвятога чалвека. Гэта структура КГБісцкага накірунку, прасякнутая чалавечай нянавісьцю, злосьцю. Па вялікім рахунку, міжнародны аддзел зьнешнерэлігійных сувязяў, які ўзначальваў Кірыла, — гэта была рэзідэнтура спэцслужбаў СССР, потым РФ”, — падкрэсьліў ён. Кіраўніцтва Службы бясьпекі Украіны паведаміла, што структуры Маскоўскага патрыярхата дапамагалі расейскаму спэцназу рыхтаваць анэксію Крыма. Царкоўнікі забясьпечылі прыкрыцьцё першым групам расейскіх дывэрсантаў, а пасьля анэксіі заняліся мілітарызацыяй сьвядомасьці юнык крымчанаў. N. Крыніца: https://politeka.net/news/society/839783-v-ukraine-raskryli-pravdu-o-patriarhe-kirille-agent-rabotavshij-pod-psevdonimom/?fbclid=IwAR38JyPMfaD1TkJ_BtK1dq0y2imBukTvMcTBaxyIAyKvrD5-oD3o5RiXS3c 8/1/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |