Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мы не дапусьцім, каб вораг зьнішчаў нашу Беларусь
10 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Народны Мэмарыял Курапаты забаронены”. Старшыня прааналізаваў драматычныя падзеі вакол нацыянальнай сьвятыні беларусаў – Народнага Мэмарыялу Курапаты. Акупацыйны рэжым і ягоныя структуры, фармальна адказныя за захаваньне культурнай спадчыны і разьвіцьцё нацыянальнай культуры, на загад Масквы зьдзяйсьняюць зьнішчэньне Курапатаў. Тое, што многім здавалася немагчымым па ступені абсурда і варварства, рэалізуецца рэжымнымі асобамі розных узроўняў з вырабленым цынізмам. Улады прыкладаюць намаганьні для спыненьня і забароны народнага рушэньня – стварэньня вечнага помніка на месцы беларускай нацыянальнай трагедыі. Рэжым душыць сьветлую і гуманную нацыянальную традыцыю крыжастаўляньня, якая сама па сабе ўжо зьяўляецца культурнай каштоўнасьцю. Беларускія патрыёты ніколі не пагодзяцца з панаваньнем рэжымных у Курапацкай сьвятыні. Змаганьне за яе дапаможа скансалідаваць наш народ у барацьбе за сваю памяць, культуру, за свабоду і незалежнасьць. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Ён (а таксама сябра КХП-БНФ, дэпутат Незалежнасьці сп. Сяргей Антончык) распавялі пра падрыхтоўку, правядзеньне і вынікі Сходу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў, які адбыўся 9 лютага 2019 г. Практычна ўсе дэпутаты Незалежнасьці выступілі ў абарону дзяржаўнага сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, заклікалі да згрутаваньня беларускага народа ў працы і змаганьні на карысьць нашай незалежнай і дэмакратычнай Бацькаўшчыны. Адбылася важная падзея ў працэсе кансалідацыі нашага грамадзтва ва ўмовах пагрозы з боку расейскага імпэрыялізма і здрадніцкай палітыкі існуючага рэжыма. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. У сувязі з апошнімі падзеямі ў Курапатах – дзеяньнямі вандалаў і правакацыямі з боку ўладаў – сябры запрапанавалі зьвярнуць асноўную ўвагу партыйцаў і ўсяго грамадзтва на асноўную тэрыторыю Народнага Мэмарыяла, дзе неабходна ахоўваць і бараніць магілы пакутнікаў і крыжы памяці. Было паведамлена, што паглыбляецца крызіс у раённых гарадах, дзе адно за адным зачыняюцца прадпрыемствы, дзясяткі тысячаў людзей застаюцца на вуліцы, а іхнія сем’і бяз сродкаў на існаваньне. Такія ж зьявы назіраюцца ў Гомелі, другім па велічыні горадзе краіны. Апошнім часам там ідзе працэс банкруцтва вялікіх прадпрыемстваў: тлушчавага камбіната і фанэрна-запалкавага камбіната (створаных яшчэ да 1917 года). Людзі праклінаюць мясцовы рэжым і яго галоўнага начальніка, многія перажываюць стрэс і крызіс безвыходнасьці. Людзей раздражняе і зьневажае кампанія супраць “дармаедаў”, выклікаюць нянавісьць новыя паборы і акупанцкія па стылю і сутнасьці дзеяньні ўладаў. Патрыётам неабходна працаваць з людзьмі, каб яны пазбавіліся ад адчаю. Грамадзтва павінна бачыць пэрспэктыву разьвіцьця і нармалізацыі менавіта праз нацыянальную салідарнасьць у супрацьстаяньні з акупанцкімі структурамі. Трэба давесьці ўсім, што беларусы ёсьць гаспадарамі на сваёй зямлі, і мы не дапусьцім, каб вораг зьнішчаў нас і нашу Беларусь. Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 12/2/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |