Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нават калі б “Несьмяротны полк” не быў так апошлены і прыватызаваны ўладай, я б ніколі не выйшаў з “дзедам на палачцы” – ганарыцца ягоным “подзьвігам”. Нават калі б дзед быў “удзельнікам” і “вэтэранам”, — а не сьцерты рэжымам у “лягерны пыл” у 1943-м годзе. Ён так і не даведаўся пра “вялікую перамогу”, ды й пра пачатак вайны, хутчэй за ўсё, — са спазьненьнем, бо да таго часу чатыры гады пражываў у бараку – недзе на Далёкім Усходзе. Пётр Мікалаевіч Дурнабрагаў. “Дзесяць год без права перапіскі” – не заўжды азначалі расстрэл, — часам яны былі прысудам на павольную сьмерць. Магчыма, што ў лягеры ён усё ж ведаў пра акупацыю роднага Плаўска, дзе быў арыштаваны ў 37-м, пакінуў дом, жонку і чатырох дзяцей. Пра іхны лёс ён, зразумела, ня меў уяўленьня да апошніх дзён. Як і сям’я – пра яго. Я дагэтуль не ведаю, што “лепш” – загінуць “ворагам народу”, чужым савецкаму быдляцтву і сталінскай машыне – або стаць яе ваеннай прыладай (удзельнікам падзела, акупацыі Эўропы, расстрэлаў польскіх афіцэраў, насаджэньня сталінізма, “зачыстак” НКВД і г.д.). або магчыма (хто б ведаў?) – вярнуцца з фронта, стаць шанаваным “вэтэранам”, вітрынай рэжыму, яго “матар’ялам” і прыладай прапаганды. У абодвух выпадках – страшны лёс савецкіх пакаленьняў, што патрапілі ў таталітарную мясарубку. Захаваць пры гэтым чалавечнасьць, цьвярозасьць думкі, — вось сапраўдны подзьвіг: не зламацца пад цяжарам часу. Як Акуджава, Астаф’еў, Мяжыраў. “Что ты плачешь, старая развалина? / Где она, священная твоя / Вера в революцию и Сталина, / В классовую сущность бытия? // Вдохновлялись сталинскими планами, / устремлялись в сталинскую высь, / Были мы с тобой однополчанами, / Сталинскому знамени клялись. // Шли, сопровождаемые взрывами, / По своей и по чужой вине. / О, какими были б мы счастливыми, / Если б нас убило на войне”. Гэта пра тое, што “абарона радзімы” – менш трагічная задача, чым абарона сябе ад таталітарнай эпохі. У гэтай вайне за перамогу асобы над часам герояў адзінкі. Таму, калі б нават дзед (шчасьлівым чынам) быў франтавіком, а не “зэкам”, я б не рызыкнуў несьці на палцы ягонае фота ў шэрагах міфічнага “палка”. Бо тут няма сотняў тысячаў іншых, — тых, хто згінуў у лягярах і падвалах. (Яны б таксама маглі стаць гонарам нацыі). Затое ў палкавых шарэнгах дзед мог бы апынуцца побач з чэкістам у вайсковай форме. Такі асобны помнік з “эксклюзіўным агнём” – стаіць у нас у Туле ля сьцен абласнога ГБ, — у памяць пра “полк НКВД” і іншых абаронцах горада, што патрапілі ў акопы – з катавальных падвалаў, дзе яны гадамі выбівалі зубы і ламалі косьці “ворагам народу”. Бо каты таксама гінулі за радзіму. Цяпер у іх свая, асобная “памяць” у граніце – са шчытом і мечам на фасадзе. Таксама – “вэтэраны” і “абаронцы”, каты і садысты – у адным шыхце. Пакуль уся гэтая нечысьць сьвяточна хістаецца на палках у шарэнгах агульнага “парада”, дзеду там ня месца (“вэтэран” ён ці “зэк” – зусім ня важна). Рэжым, які ня здольны даць ацэнку крываваму савецкаму мінуламу, няхай не прэтэндуе на сьвяточную памяць аб сваіх “перамогах”. А да гэтага пампезныя шарэнгі “палка” будуць формулай нацыянальнага бяспамяцтва. Зьневажальнага для ахвяр. Аляксандр Хоц Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5CD9A30F4BD34 3/6/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |