Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ЛУЎР У НЕБЯСЬПЕЦЫ Гісторыя рухаецца хутчэй, чым робяцца прагнозы. У лібэральнай краіне Францыі згарэла частка сабора Парыжскай Маці Божай — знакамітай сакральнай пабудовы гатычнага сярэднявечча. З гледзішча архітэктурнага вобразу ёсьць нямала велізарных касьцёлаў у Эўропе нашмат прыгажэйшых за Нотр-Дам, але гістарычная ўнікальнасьць гэтай пабудовы, асабліва ў дэталях аздобы, будаўнічых тэхналёгій і напоўненасьці сакральнымі рэліквіямі атуляе яго пабожнай містыкай і ўзьвелічэньнем. Найбольш папулярнасьці сабору надаў ня менш папулярны ў свой час раман Віктора Юго “Сабор Парыжскай Маці Божай”. Найперш дзякуючы гэтаму рамантычнаму твору, натоўпы турыстаў штодня цягнуцца да легенды французкай хрысьціянскай архітэктуры. Менавіта так гэты сабор і ўспрымаецца — як зьява культуры і архітэктуры. Тым часам раней ён быў сымвалам хрысьціянства ўсёй Францыі, самым сакральным збудаваньнем. У гэтым саборы, у яго рэліквіях і напоўненасьці, адлюстраваная гісторыя Францыі. Гэта галоўны будынак Парыжа, сымвал горада і французкай гісторыі. 15 красавіка загарэлася абстаўленая мэталічнымі арміраванымі рыштаваньнямі сігнатурная вежа-шпіль. Усё загарэлася вельмі хутка і гарэла, як склад пораху. Адбылася жахлівая нацыянальная страта, бяда ўсёй Францыі, удар па ўсёй нацыі і ўдар па Эўропе, па ўсім Хрысьціянстве. Пытаньне ў тым, якія высновы зробіць з гэтага Францыя, і ці зробіць наогул. Ці зразумее заканамернасьць як сымволіку зьявы — ці наадварот — успрыме ўсё як трагічную выпадковасьць? Па маіх меркаваньнях, якія, зразумела, я не выказваў, гэты сабор павінен быў ужо згарэць гадоў 15 таму, адразу пасьля разбурэньня Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру ў Нью-Ёрку 11 верасьня 2001 года. Але гэта здарылася значна пазьней, праз некалькі гадоў пасьля піку новага нашэсьця варвараў на Эўропу і пераносу актыўнасьці гэтага нашэсьця ў ЗША, пасьля таго, як былі зроблены рыштаваньні і адкрыўся доступ да канструкцыі сабору. І цяпер — аб прозе сьвецкага жыцьця і аб нікчэмнай палітыцы. У Францыі 65 мільёнаў насельніцтва. Зь іх палова называе сябе католікамі. З гэтай паловы толькі адна цэлая і восем дзясятых адсоткаў (1,8 %) два разы на год (Вялікдзень і Раство) наведваюць касьцёл і бяруць у касьцёле шлюб. Як правіла, яны маюць вельмі туманныя ўяўленьні пра каталіцтва, Бога і Хрысьціянства. З гэтых 1,8 адсоткаў толькі нязначная доля людзей (парадку 60-80 тысячаў) зьяўляюцца практыкуючымі вернікамі, якія наведваюць імшу кожную нядзелю ў сьвяты і буднія дні. У Францыі засталося больш 40 тысячаў касьцёлаў. Амаль усе яны стаяць пустыя, бо няма вернікаў. Касьцельныя будынкі альбо зносяць, альбо прыстасоўваюць пад гатэлі, залі, гаражы і т. п. У апошнія гады (і гэта пашыраецца) будынкі касьцёлаў гараць у пажарах. За паўгода перад пажарам Нотр-Дам было спалена 13 касьцёлаў. Гараць таксама іншыя дамы, зьвязаныя з французкай культурай, гандлем і бізнэсам (асабліва ў Парыжы). Усё гэта перамешана з тэрактамі, згвалтаваньнямі і т. п., колькасьць якіх павялічваецца. Самай вялікай рэлігійнай (практыкуючай кожны дзень) групай у Францыі зьяўляюцца мусульмане — амаль 6 мільёнаў (9%) супраць 60 тысячаў (0,000092%) практыкуючых католікаў. Вось вынік усяго лявацкага французкага богаборства, пачынаючы ад якабінцаў і 1789 года. Францыя — асноўная бязбожная і, фактычна, антыхрысьціянская краіна ў Эўропе. Пасьля вайны, і асабліва пасьля ўтварэньня і пашырэньня Эўразьвязу, лаізацыя краіны пашла хуткімі тэмпамі. Дзяржавай стала кіраваць лявацкая праслойка з сацыялістычнай псіхалогіяй. Гэта яны ўпусьцілі ў Эўропу варвараў, зь якімі хрысьціянская Эўропа змагалася ўсю гісторыю. Толькі тады ворагі хрысьціянства былі за межамі краінаў і за сьценамі гарадоў. Цяпер яны ўнутры Эўропы, хутка размнажаюцца, займаюць пустыя касьцёлы, перарабляюць іх на мячэці альбо спальваюць і карыстаюцца прывеліяваным статусам у краіне. Выгнаць іх ужо немагчыма, а для змаганьня французы, немцы, гішпанцы і т. п. ужо ня здатныя. Яны пераходзяць у іслам, і колькасьць такіх павялічваецца. Спачатку варвары, пры падтрымцы левых камэдыянтаў ва ўладзе, вынішчаць хрысьціянскую культуру, а потым ужо возьмуцца за самых камэдыянтаў. Унутраную вайну выйграюць варвары, бо эўрапейскія мужчыны, апрацаваныя зь дзяцінства збочанай і бязвольнай лібэральна-сацыялістычнай прапагандай, ўжо ня здольныя да барацьбы. Гістарычнае злачынства левай нечысьці перад цывілізацыяй — велізарнае (не кажу ўжо пра нямецкі нацыянал-сацыялізм і рускі камуна-бальшавізм). Гэта левыя дэмагогі ва ўладзе, як некалі іхны папярэднік люмпэн у Рыме, адчынілі брамы варварам — ворагам эўрапейскай цывілізацыі і цяпер дураць людзям галаву сваімі псэўдатэорыямі пра мультыкультуралізм, “правы чалавека”, гомасэксуалізм і ўсялякую ерась. Глядзець, як вандалы ламаюць крыжы ў Курапатах, як гарыць хрысьціянскі храм у бязбожным Парыжы нам, беларусам, у якіх рускія акупанты і бальшавіцкія дзікуны спалілі, узарвалі тысячы старажытных храмаў, забілі мільёны людзей, — нам на тое глядзець балесна і цяжка. Але было адно відовішча, адзін факт, які мяне зьдзівіў і падтрымаў надзею на адраджэньне сьвятла. Гэта дзясяткі вернікаў на каленях у малітве перад палаючым Нотр Дам. Адкуль яны? Яны яшчэ ёсьць? Яны яшчэ жывыя? Сьпяваюць псальмы. Іх мала. Як гэта нам знаёма. Толькі кроў — не вада. І над расстрэльнымі ямамі мы пераможам. Згарэў знакавы храм Францыі. Бяда аб’яднала французаў. Можа, адродзіцца хрысьціянская Францыя? Але — не адродзіцца. Тады — па чарзе. Наступным можа стаць Луўр. 17 красавіка 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК 23/4/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |