Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Грамадзтва адварочваецца ад рэжымнай улады, але знаходзіцца пад ўплывам маскоўскай прапаганды

(Травеньскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

12 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Нашэсьце гномаў”. Старшыня зрабіў аналіз падзей і тэндэнцый, зьвязаных з выдаленьнем зь Беларусі расейскага спэцпасла М. Бабіча. Патрыёты толькі пачалі зьбіраць подпісы па ўсёй Беларусі з патрабаваньнем аб яго экстрадыцыі, а Масква ўжо пасьпяшалася адклікаць яго. Гэты факт, а таксама арышты ў навакольлі Лукашэнкі сьведчаць аб тым, што дыктатар і многія зь ягоных падначаленых напалохаліся актыўнай дзейнасьці спэцпасла Масквы па стварэньню паралельнай структуры ўлады ў краіне. Адкрытыя дзеяньні па падрыхтоўцы захопу Беларусі прадэманстравалі намеры Крамля, выклікалі адмоўную рэакцыю нашага грамадзтва і вымусілі Маскву перайсьці да больш прыхаваных дзеяньняў на шляху да акупацыі нашай краіны. Але злачынная стратэгія імпэрскай палітыкі засталася тая самая. І менавіта беларускі народ павінен супрацьстаяць ёй у змаганьні за незалежнасьць і свабоду.

Нажаль, значная частка беларускага грамадзтва не разумее неабходнасьці падтрымкі палітычнага змаганьня і палітычнага вырашэньня праблем, лёсавызначальных для нашай будучыні. Старшыня падкрэсьліў таксама, што спадзяваньні шэрагу людзей на тое, што адхіленьне ад улады Лукашэнкі зьяўляецца ключавым у справе незалежнасьці і дэмакратызацыі, ёсьць ілюзіяй. Корань зла знаходіцца ў Маскве, зьмена сатрапаў рукамі імпэрцаў прывядзе толькі да новых праблем. Павінен быць праведзены Народны трыбунал над сатрапам. Яго рашэньні будуць легітымнымі, паспрыяюць правядзеньню законных выбараў і сарвуць імпэрскія планы “бабічаў-вцюрыных”.

З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Ён спыніўся на дэталях маскоўскага плану па захопу Беларусі і яго няўдачы на гэтым этапе. Нават рэжымная бюракратыя на месцах разумее пагрозу для свайго існаваньня ў выпадку расейскай акупацыі. Мясцовыя чыноўнікі баяцца, што імпэрскія гаспадары знойдуць на іхнае месца бюракратаў з Расеі, а іх выкінуць з пасадаў. Цяпер Масква мяняе свае мэтады і пасьля няўдачнай дэманстрацыі салдафона Бабіча пераходзіць да гібрыдных формаў экспансіі. Курс імпэрыі па захопу Беларусі і выкарыстаньню нашай тэрыторыі для агрэсіі супраць суседніх дэмакратычных краін застаецца тым жа.

Эканамічная сітуацыя драматычная. На вачах у грамадзтва зачыняюцца прадпрыемствы, працоўныя губляюць працу або не атрымліваць заробкі. Многія ратуюцца, едуць на заробкі ў Польшчу. Людзі не бачаць пэрспэктывы існаваньня ў рэжымным бязладдзі і шукаюць шляхі паратунку. Гэта ёсьць вынік разбуральнай палітыкі рэжыму, кіруемага Масквой.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Крызіс ударыў па буйных прадпрыемствах Беларусі. Напрыклад, Гомсельмаш стаў нерэнтабэльным і набліжаецца да калапса. Разбураецца вытворчая інфраструктура на прадпрыемствах Жодзіна. Людзі не хаваюць сваёй нянавісьці да рэжыму, многія публічна выказваюць раскайваньне ў тым, што ў 1994 годзе спрычыніліся да ўсталяваньня ўлады Лукашэнкі, а не галасавалі за Зянона Пазьняка – “жыцьцё было б іншым, жылі б, як нармальная краіна”.

Аднак, замест таго, каб салідарызавацца ў палітычным змаганьні за свае інтарэсы і за вызваленьне краіны, шмат хто з нашых суайчыньнікаў масава “зарываюцца ў зямлю” – працуцюь на сваіх участках, каб выратавацца ад голаду. Многім проста не стае грошай да наступнага заробку.

Задача патрыётаў растлумачыць грамадзтву, што ніхто, акрамя нас самых, не дасягне кардынальнага вырашэньня праблемаў і не вызваліць краіну. Неабходна супрацьпаставіць гібрыднай прапагандзе Масквы нашу беларускую праўду.

Выступоўцы зьвярнулі ўвагу на брутальныя дзеяньні рэжыму па забароне публічнай грамадзкай дзейнасьці, што зьяўляецца грубым парушэньнем Канстытуцыі і міжнародных законаў. Патрабаваньне аплаты (прытым велізарнай і нерэальнай) пры правядзеньні шэсьцяў, мітынгаў, сходаў зьяўляецца рэжымным рэкэтам, сьведчыць яшчэ раз аб крымінальнай сутнасьці рэжыму. Былі, фактычна, забаронены нашыя партыйныя фронтаўскія мерапрыемствы, прызначаныя на 26 красавіка і 7 траўня. Агентура з асяроддзя псэўдаапазыцыі пачала вяшчаць, што “Чарнобыльскі шлях зжыў сябе як грамадзкае мерапрыемства”. Пасьпяшаліся імітатары, сьпяшаецца і рэжым, якому здаецца, што цяпер усё пад кантролем, і ніхто не выйдзе на вуліцы і плошчы. Але энэргія народнага пратэсту накопліваецца і калі-небудзь выбухне без рэжымных дазволаў.

Сёлета афіцыёзныя сьвяткаваньні “дня перамогі” прадэманстравалі абыякавасьць грамадзтва да траскучай дэмагогіі і раздражненьне фальшывымі дзеяньнямі рэжыму. На парады ў гарадах і мястэчках збольшага зьбіраліся мабілізаваныя ўладамі залежныя катэгорыі грамадзтва і «турысты» з маскоўшчыны. Людзям, прыдушаным сацыяльнымі праблемамі, не было настрою сьвяткаваць разам з рэжымам. Агульны настрой быў зусім не сьвяточны. Грамадзтва усё больш аддаляецца ад рэжымнай улады, успрымае яе як варожую сілу.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
12 траўня 2019 г.

16/5/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2019
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024