Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Валеры БУЙВАЛ: Дысідэнцтва ў засені імпэрыі У сьнежні мінулага года памерла “старэйшая праваабаронца Расеі” Л. М. Аляксеева. На пахаваньне прыехаў Пуцін. Праваабаронства ў Расеі гэта частка імпэрскай сістэмы. Пры Пуціне яно было ўключана ў сістэму спэцслужбаў. Л. Аляксеева засядала ў т. зв. Савеце па правах чалавека пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі, шэраг удзельнікаў жалобнай цырымоніі засядаюць там дагэтуль. Л. Аляксеева і шэраг іншых “сымвалаў перабудовы” «фундамэнтальна» запісаны ў згаданы Савет. Яны ня выйшлі адтуль пасьля самых жудасных злачынстваў супраць чалавечнасьці, пасьля самых цынічных парушэньняў правоў чалавека, зьдзейсьненых пуцінскім рэжымам і пад кіраўніцтвам начальніка рэжыма. Пяты год ідзе ваенная агрэсія супраць Украіны, расейская авіяцыя нішчыць сірыйскія гарады і цывільнае насельніцтва, а яны ўсё засядаюць. І калі згадаць пра вынікі гэтага супрацоўніцтва з крамлёўскімі злачынцамі, то вынікаў – нуль. Яны за гады ня вызвалілі з турмы ніводнага незаконна арыштаванага, захопленага рэжымам у закладнікі, растаптанага відушчай лубянскай Фэмідай чалавека. Ніводнага! Падобна, што гэтыя людзі даўно зрабіліся “класава блізкімі” сістэме ў якой існуюць. Многіх зь іх мы бачылі і слухалі на канфэрэнцыях у Менску і ў іншых краінах. Яны добра валодаюць расейскай лексікай, мысьляць мэтафарычна, дзеляцца сваім жыцьцёвым досьведам. Для многіх беларусаў было цікава паглядзець на гэтыя «легенды савецкага дысідэнцтва», пра якіх праз глушылкі ў эфіры “Голаса Амэрыкі” і “Радыё Свабода” нам распавядалі ў змрочныя часы таталітарызма. Паглядзелі і паслухалі… Ніхто зь іх, ні разу ня выказаўся ў падтрымку незалежнасьці Беларусі, за нашу культуру, мову, са спагадай да нашага народа. Ніхто і ніколі. Былі толькі агульныя тэарэтызаваньні “пра дэмакратыю і правы чалавека”. Добра, што ў іх спрацоўвалі тармазы, і яны не заяўлялі таго, пра што думалі – “нет украінской націі, нет такой націі – белоруссов”. Але стрымлівацца ім было цяжка, гэта адчувалася. Час ад часу і вельмі пасьлядоўна “людзі-легенды” шчыра раскрывалі і раскрываюць сваю імпэрскую душу. А. Салжаніцын напісаў цэлы трактат пра тое, што Беларусь і Украіна – неад’ёмныя часткі Расеі. А. Сахараў прадставіў быў грамадзтву свой вялікі праект “Канстытуцыі Саюза рэспублік Эўропы і Азіі” (СРЭіА!). Зрабіў гэта пры раньнім Гарбачове, калі нават крамлёўцы напоўніцу рыхтаваліся да грунтоўнай рэканструкцыі імпэрыі. На канфэрэнцыі ў Львове пару гадоў таму мы сталі сьведкамі пасіянарнага сьпіча знакамітага дысідэнта С. Кавалёва, які паўтараў рэфрэнам: “И что вы так напираеце со своим украинским языком? Вот у нас в России 100 государственных языков! Учитесь!..” На канфэрэнцыі ў Кракаве беларускія ўдзельнікі падыйшлі (па наіўнасьці) пазнаёміцца зь яшчэ адным “чалавекам-легендай” А. Падрабінэкам. Масквіч прыязна ўсьміхнуўся і адразу ж выдаў рытарычнае пытаньне: “А почему это у вас в Белоруссии так угнетается русский язык в области борьбы за демократию?!..” Многія зь беларусаў дагэтуль вераць у рамантычна-рэвалюцыйны арэол вакол постаці знанага Ул. Букоўскага. Ён толькі раз выказаўся пра Беларусь. Адказаў на пытаньне беларускага журналіста пра агрэсіўныя дзеяньні Расеі, якая хоча паглынуць Беларусь у “саюзнай дзяржаве”: “Ну и что такого? — сказаў класик, — Вон вся Западная Европа объединяется в Евросоюз и ничего…” Прыклады можна працягваць. За дзесяцігоддзі Беларускага вызвольнага змаганьня расейскія праваабаронцы ні разу не падтрымалі патрыётаў, ні разу не паставілі свае подпісы пад зваротамі да міжнароднай супольнасьці дзеля вызваленьня нашых увязьненых фронтаўцаў. Ніхто і ніколі. Беларускія патрыёты даўно ўжо да іх ні з чым не зьвяртаюцца. Польскія сябры Беларусі зьвярнуліся аднойчы (па наіўнасьці) да вядомых расейскіх “людзей-легендаў” у падтрымку фронтаўца Сяргея Каваленкі, жыцьцё якога ў вязьніцы было пад пагрозай у выніку галадоўкі пратэсту. Тэмпэр амэнтны адлуп ім дала з парыжскай эміграцыі вядомая савецкая праваабаронца Н. Гарбанеўская. Яна гукнула ім рэзка: “Я не буду подписываться в пользу человека, который выступает против моей России!..” (дарэчы, тое ж самае сказала «праваабаронца-пуціністка» і Л. Аляксеева). Цяпер і польскія калегі ведаюць, што ня трэба хадзіць у гэты глухі кут. Зусім не выпадкова, што ў 1988-91 гг., на этапе актыўнага змаганьня за незалежнасьць падсавецкіх народаў, на міжнародныя палітычныя канфэрэнцыі зьбіраліся ўсе – ад эстонцаў да крымскіх татараў. Расейцаў не запрашалі, зь імі не было пра што гаварыць. Нават цяпер, калі ў постсавецкіх краінах зьбіраюцца міжнародныя сустрэчы вэтэранаў дысідэнцкага руху і нацыянальна-вызвольнага змаганьня, расейцаў там няма. Хаця вэтэраны сядзелі ў турмах і лягярах разам зь імі, і здавалася б, агульныя тэмы ёсьць. Але не, тэмаў няма. Усе даўно зразумелі самае сутнаснае і грунтоўнае. Расеец можа сто гадоў праседзець у ГУЛАГу, можа ярка і шматслоўна агулам выказвацца пра дэмакратыю, але самае галоўнае для яго – існаваньне Маскоўскай імпэрыі любым коштам, трыюмф “русского мира” і захаваньне ардынскага статус-кво на чужых захопленых тэрыторыях. Валеры Буйвал 22/2/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |