Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Становіцца зразумелай стратэгія Крамля на выбарах ва Украіне. Гэта не падтрымка нейкага аднаго прыдатнага кандыдата, але спроба дыскрэдытаваць, а лепш наогул сарваць выбары. Пуціну ў прынцыпе зараз не патрэбны легітымны прэзыдэнт ва Украіне. Яму неабходна кінуць краіну ў хаос, дыскрэдытаваць украінскую дэмакратыю перад заходнімі партнёрамі. Расейскай прапаганда даўно паўтарае, што Украіна – дзяржава, якая не адбылася. Усе свае рэсурсы Крэмль кіне на тое, каб на бліжэйшых выбарах пацьвердзіць гэты тэзіс. Пуціну патрэбныя масавыя закалоты і сутыкненьні падчас выбараў, выкліканыя абвінавачваньнямі ў ціску на выбаршчыкаў і фальсіфікацыях. А яшчэ лепш – адмена прэзыдэнцкіх выбараў або іх другога тура. У гэтым выпадку можна было б абвясьціць украінскія ўлады нелегітымнымі і пераканаць у гэтым заходнюю грамадзкую думку. Крэмль будзе спрабаваць зрабіць так, каб Україна выйшла з выбарчага працэсу расколанай і пазбаўленай міжнароднай падтрымкі. У гэтым выпадку яе лёгка будзе зжэрці. Спадзяюся (практычна ўпэўнены), што гэты план рэалізаваць ня ўдасца. Але разумець яго трэба, папярэжаны – значыць узброены. Ігар Эйдман Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5C66D4CB09541 Пераклад з рускай 19/3/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |