Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У вянок памяці Алега Радзюка

Чарнобыльская каса косіць, выкошвае беларусаў. Гэта частка маскоўскай гібрыднай вайны супраць Беларускай нацыі, якую выконвае рэжым Лукашэнкі.
Чарговая сьмерць. 20-га чэрвеня памёр ад “праклятага Чарнобылю” вялікі патрыёт Бацькаўшчыны Алег Радзюк. Меў 56 гадоў. Самы росквіт розуму і жыцьцёвага вопыту. Быў сябрам Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Мужны чалавек, спартовец і гуманіст, пасьлядоўнік Беларускага Адраджэньня, яго шанавалі паплечнікі і любіла моладзь. Мужаймася ў абароне нашай Радзімы.
Выказваю спачуваньні і жаль родным, сваякам і блізкім людзям, якія страцілі сябра, дарадцу і шчырага Беларуса. Вечная Памяць. Айчына не забудзе сваіх ахвяр.

21 чэрвеня 2019 г. Зянон Пазьняк

21/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


РАДЗЮК Алег Аляксандравіч (1964 – 20.06.2019)

Пасьля цяжкой і доўгай хваробы памёр Алег Радзюк, адзін з вэтэранаў фронтаўскага руху, сябра Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. На працягу многіх гадоў ён кіраваў фронтаўскай дружынай, якая забясьпечвала арганізаванасьць, парадак і дысцыпліну на масавых патрыятычных мерапрыемствах. У складаныя і небясьпечныя моманты Алег быў для ўсіх прыкладам мужнасьці і вытрымкі, вёў за сабой людзей, ратаваў тых, што патрапілі ў бяду. Шмат сілаў ён аддаў стварэньню і абароне Народнага мэмарыяла ў Курапатах, дзе паставіў сотні крыжоў. Наш дарагі сябра вельмі хацеў дажыць да беларускай перамогі над імпэрыяй, але так, на жаль, не сталася. Хай будзе пухам яму родная зямля.
Слава герою!
Выказваем нашы шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.

Сябры і кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

21 чэрвеня 2019 г.

21/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Аб таемных перамовах рэжыма Лукашэнкі з Масквой

(Спавешчаньне Сойму КХП – БНФ)

4 чэрвеня сёлета Уладзімер Макей, які займае пасаду міністра МЗС Беларусі, заявіў аб вядзеньні рэжымам Лукашэнкі з Масквой працы па “далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы” і што “не прыйшоў час пасьвячаць у дэталі шырокую публіку”. Далей...

13/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ УСЁ БОЛЬШ АНТЫНАРОДНЫ

(Чэрвеньскі Сойм 2019 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

9 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Зацемкі аб падзеях”. Старшыня спыніўся на апошніх блюзьнерскіх дзеяньнях рэжыму ў Нацыянальным нэкропалі – Курапатах, дзе рэжымныя службы ламаюць крыжы, судзяць людзей за малітвы і акты ўшаноўваньня памяці ахвяр, дзе працягваюць функцыянаваць забаўляльны цэнтр і рэстаран у ахоўнай зоне Народнага мэмарыялу. Другой характэрнай падзеяй існаваньня антынароднага рэжыму аўтар вызначыў рэпрэсіўныя дзеяньні міліцыі супраць цыганскай супольнасьці Беларусі пасьля нераскрытага забойства міліцыянта і заклікаў падтрымаць ні ў чым не вінаватых людзей, якія зьняважаны рэжымам. Далей...

12/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ АБ ПАДЗЕЯХ

Выступ на чэрвеньскім 2019 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ Адраджэньне

…У Беларусі і замежжы адбываюцца падзеі, якія вымагаюць камэнтару. Небясьпечнай падзеяй для існаваньня нашай краіны ёсьць павольнае зьнішчэньне нацыянальнага нэкропалю савецкага генацыду — Народнага Мэмарыялу Курапаты. Схаваныя бандыцкія разбурэньні, якімі ўвесь час займаўся КГБ, зьмяніліся адкрытымі рэжымнымі дзеяньнямі зьнішчэньня. Разьмясьцілі ўвесяляльны рэстаран у ахоўнай зоне, пачалі ламаць крыжы, пастаўленыя грамадзтвам у памяць аб расстраляных людзях. Далей...

12/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Новыя ідэі ў Расеі: расейская армія будзе душыць “рэгіянальныя бунты” ў РФ

Масавыя пратэсты ў Інгушэціі і Архангельску напалохалі Крэмль яшчэ й тым, што мясцовая паліцыя не праявіла асаблівага імпэту пры іх разгоне, а часам нават проста не выконвала гэтыя загады. Больш таго, ня надта надзейнай аказалася і Росгвардыя, хаця яна адмыслова створана для здушэньня грамадзкіх выступаў. Самы яе супрацоўнікі выкладваюць у сеціва ролікі са скаргамі на дзяржаву. Далей...

12/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Сталінізм – фармат імпэрскай матрыцы

З сімпатыямі да Сталіна я сутыкаўся не так ужо часта, бо прызвычаяўся камунікавацца са сьведамымі людзьмі. Тым больш, што дзед ў 1943 загінуў у лягярах ад пэлагры, як зазначана ў даведцы аб сьмерці (прасьцей кажучы, ад зьнясіленьня) і пахаваны недзе там, у агульнай магіле на Далёкім Усходзе. Далей...

12/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Ізраільскае грамадзтва не праводзіла рэфэрэндумаў па пытаньні вайны

У траўні 1967 года ўвесь арабскі сьвет быў у экстазе і прадказваў блізкі крах габрэйскай дзяржавы. У Каіры, Дамаску і Старым Ерузаліме на вуліцах танцавалі масы людзей, яны махалі сьцягамі і транспарантамі. Іхнім героям быў прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абд эль Насэр. У шэрагу драматычных акцый, што ішлі адна за адной, Насэр скончыў спакой, які быў на ягонай мяжы зь Ізраілем апошнія дзесяць гадоў. Ён разарваў дамоўленасьці, дасягнутыя ў 1957 г. з ААН, выставіў сваю армію на Сінайскую паўвыспу, заблакаваў праход для ізраільскіх суднаў праз Шарм-эль-Шэйх і пагражаў зьнішчыць Ізраіль. На сустрэчы з пілотамі, якія былі ў захапленьні, на авіябазе Бір-Гафгата Насэр у адкрытую зьвярнуўся да габрэйскай дзяржавы: “Калі Ізраіль хоча вайны, мы кажам: Калі ласка! Мы гатовыя”. Далей...

3/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Формула бяспамяцтва

Нават калі б “Несьмяротны полк” не быў так апошлены і прыватызаваны ўладай, я б ніколі не выйшаў з “дзедам на палачцы” – ганарыцца ягоным “подзьвігам”. Нават калі б дзед быў “удзельнікам” і “вэтэранам”, — а не сьцерты рэжымам у “лягерны пыл” у 1943-м годзе. Далей...

3/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Нічога асабістага, проста бізнэс

Расейская праваслаўная царква – самая вялікая гандлёвая сетка ў Расеі. У буйнейшага харчовага рітэйлара кампаніі “Пяцёрачка” – 14000 гандлёвых кропак, а ў РПЦ – каля 47000. Далей...

3/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


Захад перастаў страляць

Калі міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін папярэдзіў, што наступствам рашэньняў, якія зараз прымаюцца ў Радзе Эўропы, можа стаць падрыў Менскіх пагадненьняў, многія расцанілі ягоную заяву як эмацыйную рэакцыю палітыка, які не здолеў пераканаць калег не галасаваць за рашэньне, што не задаволіла яго. Далей...

3/6/2019 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2019
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024