Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КАНСТЫТУЦЫІ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ 25 ГАДОЎ!


ЗВАРОТ
групы дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканьняў
да Беларускага народа

Шаноўныя суайчыньнікі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня пасьля вялікіх і надзвычай напружаных спрэчак, якія адбываліся на працягу амаль чатырох гадоў, прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Рэспублікі Беларусь. Паводле зацверджанага 15 сакавіка 1994 года Асноўнага закона нашай дзяржавы былі выбраныя першы яе Прэзыдэнт, легітымны склад парляманту – Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня, сфармаваныя новыя ворганы выканаўчай улады і Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь.

У самым першым артыкуле нашага Асноўнага Закона зафіксаваны палажэньні, стратэгічна важныя для існаваньня ўсёй нашай нацыі цяпер і ў будучыні:

«Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыцьцяўляе ўнутраную і зьнешнюю палітыку.

Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць, канстытуцыйны лад, забясьпечвае законнасць і правапарадак».

У артыкуле 18 Канстытуцыі недвухсэнсоўна вызначана:
«Рэспубліка Беларусь у сваёй зьнешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасьці дзяржаў, непрымяненьня сілы або пагрозы сілай, непарушнасьці межаў, мірнага ўрэгуляваньня спрэчак, неўмяшаньня ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права.

Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву — нэўтральнай».

Такім чынам, асэнсоўваючы сябе паўнавартасным суб’ектам супольнасьці
народаў сьвету, пацьвярджаючы сваю прыхільнасьць да агульначалавечых каштоўнасьцяў, грунтуючыся на сваім неад’емным праве на самавызначэньне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцьця беларускай дзяржаўнасьці, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у прынятай Канстытуцыі сцьвердзіў суверэнітэт і незалежнасьць нашай дзяржавы як найвялікшую каштоўнасьць для кожнага грамадзяніна Беларусі.

Незалежнасьць Беларусі – гэта набытак ня толькі сёньняшняга пакаленьня, але і нашых продкаў; яна таксама належыць нашым нашчадкам. Суверэнітэт краіны ня можа быць абмежаваны або скасаваны праз рашэньні любых дзяржаўных асоб і ворганаў, нават праз рэферэндум.

Незалежнасьць і дзяржаўны суверэнітэт адкрываюць шлях да росквіту Айчыны, спрыяюць умацаваньню стасункаў нашай краіны з міжнароднай дэмакратычнай супольнасьцю народаў.

Мы, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканьняў, якія прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Рэспублікі Беларусь і былі выбраныя паводле яе, заклікаем усіх грамадзян краіны і ўсіх суайчыннікаў за мяжой згуртавацца вакол дасягнутай Незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны і зрабіць усё магчымае, каб на вякі захаваць і замацаваць суверэнітэт нашай дзяржавы!

Згодна з арт. 3 нашай Канстытуцыі, «адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца народ». У сувязі з гэтым мы таксама зьвяртаемся да ўсяго нашага народа з заклікам любымі канстытуцыйнымі сродкамі бараніць і адстойваць суверэнітэт, незалежнасць і дэмакратычны лад Рэспублікі Беларусь.

Прынята сходам групы дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў.
9 лютага 2019 г., горад Менск

УВАГА! Паводле рашэння сходу, тыя дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў, якія з розных прычын не маглі прыняць у ім удзел, могуць далучыцца да гэтага Звароту, даслаўшы да 15 сакавіка г.г. пісьмовае паведамленне пра гэта на адрас электроннай пошты: [email protected]

25/2/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2019
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024