Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
МEMORANDUM TO THE GOVERNMENTS AND SOCIETIES OF THE WESTERN COUNTRIES The leadership of the Conservative Christian Party – Belarusian People’s Front on behalf of the Soim of the Party is authorized to declare the following: The Russian secret special services are making preparations of the incorporation of Belarus into Russia. There are several witnesses of this activity: a special constant group of “the integration” has been founded in Moscow, the leadership of Russia (Mr. Medvedev) has made some aggressive statements as well as the Lukashenka pro-Moscow regime is acting in order to liquidate definitively the Belarusian civil society. The Lukashenka regime has started the intensive repressions against the journalists and non-governmental media. The regime is persecuting and liquidating the independent trade-unions and arresting the civil activists. Since April 4, 2019 the Lukashenka regime has started the destruction of the national Belarusian necropolis – the National Memorial in Kurapaty near Minsk which is the heritage monument of the first category. The Russian communists have shot 250 000 innocent persons in Kurapaty during the Russian communist genocide of the Belarusian nation in 1937-1941. 3/5/2019 › Навіны, English МЭМАРАНДУМ ДА ЎРАДАЎ ЗАХОДНІХ КРАІН І ГРАМАДЗТВА Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ па даручэньні Сойму КХП — БНФ упаўнаважанае заявіць наступнае: У Беларусі таемнымі расейскімі спэцслужбамі поўным ходам ідзе падрыхтоўка інкарпарацыі краіны ў Расею. Пра гэта сьведчыць стварэньне спэцыяльнай пастаяннай групы “па інтэграцыі” ў Маскве, агрэсіўныя заявы кіраўніцтва Расеі (Мядзьведзеў) і дзеяньні залежнага ад Масквы рэжыму Лукашэнкі па канчатковым зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці. Пачаўся інтэнсіўны перасьлед журналістаў і недзяржаўных СМІ, перасьледуюць і зьнішчаюць незалежныя прафсаюзы, мэтадычна арыштоўваюць грамадзкіх актывістаў. З 1-га красавіка рэжым Лукашэнкі пачаў зьнішчэньня нацыянальнага некропаля — Народны Мэмарыял Курапаты — помніка першай катэгорыі пэрыяду расейска-бальшавіцкага генацыду 1937-1941 гадоў, дзе расейскія бальшавікі расстралялі чвэрць мільёна нявінных людзей. 3/5/2019 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |