Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ізраільскае грамадзтва не праводзіла рэфэрэндумаў па пытаньні вайны

У траўні 1967 года ўвесь арабскі сьвет быў у экстазе і прадказваў блізкі крах габрэйскай дзяржавы. У Каіры, Дамаску і Старым Ерузаліме на вуліцах танцавалі масы людзей, яны махалі сьцягамі і транспарантамі. Іхнім героям быў прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абд эль Насэр. У шэрагу драматычных акцый, што ішлі адна за адной, Насэр скончыў спакой, які быў на ягонай мяжы зь Ізраілем апошнія дзесяць гадоў. Ён разарваў дамоўленасьці, дасягнутыя ў 1957 г. з ААН, выставіў сваю армію на Сінайскую паўвыспу, заблакаваў праход для ізраільскіх суднаў праз Шарм-эль-Шэйх і пагражаў зьнішчыць Ізраіль. На сустрэчы з пілотамі, якія былі ў захапленьні, на авіябазе Бір-Гафгата Насэр у адкрытую зьвярнуўся да габрэйскай дзяржавы: “Калі Ізраіль хоча вайны, мы кажам: Калі ласка! Мы гатовыя”.

Ня гледзячы на гэтую правакацыю рэакцыі з боку Ізраіля доўга не было. Прэм’ер Леві Эшколь, дабрадушны, сярэдніх здольнасьцяў чалавек, не сьпяшаўся. Хадзілі чуткі, што ў Генштабе арміі дайшло да сапраўднага бунту ў сувязі з нерашучасьцю Эшколя. Прыкметныя ў грамадзтве ізраільцяне патрабавалі, каб 81-гадовы Бэн Гурыён заняў пасаду прэм’ер-міністра і павёў бы краіну ў сутыкненьні, якое было наперадзе. Група жанчын пратэставала на вуліцах Тэль Авіва і патрабавала, каб Машэ Даян заняў пасаду міністра абароны.

Эгіпт, Сірыя і Іарданія настолькі натхніліся цяжкасьцямі, у якіх апынуўся Ізраіль, што вырашылі падпісаць ваенную дамову і накіраваць усе сілы на выкананьне задачы па канчатковым зьнішчэньні сіанісцкай дзяржавы. Прадчуваньні паразы ахапілі ўвесь Ізраіль, кашмарны прывід новага Галакоста пагрузіў малую нацыю ў страх. Міністр замежных справаў Аба Эбан паляцеў у Парыж, Лёндан і Вашынгтон, каб прасіць дапамогі. З Заходняй Нямеччыны былі тэрмінова дастаўлены газавыя маскі. У Тэль Авіве вучні гімназій капалі траншэі на зацененых бульварах. Цэлыя групы рабінаў хадзілі па парках, сьпявалі малітвы і высьвячалі гэтыя ўчасткі пад могілкі.
Ізраіль стаяў плячыма да сьцяны і ня меў іншага выбару, як толькі прыняць выклік. Прэм’ер-міністр Эшколь склаў урад нацыянальнага адзінства, у якім Машэ Даян стаў міністрам абароны; лідэр правага крыла Мэнахэм Бэгін, які ўсё сваё жыцьцё правёў у апазыцыі, быў запрошаны ўступіць ва ўрад.

5 чэрвеня 1967 г. Ізраіль пачаў паветраную і наземную наступальную апэрацыю супраць Эгіпта. Сірыя адразу далучылася да Эгіпта. Леві Эшколь паслаў каралю Іарданіі Хусэйну тэрміновае пасланьне, у якім прасіў яго заставацца нэўтральным і гарантаваў тэрытарыяльную цэласнасьць Іарданіі. Хусэйн цягнуў тры гадзіны, а потым кінуў у бітву свае ўзброеныя сілы. З пагоркаў, што атачаюць Ерузалем, іарданская артылерыя абстрэльвала габрэйскую частку Ерузаліма. З пагоркаў Калькіліі на ўзьбярэжжы дальнабойныя гарматы адкрылі агонь па Тэль Авіву. Небачаная дагэтуль бура захапленьня выбухнула ў арабскіх дзяржавах. Час помсты за прыніжэньне 1948 г. настаў.

Але эйфарыя была заўчаснай. Ужо ў першы дзень ізраільская авіяцыя разграміла авіяцыю Эгіпта, Іарданіі і Сірыі на зямлі. У рамках танкавай апэрацыі з трыма клінамі наступа ізраільцяне глыбака прасунуліся па Сінаю, раструшчылі эгіпецкія дывізіі і дасягнулі Суэцкі канал. На заходнім беразе Іардана армія Хусэйна панесла цяжкія страты і хутка адступіла назад за Іардан. У апошнія два дні баявых дзеяньняў Ізраіль выбіў сірыйскую армію з Галанскіх вышыняў.

Праз шэсьць дзён пасьля першага стрэлу баявыя дзеяньні былі спынены паўсюль на Блізкім Усходзе. Для арабскага сьвету гэта было горкае абуджэньне ў жудасную рэчаіснасьць: Разьлічваючы толькі на сябе, Ізраіль дамогся каласальнай перамогі, і гэта перамога была для арабскіх дзяржаў яшчэ больш прыніжальнай за правал 1948 г. арміі Эгіпта, Сірыі і Іарданіі пацярпелі паразу, іхнія ваенна-паветраныя сілы перасталі існаваць.

Палестынская Арганізацыя вызваленьня пад кіраўніцтвам Ахмэда Шукайры і яе палестынская вызвольная армія, якую часта згадвалі, былі раструшчаны ў гэтай вайне.

В. Буйвал.Міхаэль Бар-Захар
Michael Bar-Zohar. Facing a Cruel Mirror. Tel Aviv, 1990.

Пераклаў з ангельскай

3/6/2019 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2019
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024