Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Траянскі конь

Некаторыя сацыёлагі і палітолагі бачаць падабенства паміж падзеньнем рэйтынга ўлады ў Расеі і сітуацыяй 2013 года. Тыя, хто старэйшыя, кажуць, што падобныя падзеі яны назіралі напярэдадні распада СССР. Самае цікавае, што і тыя і іншыя могуць мець рацыю. У 2013 годзе вядомыя расейскія экспэрты таксама казалі пра перадкрызісны стан краіны і таксама прыводзілі параўнаньне з апошнімі гадамі існаваньня Савецкага Саюза.

Міхаіл Дзімітрыеў – доктар эканамічных навук, былы Першы намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця РФ, кастрычнік 2013 года:
“Я мяркую, што свабоды манэўра ва ўладаў практычна не засталося. Адзіны спосаб хутка зьмяніць сітуацыю – гэта дэвальвацыя рубля. Але гэта вельмі балючы лек, які можа аказацца амаль горш за саму хваробу, таму ўлады пакул баяцца яго прымяняць”.

Ігар Шувалаў – кандыдат юрыдычных навук, былі Першы віцэ-прэм’ер ураду РФ:

“Самы цяжкі пэрыяд быў на пачатку 2015 года, калі ўсё склалася ў адзін момант, і нам казалі, што будзе крах. А за два гады да гэтага нашы навукоўцы ўжо апісвалі, што мы амаль у той жа зоне, дзе СССР быў перад распадам, і калі ўрад зьдзейсьніць яшчэ адзін-два крокі, то мы ў прынцыпе непазьбежна паўторым той жа самы сцэнар”.

х

Пра тое, як у Крамлі выходзілі з перадкрызіснай сітуацыі 2013 года, ёсьць яшчэ адна цікавая цытата кандыдата эканамічных навук Канстанціна Рамчукова:
“Вось уявім сабе, што ў нас бы не было Крыма, не было Данбаса, не было б Сірыі. Вось такі быў бы парадак дня, цікава? Мы б корпаліся ў крызісе, бо мы разумеем, што крызіс гэты не наступства санкцый, бо запавольваньне эканамічнага росту было ўжо ў 2013 годзе, то бок да Крыма”.

Атрымліваецца, эканамічны крызіс у 2014 годзе ўсё адно б здарыўся. А зьнешнепалітычныя авантуры толькі дазволілі згладзіць эфэкт ад непапулярных мер. Прыгадайце, як сьмяяліся “Іскандэры”. Як у Крамлі літаральна вымольвалі санкцыі. Ім трэба было перакласьці адказнасьць на будучы крызіс на зьнешняга ворага. Паказаць насельніцтву зьнешнюю прычыну, якой выкліканы ўсе беды расейцаў.

І гэта спрацавала. Антыкрызісныя меры, уключна з абесцэньваньнем нацыянальнай валюты, канфіскацыяй пэнсійных накапленьняў, санкцыямі супраць імпартных прадуктаў, абмежаваньнем адпачынку і пакупкі нерухомасьці замяжой, прайшлі не на фоне пратэстаў, а на фоне зьяднаньня насельніцтва вакол нацыянальнага лідэра. Падобнае назіралася на пачатковым этапе многіх войнаў, калі зьніжэньне дабрабыту суправаджалася ростам рэйтынга ўлады.

х

Калі сёньня сітуацыя ў Расеі сапраўды нагадвае 2013 год – эканоміка не расьце, рэйтынг улады падае – тады рэзонна меркаваць, што для выйсьця з крызісу ў Крамлі могуць зноў паспрабаваць выкарыстаць пасьпяховую мадэль 2014 года. Перавесьці стрэлкі на зьнешняга ворага і пад шумок правесьці новы этап непапулярных рэформаў. Для гэтага трэба не так шмат – усяго толькі распаліць новую палітычную авантуру.

Маштаб новай авантуры павінен быць дастатковым, каб насельніцтва забылася пра падвышэньне пэнсійнага ўзросту і зноў згуртавалася вакол нацыянальнага лідэра. Павінны зьявіцца новая вялікая мэта і новы вораг, на якога можна перакласьці адказнасьць. Нібыта нічога складанага, калі б не адно “але”: вялікія мэты патрабуюць нарастаньня эскалацыі. Прывычнай абароны ад тэрарыстаў або новага “русского міра” гэтым разам можа не хапіць.

х

У 2013 годзе, напярэдадні рэалізацыі Крамлём мінулай “вялікай мэты”, выйшаў даклад Начальніка Генэральнага штаба УС РФ Валерыя Герасімава. У ім апісвалася дактрына гібрыднай вайны, якую ЗША нібыта вядуць супраць Расеі. Зь іканаграфікай і апісаньнем канкрэтных этапаў ваенных дзеяньняў. Усё б нічога, але роўна праз год усё апісанае ў дакладзе адбылося на Паўднёвым Усходзе Украіны пад кіраўніцтвам Генштаба УС РФ.

Днямі выйшаў новы даклад Герасімава. У дакуманце гаворыцца пра распрацоўку прынцыпова новай стратэгіі вядзеньня ваенных дзеяньняў, якую ўжо ахрысьцілі “Траянскі конь”. Сутнасьць яе заключаецца ў актыўным выкарыстаньні “пратэстнага патэнцыяла пятай калёны” для дэстабілізацыі ахвяры. Ня ведаю, якой краіне рыхтавацца гэтым разам, але рэкамэндаваў бы вывучыць даклад усім, хто можа стаць патэнцыйнай “вялікай мэтай” Крамя.

Юры Хрыстэнзен

Крыніца: Фэйсбук.

Пераклад з расейскай

19/3/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2019
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024