Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вядома, што перад уцёкамі ад немцаў Менск спалілі расейцы. Гэтым займаліся атрады НКВД. Яны падпальвалі дамыі расстрэльвалі вязьняў у турмах. Калі б у іх было больш часу, то яны зьнішчылі б увесь горад. Але немцы наступалі імкліва і саветы бязладна ўцякалі, шкодзячы як маглі беларускаму насельніцтву. Адгрымелі сьвяточныя даты, зьвязаныя з вызваленьнем Адэсы і перамогай антыгітлерскай кааліцыі ў 2-й Сусьветнай вайне. Пытаньне, чаму людзі там дагэтуль засталіся ў сымвалічнай праторы СССР, а некаторыя перанялі крамлёўскі навароб з “георгіеўскімі стужачкамі”, “несьмяротнымі палкамі” ды “Расея вызваліла Эўропу і рэспублікі СССР ад фашызма!”. Людзі не могуць жыць без уласнай карціны сьвету. Яны лёгка прымаюць любую зладжаную біпалярную тэорыю, у якой выразна размежаваны дабро і зло. Гэтая ж дыхатомія дазваляе ўладзе сыходзіць ад цяжкіх пытаньняў, якімі поўная рэальная гісторыя вайны. Таму ў Крамлі з 60-х гадоў мінулага стагоддзя ладзяць альтэрнатыўную гісторыю вайны. І многія ў гэта вераць. Перад тым, як Адэсу вызваліць, яе спачатку здалі румынам у кастрычніку 1941 года. Праз месяц выйшаў Загад Стаўкі галоўнага камандваньня №428 “Аб стварэньні адмысловых каманд па разбурэньню і спальваньню населеных пунктаў у тыле нямецка-фашыстоўскіх войскаў”. Пры здачы Адэсы гэтыя практыкі ўжо прымяняліся ў адносінах да 300 тыс. цывільных жыхароў, што засталіся ў горадзе. На падрыхтоўку Адэсы да здачы адводзілася 15 дзён. 2500 аўтамабіляў і 180 трактароў былі скінуты ў мора. Уключна з санітарнымі машынамі разам з параненымі чырвонаармейцамі. 90 паравозаў былі зьнішчаны. 9000 коней супрацоўнікі НКВД расстралялі з ППШ, павозкі спалілі. Вуліца Прымрорская была завалена трупамі коней. Сыходзячы, чэкісты расстралялі ваеннапалоных, што заставаліся. У ноч з 15 на 16-га кастрычніка 1941 года пакінутыя ў горадзе падрыўныя групы зьнішчылі ўсё, што ўяўляла якую-кольвеч каштоўнасьць. Была ўзарвана плаціна і затоплена Пярэсып. Насельніцтва не папярэдзілі. У вадзе плавалі савецкія ўлёткі “Одессе быть!”. Гэтай жа ноччу НКВД падарваў гарадзкую электрастанцыю і ўсе хлебзаводы. Быў падарваны Варанцоўскі маяк. Да раніцы згарэлі практычна ўсе гарадзкія школы. Раніцай зьявіліся чырвоназорныя самалёты і адбамбаваліся па Новым рынку і цяперашняму Музэю марскога флёту. Падчас абароны там быў наладжаны склад канфіскаваных у насельніцтва радыёпрыёмнікаў. Загінула каля сотні цывільных жыхароў. Увечары 16-га кастрычніка ў горад зайшлі румыны. Гэта была адна зь іхніх самых вялікіх перамог. На абарончых пазыцыях было пакінута некалькі тысячаў жаўнераў і маракоў. Прычым многія сядзелі ў акопах і даведаліся, што горад ужо некалькі дзён пад румынамі, ад жыхароў, якія адмыслова прышлі ім гэта паведаміць. Некаму ўдалося зьмяніць форму на цывільную вопратку і прыкінуцца мясцовым жыхаром, а нехта быў адлоўлены і зьмешчаны ў адзін са спэцлягяроў. Юры Хрыстэнзэн Пераклад з расейскай. 16/5/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |