Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Лідэры змагарных нацый: Паншэрскі Леў Генэрал Ахмад Шах Масуд, які загінуў у 49 гадоў, быў камандзёрамі партызанскіх сілаў, якія супраціўляліся цьвёрдаму ісламскаму рэжыму Талібана ў Аўганістане. Гэта была адзіная цэльная ваенная апазыцыя Талібану і адзіная групоўка, якую сур’ёзна ўспрымалі на Захадзе. Масуд стаў вядомым сярод сваіх паплечнікаў як “Паншэскі Леў” у 1980-я гады за свае посьпехі ў супраціве саветам, якія спрабавалі захапіць ягоны стратэгічны раён у Паншэрскай цясьніне ў цэнтральным Аўганістане. Этнічны таджык – гэта ёсьць меншасьць у Аўганістане – Ахмад Шах Масуд нарадзіўся ў 1953 г. ў Базараку, што ў Паншэры, і ў хуткім часе быў перавезены ў Кабул. Ягоны бацька быў палкоўнікам у арміі былога аўганскага манарха Караля Захір Шаха. Ён навучыў сына ваеннай справе. Юны Масуд хадзіў у французкі ліцэй Аль Ісціклал у Кабуле, потым вучыўся інжынэрыі ў Кабульскім Політэхнічным Інстытуце. Ён далучыўся да Мусульманскай Маладзёвай Лігі, якую ў той час ачольваў ісламскі навуковец Барханудзін Рабані. Хаця ён ніколі ня скончыў вучобу, пазьней ён казаў, што спадзяецца калі-небудзь выкарыстаць свае веды ў інжынэрыі, каб дапамагчы ў адбудове разбуранай вайной краіне. Масуд стаў партызанам у 1975 г., уступіўшы ў змаганьне супраць першага пасьля падзеньня каралеўскага рэжыму ўраду Аўганістана. Ён быў вымушаны ўцячы ў Пакістан, адкуль вярнуўся ў 1978 г. , а ў наступным годзе ўзяў пад сваю каманду партызанскія сілы, якія дзейнічалі з амэрыканскай падтрымкай у Паншэрскай Цясьніне супраць рэжыма былога прэзыдэнта Наджыбулы, які падтрымлівалі саветы. Бліскучы стратэг, Масуд ізаляваў Савецкую армію і заблакаваў шляхі, па якіх ішло яе забесьпячэньне, праз перавал Саланг, які злучае паўночны Аўганістан з Кабулам. Хаця савецкія жаўнеры былі лепш экіпіраваны, яны не давалі рады дзёркай сьмеласьці муджахэдзінаў Масуда, і ў 1989 г. савецкія войскі канчаткова адступілі з краіны. Праз тры гады Масуд скінуў урад Наджыбулы і ўехаў на танку ў Кабул, дзе заняў пасаду ваеннага лідэра і Міністра Абароны ў першым урадзе пасьля савецкай акупацыі пад кіраўніцтвам Рабані. Але ўрад падрывала ўнутранае змаганьне, і калі ў 1996 г. сілы Талібана пайшлі праз паўднёвы Аўганістан, яны апраўдвалі свой пераварот абвінавачваньнямі на адрас Масуда і ягоных паплечнікаў у тым, што тыя забілі тысячы людзей і разбурылі шыіцкі квартал Кабула. Ягоныя ворагі распаўсюдэілі таксама абвінавачваньні ў тым, што ён заключыў быў сакрэтнае пагадненьне з савецкімі акупантамі, супраць якіх павінен быў ваяваць. Масуд вымушаны быў вярнуцца да свайго партызанскага жыцьця, камандуючы атрадамі на поўначы, зьбіраючы сродкі на сваё змаганьне праз падатак на гандль ізумрудамі з Паншэрскай цясьніны, а таксама лазурытамі з паўднёвага Бадахшана. Ён купляў баепрыпасы ў Расеі і Іране. У верасьні 2000, пасьля 33 дзён баёў і цяжкіх стратаў рэжым Талібана захапіў горад Талакан, дзе знаходзілася стратэгічная штаб-кватэра Масуда. Дарога паміж Паншэрам і Таджыкістанам была заблакавана, загінула больш за 350 байцоў Масуда. Гэта быў моцны ўдар па Аб’яднанаму Фронту і яго хаўрусьнікам, а ў наступным годзе Масуд успамінаў, што “настала надзвычай дрэнная фінансавая сітуацыя. У нас не было ні грошай, ні самалётаў, ні баепрыпасаў”. Аднак ён здолеў утрымаць пад сваім кантролем Бадахшан і паступова палепшыць сваё становішча, беручы пад кантроль гандль каштоўнымі камянямі і выводзячы яго на міжнародны ўзровень. У красавіку 2001 года Масуд зьдзейсьніў сваё першае падарожжа ў Эўропу, наведваючы Бэльгію, Парыж і Стразбург на запрашэньне прэзыдэнта Эўрапарляманту Ніколь Фантэн. Падчас шэрагу сустрэчаў на афіцыйным узроўні Масуд заклікаў лідэраў зрабіць ціск на Пакістан з мэтай спыненьня падтрымкі Талібана і забесьпячэньня яго зброяй. Ён настойваў на тым, што “без падтрымкі Пакістана ваенная кампанія Талібана наўрад ці працягнулася б хаця б год”. Ён прасіў таксама гуманітарнай дапамогі для народа Аўганістана і асуджаў разбурэньне Талібанам старажытных статуй Буды ў Баміяне, якія, як мяркуецца, былі створаны ў 4-5 ст. Але ён выключаў неабходнасьць замежнай ваеннай дапамогі: “Нам няма патрэбы ў замежных войсках або дарадцах”, — заявіў ён. – “Наш народ гатовы ваяваць”. Ніколь Фантэн заявіла, што Эўропа павінна забясьпечыць “палітычнае прызнаньне Масуду і ягонай умеранай вэрсіі Іслама”. Наведваньне Бэльгіі падчас гэтага ж падарожжа, дзе ён сустрэўся таксама з Хаўерам Салянай, дало свой плён: міністр замежных справаў Бэльгіі заявіў пра намер ягонага ўраду павялічыць гуманітарную дапамогу Аўганістану. Палымяны мусульманін, які вывучаў Каран штодня і часта вёў сваіх байцоў з малітвай, Масуд тым ня менш мог часам выпіць з сябрамі. Ён быў сябрам Джаміят-і-Іслам, Партыі Іслама, створанай Рабані. Нечакана маларослы і хударлявы, з бледнай скурай, што кантраставала зь ягонымі чорнымі валасамі, Масуд заўжды быў элегантна апрануты, і рэдка яго бачылі безь ягонай ваўнянай шапкі. Ён быў разьвітым чалавекам вялікай прывабнасьці і шырокай культуры. Ягоным любімым пісьменьнікам быў Віктор Гюго. У юнацтве ён чытаў творы Чэ Гэвары і Мао Дзэ Дуна, казаў, што шмат чаму навучыўся ў Мао, але лічыў, што думкі Чэ надта простыя. Ён таксама захапляўся генэралам Дэголем. Масуд быў жанаты, меў чатырох дачок і сына. Ён жыў з сям’ёй у мазанцы ў гарах у сваім родным сяле Басарэк. Ягоны брат Абдул Валі Масуд быў амбасадарам Аўганістана ў Брытаніі. Пераклаў з ангельскай В. Буйвал. Крыніца: https://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1340726/Ahmad-Shah-Massoud.html Славуты аўганскі таджык Ахмад Шах Масуд ня раз граміў савецкіх акупантаў, якія на загад Крамля ўварваліся на тэрыторыю ягонай радзімы. Дзякуючы майстэрскай стратэгіі і тактыцы ягонай народнай арміі ўдавалася ўвесь час падманваць маскоўскае камандваньне і выводзіць з-пад зьнішчальных ракетных удараў і карніцкіх нападаў цывільнае насельніцтва. Дзякуючы шмат у чым менавіта яму аўганскі народ перамог магутнага агрэсара і спрычыніўся да падзеньня СССР. Ворагі не цярпелі ягонай станоўчай дзяржаўніцкай палітыкі ў вызваленым ад саветаў Аўганістане. 9 верасьня 2001 года ён быў забіты ў сваёй штаб-кватэры ў выніку тэракта, арганізаванага экстрэмістамі. Праз два дні – 11 верасьня 2001 г. — тыя ж сілы зьдзейсьнілі тэракты ў Нью-Ёрку. Аўганскі народ страціў у асобе Масуда вялікага патрыёта, выдатнага военачальніка і дзяржаўнага дзеяча, які б мог вывесьці краіну з крызіса. 19/3/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |